Белорусская литература - готовые работы

ГлавнаяКаталог работБелорусская литература
fig
fig
Верш Максіма Багдановіча традыцыйна ўвайшоў у сучасную беларускую паэзію, яго паэтычныя вынаходкі, сюжэтныя напрамкі, яго творчая спадчына ўвогуле, само яго жыццё для многіх мастакоў нашага часу — выток натхнення. Паэзія Максіма Багдановіча і сёння не страціла свайго гуманістычнага пафасу, напружанай эмацыянальнасці, што сведчыць аб глыбокім пранікнавенні паэта ў сутнасць чалавечай душы.
Мэта работы - вылучыць асаблівасці паэтыкі Максіма Багдановіча. Для дасягнення дадзенай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы: выявіць сюжэтныя, стылістычныя (асаблівасці змястоўнасці і эмацыянальнай выразнасці элементаў формы ў творчай спадчыне паэта), гукавой арганізацыі вершаў; выявіць эстэтычную каштоўнасць яго паэзіі; раскрыць яго творчую індывідуальнасць. Аб'ектам даследвання з'яўляецца зборнік вершаў «Вянок», які выйшаў у свет у 1913 годзе.
Аб’ектам нашага даследавання з’явіліся сінонімы ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. У працы аналізуюцца семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Разглядаецца сінанімія сярод назоўнікаў, дзеясловаў, прыметнікаў і прыслоўяў. Апісваюцца і такія сінонімы, якія выдзяляюцца паўторам прэфікса. Удзяляецца ўвага і апісанню стылістычных функцый, якія выконваюць сінонімы ў паэме “Новая зямля”. Сярод іх адзначаюцца функцыя сэнсавага ўдакладнення, функцыя замяшчэння, функцыя ўздзеяння на чытачоў або слухачоў. Пры разглядзе сінаніміі розных часцін мовы называецца і прыём ампліфікацыі (градацыі) сінонімаў. Акрамя таго, вызначаны месца, значэнне і функцыі сінонімаў у паэме Я.Коласа “Новая зямля”, паказана іх роля ў структурна-семантычнай арганізацыі цэласнасці тэксту.
У асобным раздзеле намі разглядаецца сінанімія фразеалагічных адзінак (ФА) у паэме з прычыны значнасці пытання і недастатковасці яго распрацоўкі ў крытычных матэрыялах. Паколькі мова Я.Коласа вельмі багатая сінанімічнымі ФА, мы ставілі на мэты – разгледзець асаблівасці фразеалагічнай сінаніміі, якая надзвычай шырока прадстаўлена ў паэме “Новая зямля”, вылучыць сінанімічныя рады ФА паводле сінтаксічнай суаднесенасці, вызначыць семантычна тоесныя і семантычна розныя сінанімічныя ФА, выявіць стылістычную ролю паралельнага ўжывання фразеалагізмаў-сінонімаў у адным мікракантэксце. Фактычны матэрыял дазваляе вылучыць тыпы сінанімічных радоў паводле сінтаксічнай суаднесенасці.
Асноўным метадам даследавання з’яўляецца метад лінгвістычнага апісання, які заключаецца ў планамернай інвентарызацыі моўных адзінак і тлумачэнні асаблівасцяў іх ужывання ў паэме. Таксама выкарыстоўваецца апісальна-аналітычны метад; супастаўляльны метад, метад слоўнікавай ідэнтыфікацыі.
Наша даследаванне мае як тэарэтычную, так і практычную значнасць. Матэрыялы даследавання могуць быць скарыстаныя ў практыцы школьнага выкладання лінгвістычных дысцыплін, у прыватнасці, у курсе “Сучасная беларуская літаратурная мова” (раздзелы “Фразеалогія”, “Лексікалогія”), пры парвядзенні пазакласных заняткаў па творчасці Я.Коласа і ўрокаў літаратуры.
Асноўнай мэтай курсавой работы з’яўляецца вызначыць адлюстраванне духоўнага крызісу сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава.
В сувязі з пастаўленнай мэтай в работе сформуляваны наступныя задачы:
1. Раскрыць асноўны змест п’ес таленавітага аўтара;
2. Вызначыць адлюстраванне духоўнага крызісу сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава.
Об’ект и прадмет работы. Об’ектам работы з’яўляюцца драматургія Аляксея Дударава, а прадметам п’есы беларусскага пісьменніка.

