Белорусский язык - готовые работы

ГлавнаяКаталог работБелорусский язык
fig
fig

Уступ

Асаблівасць мовы літаратурнага твора ў тым, што ў ім аўтар не абмежаваны ў выкарыстанні моўных сродкаў, кіруючыся толькі “моўнай мэтанакіраванасцю”. Не толькі тыя лексічныя і граматычныя асаблівасці, што характэрныя для навуковай, публіцыстычнай мовы, але і асаблівасці нелітаратурнай мовы – дыялектнай, простамоўнай ці жаргоннай – могуць быць прынятымі мастацкім тэкстам, арганічна засвоены ім. Мастацкая творчасць – гэта асаблівы спосаб пазнання і засваення чалавекам рэчаіснасці. Зразумела, што ўспрыняцце амаль любой інфармацыі са знешняга свету выклікае ў чалавека пэўныя ўнутраныя перажыванні, разважанні, асацыяцыі. Паўтаральнасць замацоўвае сувязі інфармацыі і эмоцый, пэўны змест выклікае пэўнае перажыванне – ў свядомасці фарміруецца суаднясенне паміж эмоцыямі і сэнсавай інфармацыяй, прычым эмоцыі становяцца носьбітамі ці крыніцай інфармацыі. У арганізаванай такім чынам паэтычнай сістэме кожны элемент, што яе складае, набывае асаблівую важнасць, т.е. кожнае слова ўдзельнічае ў выказванні агульнага сэнсу твора, а комплекс асацыяцый, звязаных з гэтым словам, паглыбляе сэнсавую структуру твора. У мастацкі твор могуць уваходзіць словы, граматычныя формы, якія знаходзяцца за межамі літаратурнай кадыфікаванай мовы, таму не выкарыстоўваюцца ў немастацкай мове. Але шэраг пісьменнікаў шырока выкарыстоўвае такія словы і граматычныя формы ў сваіх творах, заменах іх на літаратурныя эквіваленты пазбавіла бы творы той выразнасці, якой намагаўся дасягнуць аўтар. Такім чынам, мастацкая мова дазваляе любыя адхіленні ад норм літаратурнай кадыфікаванай мовы, што дазваляе казаць аб асаблівай, паэтычнай мове як аб’екце даследавання. Васіль Быкаў – гэта ўнікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, вялікая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць. За ўсім, пра што апавядае Быкаў у сваіх творах, моцна адчуваецца прысутнасць беларускай рэчаіснасці, нашай унікальнай нацыянальнай гісторыі, пройдзеных намі за дзесяць стагоддзяў крыжовых шляхоў, надзвычай уражлівых і павучальных. У яго прозе з надзвычайнай вобразнай сілай выявіўся вопыт перажытага ім самім і яго пакаленнем, якое пісьменнік нездарма назваў «забітым» і якое амаль цалкам засталося на полі бою. Творчасць Васіля Быкава заўсёды прыцягвала ўвагу даследчыкаў: Хромчанка Р., Бугаёў Дз., Гніламёдаў У., Мішчанчук М., Буран В., Міхайлаў А. Бураўкін Г., Багарадава Т., Тычына М. і інш. Нягледзячы на шырокую ўвагу даследчыкаў да творчай спадчыны пісьменніка, нам падаецца цікавым прывесці свае меркаванні наконт аднаго з яго твораў. Дыялектная лексіка – невычэрпнае багацце народа. Шматлікія дыялектныя словы надзвычай трапна перадаюць найтанчэйшыя адценні думак, пачуццяў, перажыванняў чалавека, дакладна характарызуюць дзейнасць людзей у розных сферах жыцця. Лексіка народных гаворак – каштоўная крыніца не толькі для лінгвістычных, але і для гістарычных, этнаграфічных даследаванняў. Такім чынам, мэта нашай працы – прааналізаваць дыялектызмы ў аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. Для гэтага неабходна вырашыць наступныя задачы: 1. выявіць дыялектызмы ў аповесці; 2. раскласіфікаваць вылучаныя дыялектызмы; 3. вызначыць стылістычную ролю дыялектызмаў у творы.

