Белорусский язык - готовые работы

ГлавнаяКаталог работБелорусский язык
fig
fig

Уводзіны.

Мова – яркі паказчык матэрыяльнай і духоўнай культуры народа. Яна непасрэдна звязана з працоўнай, грамадскай і духоўнай дзейнасцю чалавека. Усё, што адбываецца ў грамадстве, неадкладна адлюстроўваецца ў мове, перш за ўсё – у яе слоўнікавым складзе, які інтэнсіўна расце (колькасна і якасна), развіваецца, бо новыя паняцці патрабуюць новых найменняў, новых слоў. Шляхоў папаўнення слоўнікавага запасу два: утварэнне слоў на базе рэсурсаў самой мовы і запазычанне. Асноўным з іх з'яўляецца першы. Ствараючы словы, чалавек тым самым вызначае прыярытэт сваіх каштоўнасцяў. «Менавіта словаўтварэнне дае магчымасці для канцэптуальнай інтэрпрэтацыі рэчаіснасці. Яно дазваляе зразумець, якія элементы пазамоўнай рэчаіснасці і як маркіруюцца, бо ўжо сам выбар той або іншай з'явы рэчаіснасці ў якасці аб'екта словаўтваральнай дэтэрмінацыі сведчыць аб яго значнасці для носьбітаў мовы. Словаўтварэнне дае магчымасць зразумець, якія каштоўнасці ўтрымлівае мозг» [3, с.103]. Усё сказанае ў поўнай меры датычыцца слоў са складанымі асновамі, кампазітаў, якія ствараюць даволі аб'ёмны разрад слоў у беларускай мове. “Кампазіт – складанае слова. Кампазіцыя – утварэнне слоў шляхам складання дзвюх ці больш асноў” – падае тлумачэнне слоўнік лінгвістычных тэрмінаў [13, с.67]. Дзякуючы сваёй структуры, складанае слова “валодае фармальнай сцісласцю і ў той жа час семантычнай ёмістасцю” [10, с. 161], што забяспечвае эканомію маўленчых сродкаў і намаганняў у працэсе зносін. Дадзеная ўласцівасць складаных слоў шмат у чым вызначае іх шырокае ўжыванне ў якасці слоў-тэрмінаў у навуковым стылі мовы. Спектр абласцей, дзе выкарыстоўваюцца кампазіты, вельмі шырокі. Гэта: эканоміка, сельская гаспадарка, анатомія, авіяцыя, юрыспрудэнцыя, заалогія, гідратэхнічная галіна, біялогія, біяхімія, фізіка, логіка і іншыя. Пры гэтым колькасць складанняў у тэрміналогіі стала павялічваецца. Асноўная прычына гэтага — вялікі рост паняццяў і іх ускладненнем, што абумоўлена прагрэсам навукі, развіццём і ўскладненнем прадметаў тэхнікі. Аднак ужыванне кампазітаў не абмяжоўваецца толькі навукова-тэхнічнай сферай. Яны выкарыстоўваюцца таксама ў мастацкім, афіцыйна-справавым і гутарковым стылях. У апошнім словы са складанымі асновамі набываюць розную стылістычную афарбоўку. Яны могуць быць іранічнымі, лаянкавымі, грубіянскімі, пагардлівымі. Неабходнасць дэталёвага разгляду механізма (працэсу і яго вынікаў) фарміравання семантычнай структуры слоў са