Максім Гарэцкі — адзін з тых літаратараў, якія, безумоўна, свядома выбіралі свой цяжкі, цярністы шлях самаадданага служэння роднаму народу, заўсёды дарагой для іх бацькаўшчыне і шчыра стараліся, калі гэта толькі ад іх залежала, ніколі не збочваць з яго.

Як вядома, Гарэцкі выступіў у літаратуры яшчэ ў дакастрычніцкую пару, у той перыяд, калі патрэбна была вялікая грамадзянская мужнасць і асабістая чалавечая смеласць ужо толькі дая таго, каб заявіць сябе беларускім пісьменнікам, тым больш пісьменнікам-дэмакратам.

 

Гаворачы пра чарговыя задачы літаратурнага развіцця ў Беларусі, Максім Гарэцкі ў артыкуле «Развагі і думкі» пісаў: «Ці не даволі засыпацца разнаколерным канфеці з вершыкаў і дробных малюнкаў? Ці не пара б нашым пісьменнікам напісаць што даўжэйшае?..Прозы, прозы, добрай мастацкай прозы беларускай дайце нам! Каб на стале ў нас каля тоўстай кніжкі вершаў «Шляхам жыцця» ляжала б не цянейшая кніжка прыгожай прозы...»

Спробай такога твора (але драматычнага, а не празаічнага) з сучаснага пісьменніку жыцця з'явілася яго ўласная кніга «Антон», завершаная 22 лютага 1914 г., але надрукава-ная значна пазней — яна доўгі час праляжала ў рэдакцыі «Нашай нівы» і толькі ў першай палове 1918 г. была апублікавана віленскай газетай «Гоман».

Паэма «Энеіда навыварат»носіць ярка выражаны парадыйны характар. Яна ў лёгкай жартаўлівай форме пераказвае сусветна вядомы антычны міф аб тым, як адзін з герояў Траянскай вайны Эней — сын багіні кахання Венеры — са сваімі паплечнікамі вяртаецца на радзіму. Аўтар адкрыта насміхаецца з высокага стылю класічных трагедый, іх адарванасцю ад жыцця, увагі толькі да высокага і трагічнага. Займальны сюжэт, выразная трапная мова, цікавыя прыкметы вясковага побыту, запамінальнасць пераказу падзей зрабілі паэму творам шырока вядомым задоўга да друкавання.

 

Тарас на Парнасе”-адзiн з самых выдатных твораўбеларускай паэзii ХVII стагоддзя. Галоўны пафас паэмы заключаецца ўвысмейванніпсеўданароднасцi i абароне сапраўднай народнасцi.

“Тарасна Парнасе“ -твор парадыйна-сатырычны. Некаторымi асаблiвасцямi ён зблiжаецца з "Энеiдай навыварат", у тых карцiнах, дзе ўналiчным плане малююцца старажытна-грэчаскiя i рымскiя багi. Падабенства выдавочна сведчыць пра тое,што аўтар добра ведаўпапулярную ўяго час "Энеiду навыварат", працягваўу яе традыцыi. Парадыйнасць паэмы мае iншы сэнс. Аўтарская сатыра ўу творы скiравана не на дваранскi класiцызм, а на тыя з'явы, што перашкаджалi развiццю прагрэсiўнай лiтаратуры ўчас напiсання паэмы.

Даследаванне мовы твораў “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” паводле сінтаксічных, лексічных і мастацкіх асаблівасцей дазволіла зрабіць наступныя вывады:

 

Раздзел 4. Практыкаванне 35.

Прааналізуйце ўрывак з летапісу другой палавіны 16 стагоддзя і вызначыце:

1. уласнабеларускія фанетычныя і марфалагічныя рысы, якія набывалі характар нормы.

2. розныя архаізмы і ступень іх адлюстравання параўнальна з летапісамі 15- першай палавіны 16 стагоддзяў.

Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўспрымаецца ў наш час як класічная. Яе мастацкая каштоўнасць прызнана не толькі на радзіме, але i за межамі рэспублікі. На працягу 60 год плённай працы Я.Брыль праявіў сябе як выдатны майстар прозы практычна ва ўcix жанрах - ад мініяцюры да рамана, - сцвердзіў сваю творчую індывідуальнасць пісьменніка-лірыка i адстаяў у выпрабаваннях часу галоўны маральны прынцып: «Вышэй за ўсе i перш за ўсё - чалавечнасць». Яго асоба i літаратурная дзейнасць заўсёды ў полi зроку даследчыкаў. Тым не менш застаюцца праблемы, якія застаюцца актуальнымі.
«Кніга адной маладосці» (такі падзагаловак рамана, завершанага ў 1964 г.) мае працяглую i цікавую творчую гісторыю; аўтару яна каштавала вялікіх намаганняў i заняла значнае месца ў яго мастацкай эвалюцыі. Раман зацікавіў сучаснікаў як першы буйны твор прызнанага майстра малых форм, твор наватарскі i надзвычай змястоўны ў маральным плане. Ён выклікаў шматлікія водгукі ў прэсе, стаў аб'ектам навуковых даследаванняў, аднак у 1967 г., калі ўжо можна было падводзіць першыя вынікi, tohкі знаўца айчыннай літаратуры М.Стральцоў шкадаваў, што «гэты раман недастаткова ацэнены нашай крытыкай. Недастаткова ацэнена яго задума... , ...яго высокі духоўны лад...» [14, с. 492]. 3 гэтым нельга не пагадзіцца. У наш час, калі шматлікія творы савецкай літаратуры патрабуюць пераацэнкі, духоўнага пераасэнсавання, нельга пакінуць па-за ўвагай прозу Я.Брыля, у тым ліку i раман «Птушкі i гнёзды».
Мэта даследавання — выявіць шляхі выбару духоўных арыентыраў у рамане Я.Брыля «Птушкі і гнёзды», ключавыя вобразы рамана, матывы, даследваць вобраз Алеся Руневіча — ностбіта духоўных прынцыпаў пісьменніка, выявіць галоўныя мастацкія прыёмы.
 

Пачатак ХХ стагоддзя - час складаны з гістарычнага боку, але і вельмі плённы этап ў развіцці беларускай літаратуры. Гэта час цяжкіх гістарычных умоваў (перш за ўсё звяааны з рэвалюцыяй 1905—1907 гг.). Менавіта ў гэты час на арэну выходзяць буйныя беларускія паэты і празаікі — Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, Цётка, Ядвігін Ш., О. Палуян, Зм. Бядуля, Ц. Гартны, А. Гарун, К. Каганец, Ул. Галубок і інш. Разам з імі Максім Багдановіч адчувае здаровую патрэбу духоўнасці, маральнасці, гуманізму для літаратуры і грамадскай думкі Беларусі увогуле, якое нясе ў сабе плынь адраджэння Беларусі паатку ХХ ст.
Актуальнасць тэмы даследавамня абумоўлена неабходнасцю асэнсавання граиадска-кулътурных i палітычпых з'яў беларускай рэчаіснасці ў пачатку XX ст. у сувязі э літаратурна-мастацкай дзейнасцю М.Баглановіча. Пры гэтым даследаванне яго паэзіі, публіцыстычных i наву-
кова-крытычных прац вядзецца ў святле актуальнай i для нашага часу праблеиы беларускага Адраджэння.
Мэта і задачы даследавання. Асноўная мэта — пакаэацъ i абгрунтаваць ролю i значэнне мастацкай, навукова-крытычнай i публіцыстычнай дзейнасці Максіма Багдановіча ў развіцці беларускай літаратуры пачатку XX ст. i пазнейшага часу, акрэспіць яго месца сярод іншых мастакоў слова, вызначыць яго эстэтычныя погляды, асноўныя тэндэнцыі яго творчасці, паказаць яе арганічную сувязь э жыццём народа, э праблемамі нацыпнальна-культурнага адраджэння Беларусі.
 