У сучасных кагнітыўных тэорыях мову прызнаюць неад’емнай часткай пазнання. Рэчаіснасць знаходзіць сваё выражэнне ў семантыцы мовы і стварае моўную карціну свету. Яна адрозніваецца ад рэчаіснаснага свету, па-першае, у сілу асаблівасцей чалавечага ўспрымання, па-другое, з-за спецыфікі асобна ўзятых культур. Тым самым, вывучаючы мову іншага народа, мы, безумоўна, вывучаем рэчаіснасць вакол яго і ўнутраны свет носьбіта мовы, яго культуру. Найбольшую цікавасць выклікаюць канцэпты, бо яны фарміруюць моўныя карціны свету. Адзначым, што найбольшую цікавасць у лінгвістаў выклікаюць канцэпты, якія характарызуюць чалавека або звязаны з ягоным жыццём. Паколькі амаль усе рэаліі жыцця чалавека знаходзяць сваё выражэнне ў фразеалогіі, мы звярнуліся менавіта да гэтага аспекту мовы. Асаблівая роля ў аб’ектывацыі канцэпту належыць фразеалагічным адзінкам (ФА), якія адлюстроўваюць вартасныя ўстаноўкі народа, перадаючы культурныя стэрэатыпы з пакалення ў пакаленне. Вывучэнне канцэптаў у лінгвістыцы ў асноўным выконваецца на матэрыяле лексічных адзінак, у той час як фразеалагізмы значна радзей становяцца аб’ектам падобных даследаванняў. Выбар фразеалагізмаў у якасці аб’екта нашага даследавання абумоўлены багацем іх вобразна-матывацыйных асноў, ФА выступаюць у якасці кароткіх, сціслых нацыянальна-культурных тэкстаў і функцыяніруюць у ролі культурных знакаў, дзякуючы чаму дазваляюць вывучыць культурна-значныя сэнсы, адзнакі, адрозныя або тыповыя для розных моўных культур. Актуальнасць даследавання абумоўлена і тым, што нявыяўлены корпус адзінак, нявывучаны іх структурныя, семантычныя, граматычныя ўласцівасці і асаблівасці функцыяніравання ў мове. Актуальнасць тэмы даследавання абумоўлена наступным: даследаванне канцэптаў у межах кагнітыўнай лінгвістыкі займае вельмі важнае месца ў развіцці сучаснай лінгвістыкі. Аб’ектам даследавання выступае фразема (у нашым выпадку - канцэпт) “душа” ў беларускай лінгвакультуры. Мэта нашага даследавання – вывучэнне канцэпта “душа” ў вылучанных намі фразеалагізмах з гэтай фраземай. Названая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач: • агляд вывучэння фразеалогіі як галіны мовазнаўства; • тлумачэнне асноўных паняццяў і тэрмінаў, якія будуць ужывацца ў працы; • вызначэнне марфалагічных, сінтаксічных і канцэптуальных асаблівасцей фраземы “душа”.

УВОДЗІНЫ:

У навуковай літаратуры падкрэсліваецца вялікае культурнае і палітычнае значэнне агульнага лексічнага фонду ў розных мовах. “Але лінгвіст павінен бачыць пастаянную дыялектыку агульнага і адметнага. У сувязі з гэтым праблема нацыянальнай лексічнай спецыфікі ўяўляецца не менш, а відавочна і больш важнай у аспекце лінвістычным. Іменна з нацыянальнай адметнасцю лексікі звязана праблема вар'іравання аб'ёму значэння суадносных слоў у розных мовах” [19, с. 3]. “Мова павінна валодаць велізарнымі камунікатыўнымі і выяўленчымі здольнасцямі, што немагчыма без такіх жа значных чыста нацыянальных асаблівасцей, без своеасаблівай індывідуальнай "непаўторнасці" мовы" [5, с. 131]. Рысы непадобнасці, нацыянальнай спецыфікі найбольш праяўляюцца на ўзроўні лексікі. Такім чынам, адно з цэнтральных накірункаў лінгвістычных даследванняў сацыяльнай і культурнай абумоўленасці мовы – лінгвакраіназнаўчы накірунак [6]. Адлюстраванне нацыянальнай спецыфікі культуры найбольш яскрава раскрываецца ў безэквівалентнай лексіке, якая непасрэдна звязана з прадметамі і з’явамі матэрыяльнай і духоўнай культуры, з гісторыяй грамадства, служыць не толькі патрэбам мовы, але і з’яўляецца своеасаблівай формай перадачы і захавання грамадскага вопыту. “Безэквівалентная лексіка адначасова належыць мове і культуры, гэта значыць адначасова паказвае асаблівасці пэўнай мовы і пэўнай культуры” [4]. Пры вывучэнні культуры, рэалій, мовы іншай краіны, мы, безумоўна, сутыкнёмся з словамі, якім немагчыма знайсці адпаведнік у мове, на якую робіцца пераклад. В.С. Ахманава лічыць, што абавязковай умовай рэалізацыі камунікатыўнага акта павінна быць “абаюднае веданне рэалій і тым, хто гаворыць, і тым, хто слухае, што з’яўляецца асновай моўных зносін”. Калі хтосьці з удзельнікаў зносін не валодае “фонавымі ведамі” пра нейкую рэалію, то такія словы і рэаліі патрабуюць тлумачэння [2]. У беларускай мове можна вылучыць шэраг слоў, якія не маюць аднаслоўных адпаведнікаў у рускай мове (ці іншых мовах). Таму пры перакладзе, каб перадаць семантыку такіх слоў, неабходна тлумачыць іх, выкарыстоўваючы словазлучэнні ці нават сказы. “Беларуска-рускія моўныя сувязі вымагаюць глыбокага семантычнага асэнсавання іншамоўных слоў, якімі для носьбітаў рускай мовы з’яўляюцца беларусізмы” – лічыць І. Шкраба [19, с. 4]. Даследаваннем безэквівалентнай лексікі займаліся многія вучоныя, якія цікавіліся асаблівасцямі перакладу такой лексікі, параўнальна-супастаўляльным вывучэннем моў. Напрыклад, працы У.М. Камісарава [12], А.С. Бархударава [3], А.У. Фёдарава [18], А.К. Латышава і інш. Наша праца прысвечана вывучэнню з’явы лексічнай безэквівалентнасці на прыкладзе беларускай мовы. Актуальнасць работы тлумачыцца тым, што вывучэнне “безэквівалентнай лексікі” адносіцца да лінгвакультуралагічнага накірунку мовазнаўства, які вывучае моўныя і ментальныя асаблівасці народаў. Мэта нашай працы – вывучэнне прыроды з’явы лексічнай безэквівалентнасці. Для дасягнення пастаўленай мэты, неабходна вырашыць наступныя задачы: 1. даць тлумачэнне паняцця безэквівалентнай лексікі; 2. вылучыць прычыны ўзнікнення безэквівалентнай лексікі; 3. раскласіфікаваць сабраны матэрыял у адпаведнасці з прычынай узнікнення; 4. прасачыць асаблівасці выражэння семантыкі ў беларускіх безэквівалентных адзінках і іх рускамоўных адпаведніках.