складанымі асновамі, шырока прадстаўленых у сучаснай беларускай мове, вызначыла абгрунтаванасць нашага звароту да тэмы дадзенага даследавання і яе актуальнасць. Навуковая значнасць працы выяўляецца ў комплекснай, рознабаковай характарыстыцы слоў са складанымі асновамі, апісанне механізму ўтварэння слоў-кампазітаў. Аб'ектам даследавання з'яўляюцца словы са складанымі асновамі – кампазіты – у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы 1977-1984 гг. [далей – ТСБМ, 14]. Тэрмін кампазіт звязаны са словам кампазіцыя, ад лацінскага compositio – “складанне, спалучэнне, злучэнне”. У гэтым плане кампазіт – вынік кампазіцыі як злучэння, складання, спалучэння. Пад кампазітамі мы разумеем словы, структура якіх складаецца, незалежна ад спосабаў іх ўтварэння, з двух або больш кампанентаў-каранёў. Дарэчы, у навуковай літаратуры існуе варыятыўнасць тэрміна кампазіт і кампазіта. Мэта даследавання складаецца ў аналізе і апісанні механізмаў словаўтварэння кампазітаў у ТСБМ. З яе вынікаюць канкрэтныя задачы: 1. Выявіць на базе «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» і сістэматызаваць кампазіты. 2. Разгледзеўшы тэарэтычныя праблемы кампазіталогіі, прасачыўшы традыцыі вывучэння кампазітаў у мовазнаўстве, прадставіць структуру і спосабы ўтварэння слоў са складанымі асновамі. 3. Апісаць шляхі, механізмы фарміравання значэнняў кампазітаў. Пры рашэнні задач, вызначаных у працы, былі скарыстаныя наступныя метады даследавання: ? у працэсе збору матэрыялу выкарыстоўваліся метады першаснай апрацоўкі, сістэматызацыі доследнага матэрыялу, суцэльнай выбаркі з слоўніка; ? перавагу ў працы атрымаў апісальны метад – сістэмнага навуковага апісання лексічных адзінак і іх значэнняў, а таксама апісальна- аналітычны метад; ? супастаўляльны метад выкарыстоўваўся пры апісанні спосабаў утварэння кампазітаў; ? метад слоўнікавай ідэнтыфікацыі ўжываўся пры апісанні значэнняў доследных кампазітаў; ? элементы статыстычнага метаду знайшлі сваё адлюстраванне ў прыёме колькасных падлікаў кампазітаў пры правядзенні аналізу. На наш погляд, даследаванне кампазітаў з прыцягненнем такіх метадаў спрыяе ўдакладненню і пашырэнню ведаў пра іх. Наша даследаванне мае як тэарэтычную, так і практычную значнасць. Матэрыялы даследавання могуць быць скарыстаныя ў практыцы школьнага выкладання лінгвістычных дысцыплін, у прыватнасці, у курсе “Сучасная беларуская літаратурная мова” (раздзелы “Словаўтварэнне”, “Лексікалогія”), пры парвядзенні пазакласных заняткаў, прысвечаных праблемам словаўтварэння, кампазіталогіі.