 

Паэтычная мова не існуе без моцных каранёў рэальнай рэчаіснасці.
Р.В. Вінакур
Якуб Колас – выдатны беларускі паэт і празаік. Цяжка пераацаніць значэнне яго творчасці для беларускай літаратуры. Творчасць Якуба Коласа – гэта багацце разнастайных па сваёй тэматыцы твораў, якія ўжо колькі гадоў прывабліваюць чытачоў па-мастацку створанымі вобразамі, сюжэтамі, характарамі. Імя Якуба Коласа ўжо шмат гадоў ззяе на небасхіле беларускай літаратуры. Мастацкая вартасць паэм Якуба Коласа ацэньваецца не толькі беларускімі крытыкамі. Яго творы перакладаюцца на шматлікія мовы свету, што, безумоўна, можна лічыць сапраўдным творчым поспехам Якуба Коласа.
Мастацкі тэкст сапраўднага творцы – гэта багацце не толькі ідэй, думак, пачуццяў, гэта і багацце вобразнай сістэмы, якая робіць твор па-сапраўднаму вартасным, каштоўным, каларытным.
Паэма “Сымон-музыка” – адзін з цудоўных шэдэўраў беларускай літаратуры. Гэта паэма прысвечана паказу лёсу таленавітага самавука з народа, яго цяжкага, цярністага шляху у свеце, дзе духоўныя каштоўнасці амаль адышлі ў нябыт, а матэрыяльныя займаюць цэнтральнае месца. У паэме “Сымон-музыка”
Колас найбольш рамантычны ў паэтызацыі прыроды, навакольнага свету і імкненні мастака-музыкі пазнаць гэты свет, разгадаць яго бясконцыя таямніцы – гэта менавіта тое, што вылучае дадзены твор і дае падставы засяродзіць на ім сваю ўвагу.
Актуальнасць тэмы курсавой работы абумоўлена патрэбай асэнсавання вобразна-выяўленчых моўных сродкаў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”, а менавіта метафарычнай вобразнасці. У навуковых распрацоўках шмат даследаванняў па гісторыі стварэння твора, прац па аналізу вобразаў герояў, якія сустракаюцца ў паэме, але пакуль не існуе цэласнай працы па вобразна-выяўленчых сродках мастацкага тэксту.
У дадзенай працы мной аналізуюцца навуковыя працы па метафарах, іх класіфікацыях, а таксама на аснове мастацкага тэксту (паэмы “Сымон-музыка” Якуба Коласа) выяўляюцца разнавіднасці метафар, іх віды, а таксама значэнне для вобразна-выяўленчай сістэмы ў цэлым. Трэба адзначыць, што ў навуцы няма адзінага падыходу да аналізу метафар, менавіта таму ў дадзенай працы мной прапануецца некалькі класіфікацый метафар, якія дапамагаюць стварыць па-сапраўднаму мастацкі свет, дзе рэчы, з’явы прыроды маюць душу, ажываюць.
Такім чынам, мэтай майго даследавання з’яўляецца аналіз метафар у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”, іх класіфікацыя, а таксама высвятленне, з якой мэтай ужываюцца тыя ці іншыя метафары.
У працэсе даследавання неабходна выканаць наступныя задачы:
? адшукаць у паэме метафары,
? прааналізаваць іх,
? класіфікаваць метафары,
? растлумачыць, якую сэнсавую нагрузку яны маюць.
“Сымон-музыка”, на маю думку, адзін з узорных твораў Якуба Коласа. Гэта паэма, якая ўражвае багаццем цікавых лірычных адступленняў, малюнкаў прыроды, устаўнымі песнямі і легендамі. Гэтыя ўстаўныя песні і лірычныя адступленні вызначаюцца вялікім майстэрствам, багаццем сродкаў мастацкай выразнасці, якія і з’яўляюцца аб’ектам даследавання.
 