Уводзіны

Жыццё слова ў мастацкім тэксце вельмі цікавае. Па назіраннях даследчыкаў, значэнне слова ў мастацкім тэксце часта аказваецца крыху іншым, чым ягонае слоўнікавае значэнне. “Слова змяняе прадметную суаднесенасць. Семы, якія складаюць моўнае семантычнае ядро, замяняюцца часткова ці поўнасцю. У тэксце ўзнікае арыгінальная сэнсавая перыферыя, і толькі асобная моўная сема пераходзіць у склад моўнага сэнсу” [9, с. 73]. Але зразумець “новае” значэнне слова нам дапамагае кантэкст, а таксама, калі гэта датычыцца мастацкага тэксту, галоўная тэма і ідэя твору. Такім чынам, атрымліваем, што “кантэкст актуалізуе моўнае семантычнае ядро вобраза, сцвярджаючы ягоны змест” [21, с. 76]. Мова, якая ўжываецца ў паэтычных творах, звязана з паэзіяй не толькі знешняй традыцыяй словаўжывання, але і пэўнымі ўнутранымі якасцямі, бо мова павінна адпавядаць таму свету, які адлюстроўваецца, таму паэтычнаму настрою, які перадаецца. Таму мова паэзіі ўспрымаецца як паэтычная сама па сабе і гаворку ўжо трэба весці аб паэтычнасці, як асаблівай ўласцівасці мовы. Аднак функцыя паэтычнай мовы значна адрозніваецца ад функцый звычайнай мовы – функцыя паэтычнай мовы ў стварэнні вобразаў. Сапраўдны сэнс мастацкага, паэтычнага слова ніколі не замыкаецца ў ягоным літаральным сэнсе [14]. Асноўная асаблівасць паэтычнай мовы як асаблівай функцыі мовы заключаецца ў тым, што формай тут выступае змест: адзін змест, які выражаецца ў гукавай форме, служыць формай другога зместу, які не мае гукавага выражэння. Паэтычнае слова вырастае ў рэальным слове, як яго асаблівая функцыя, так, як паэзія вырастае з навакольнага свету. Ліітаральнае значэнне слова ў паэзіі раскрывае ўнутры сябе новыя, іншыя зместы так, як пашыраецца ў мастацтве значэнне пэўнага факту да памераў абагулення. Такі працэс пашырэння семантычнага значэння слова новымі семамі і прыводзіць да стварэння вобразнасці. Ужыванне звароткаў у паэтычным кантэксце таксама можна лічыць сродкам дасягнення вобразнасці. Для больш канкрэтнага, праілюстраванага раскрыцця тэмы намі была абрана творчасць Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, а дакладней ягоны зборнік “Вянок”. Хоць творчасць М.Багдановіча неаднаразова прыцягвала да сабе ўвагу даследчыкаў, але наш аналіз дазволіць раскрыць асаблівасці ўжывання звароткаў у ягонай творчасці. У агульнаграматычным плане вылучаюцца асобныя тыпы і функцыі звароткаў, што дазваляе ўсталяваць межы гэтай катэгорыі. У гісторыка-стылістычным плане назіранне над рознымі тыпамі звароткаў даюць магчымасць вызначыць: • якія тыпы звароткаў характэрныя для вершаванай мовы ў розныя перыяды развіцця мовы мастацкай літаратуры; • індывідуальныя асаблівасці ўжывання розных тыпаў звароткаў у мове таго ці іншага паэта. Такім чынам, вывучэнне звароткаў у паэтычнай (вершаванай) мове Максіма Багановіча нам падаецца цікавым. Улічваючы тое, што зваротак з’яўляецца недастаткова вывучанай з’явай як элемент мастацкага твора, наша тэма пааецца актуальнай. Так, мэта нашага даследавання - функцыянаванне звароткаў у паэтычнай мове твораў Максіма Багдановіча. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы: 1. ахарактарызаваць зваротак як сінтаксічную катэгорыю; 2. вызначыць семантыка-стылістычныя асаблівасці звароткаў, прадумовы іх ужывання ў паэтычнай мове; 3. вызначыць функцыі звароткаў у паэтычнай мове; 4. прааналізаваць ужыванне звароткаў у паэтычнай мове твораў Максіма Багдановіча.

Узнайте стоимость работы онлайн!
Предлагаем узнать стоимость вашей работы прямо сейчас.
Это не займёт
много времени.
Узнать стоимость
girl

Наши гарантии:

Финансовая защищенность
Опытные специалисты
Тщательная проверка качества
Тайна сотрудничества