Іменна гэтай, багатай стылявымі адценнямі, мовай і напісана “Новая зямля”. Другой мовай Колас і не мог бы стварыць такіх карцін народнага жыцця, цудоўных малюнкаў быту і духоўнага свету чалавека працы.
А.Адамовіч
Матэрыялам і інструментам кожнага пісьменніка з’яўляецца мова пэўнага народа ў яе літаратурнай разнавіднасці. Аднак задача паэзіі, яе асаблівасць як мастацтва слова прадвызначаюць і некаторыя адрозненні паэтычнай мовы ад літаратурнай у лексіцы, сінтаксісе, фанетыцы.
Вартасць кожнага слова і яго адчувальнасць у паэтычным кантэксце надзвычай высокія. Таму для сапраўднага мастака слова неабходна ўважліва ставіцца да кожнага слова.
Мова паэзіі – эмацыянальна афарбаваная. Вялікая роля ў ёй належыць сістэме пераносных значэнняў слоў – тропаў. Менавіта ў сістэме прамых і пераносных значэнняў слоў увасабляецца паэтычны змест твора.
Дадзеная праца прысвечана агляду аднаго з неабходных і вельмі значных тропаў – метафары. На аснове паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” мною разглядаюцца розныя віды метафары, якія робяць мову мастацкага твора каларытнай, сакавітай, вартаснай самых высокіх адзнак якасці.
Актуальнасць тэмы курсавой работы абумоўлена патрэбай аналізу адметнасці вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры – Якуба Коласа. “Новая зямля” – сапраўдная энцыклапедыя сялянскага жыцця. Гэта невычэрпная крыніца беларускіх традыцый і фальклору, сапраўдная кніга жыцця беларуса. Гэта знакавы твор і для Якуба Коласа, і для ўсёй Беларусі.
Мэта працы – выявіць, якія віды метафар сустракаюцца ў паэме “Новая зямля”, вызначыць іх структуру, асаблівасці і ступень пашыранасці ў творы, прааналізаваць, праз што аўтар перадае свае адносіны да таго ці іншага прадмета, з’явы рэчаіснасці, як метафара дапамагае раскрыць змест твора, а таксама вызначыць функцыю, якую выконвае метафара ў дадзенай паэме.
Задачы дадзенай працы наступныя:
? разгледзець тэарэтычны матэрыял, звязаны з метафарай, яе ужываннем, класіфікацыяй і выкарыстаннем у мастацкім тэксце,
? пазнаёміцца з працамі беларускіх даследчыкаў па дадзенай тэме,
? класіфікаваць метафары, якія сустракаюцца ў паэме «Новая зямля» Якуба Коласа.
Метафара займае значнае месца ў мастацкай тканіне твора. Безумоўна, гэта адзін з самых пашыраных вобразна-выяўленчых сродкаў у многіх пісьменнікаў і паэтаў. «Новая зямля» - бессмяротны твор беларускай літаратуры. Шмат даследаванняў прысвечана дадзенай паэме. Вывучэннем «Новай зямлі» займаліся і У.Казбярук, і М.Мушынскі, і А.Лойка. Багатая колькасць маладых навукоўцаў прысвяцілі свае артыкулы дадзенай паэме, у якіх прапаноўвалі свае ўсё новыя і цікавыя звесткі і гіпотэзы па дадзенай тэме. Але, трэба адзначыць, што на сёння адсутнічае цэласная падагульняльная праца па метафары ў паэме “Новая зямля”. У дадзенай працы зроблена спроба дэтальна разгледзець гэты аспект вывучэння паэмы.
 

Змітрок Бядуля — пісьменнік-гуманіст, абаронца правоў народа. Яго апавяданні арыгінальныя і даскавалыя па форме. Максім Гарэцкі адзначаў сакавітасць іх рэалістычнага малюнка, згушчанасць фарбаў, прывабнасць і свежасць параўнанняў, чыста народную вобразнасць мовы.
Пагэтаму значную цікавасць выклікае тэма дзяцінства ў творах З. Бядулі.
Мэтай дадзенай работы: з’яўляецца вывучэнне тэмы дзяцінства і вобразаў дзяцей у творах Змітрака Бядулі.
У гэтай сувязі прадугледжваецца выкананне наступных задач:
1. вывучэнне твораў Змітрака Бядулі з мэтай характарыстыкі вобразаў дзяцей для раскрыцця тэмы дзяцінства ў творчасці З Бядулі;
2. разгляд і апісанне вобразаў дзяцей ў апавяданнях аўтара, рамане “Язэп Крушынскі” і аповесці “У дрымучых лясах”;
3. выяўленне асаблівасцей паказу тэмы дзяцінства ў творчасці Змітрака Бядулі.
Аб’ект даследвання – творы Змітрака Бядулі з мэтай характарыстыкі вобразаў дзяцей.
Прадмет даследвання – вобразы дзяцей у творах Змітрака Бядулі.

Узнайте стоимость работы онлайн!
Предлагаем узнать стоимость вашей работы прямо сейчас.
Это не займёт
много времени.
Узнать стоимость
girl

Наши гарантии:

Финансовая защищенность
Опытные специалисты
Тщательная проверка качества
Тайна сотрудничества