Уводзіны:

Часта мы назіраем у літаратуры даволі пашыранае кола твораў, у якіх мастак імкнецца парушыць жыццёвыя прапорцыі, падкрэслена павялічыць жыццёвыя з’явы, паказць іх у гратэскнай, нерэальнай форме. Камічнае ў жыцці – гэта з’ява ўнутрана супярэчлівая. Асноўная асаблівасць камічнага ў тым, што яно заснавана на прыхаванай у з’яве, але зразумелай нам унутранай супярэчлівасці і ўнутранай непаўнавартасці, на неадпаведнасці знешніх дадзеных і ўнутраных магчымасцей, і наадварот. Разглядаючы сатырычныя вобразы, прыходзіш да высновы, што яны пэўным вобразам эмацыянальна афарбаваныя. Эмацыянальная ацэнка ў сатыры – заўсёды адмаўленне таго, што адлюстроўваецца, праз смех над ім. “Вывучэнне сатрычных твораў грунтуецца найперш на выяўленне камічнага праз разгляд пэўных сродкаў: мовы твора, вобразнай сістэмы, тэмы і ідэі. Асобным пунктам ідзе разгляд рэчаіснасці, якая праламляецца ў творы” [15, с. 12]. На сучасным этапе, як мы лічым, сатырычны раман з’ўляецца мала даследаваным у беларускім мовазнаўстве. Гэта, магчыма, звязана і з тым, што больш пашыраным можна назваць з’яву сатырычнай драматургіі, чым прозы. Сярод самых значных беларускіх сатырычных раманаў можна назваць раман Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, А. Мрый “Запіскі Самсона Самасуя”. Вылучаецца таксама шэраг апавяданняў, аповесцяў, раман у вершах сатырычнага кірунку. Зыходзячы з такіх пазіцый, мы лічым, што вывучэнне сатырычнага рамана вельмі актуальнае і паўстае шэраг праблем: даследаванне тэматыкі беларускага сатырычнага рамана, асаблівасцяў вобразнай сістэмы, мовы твораў. Таксама гэта прыводзіць нас да разгляду пэўнай літаратурнай традыцыі як сусветнай, так і ўласна беларускай. Такім чынам, мэта нашай працы – вылучыць асноўныя праблемы вывучэння сатырычнага рамана. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы: 1. разгледзець сатыру як літаратуразнаўчае паняцце; 2. вылучыць сродкі і прыёмы дасягнення сатырычнага ў творы; 3. вызначыць асаблівасці вывучэння сатырычных твораў; 4. прасачыць асаблівасці беларускіх сатырычыных раманаў (на прыкладзе рамана А. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя” і Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародкі”); 5. паказаць асноўныя напрамкі даследавання сатырычнага рамана.

УВОДЗІНЫ

Пасля паспяховага шэсця “Уладара кольцаў” Дж.Р.Р.Толкіена ў 50-я – 60-я гады мінулага стагоддзя, хваля празаікаў, якія капіравалі фантастычныя вобразы і прапаноўвалі іх ў сваёй інтэпрытацыі пракацілася па ўсёй Амерыцы і не сціхла нават да гэтага часу. Спачатку сфарміравалася разнавіднасць “толкіенаўскага” фэнтэзі – ТФ (ад імя самога мэтра). У тыя часы чалавек успрымаўся ў Краіне Цудаў як чужынец, прыхадзень, з’ява новага свету, а чароўныя жыхары саступалі яму месца. Затым падключылася раней самастойная галіна “гераічнага”, ці “авантурнага” фэнтэзі (найбольш яркі прыклад – раманы пра Конана-варвара). З 60-ых гг. жанр падпаў пад сур’ёзнае рэфармаванне: мяняюцца прыярытэты, фарміруецца “класічнае” фэнтэзі – КФ (М. Муркок, Р. Жалязны, Эн Макэфры, А. Нортан і інш.), з’яўляецца “пытанне пра “жаночае” фэнтэзі” (У. ле Гуін). “Класічнай” гэта разнавіднасць названа ў кантэксце далейшага літаратурнага працэсу, калі з’яўляецца рад твораў, што цяжка супастаўляюцца з жанрам фэнтэзі наогул. На рускай і беларускай глебе далей з’яўляюцца фальклорнае фэнтэзі (дзе сюжэт твора грунтуецца на нацыянальнай міфалогіі), гістарычнае фэнтэзі, гумарыстычнае фэнтэзі, дэтэктыўнае і нават тэхнапанк (калі паралельна суіснуюць тэхнагенная цывілізацыя і казачна-фантастычны свет) і кіберпанк (плынь тэхнапанку, якая займаецца апісаннем і распрацоўкай адносін паміж чалавекам і інфармацыйнай структурай). Вядуцца эксперыменты з "магічным рэалізмам", далёкія ад лаціна-амерыканскага сэнсу тэрміна; "навуковым" фэнтэзі, што ў 60-я гг. знік зусім, але трывала замацаваўся ў нас у выглядзе асобных элементаў. Не малы пласт складаюць і творы “ўмоўнага” фэнтэзі (калі чытач стартуе ў рэальных часе і прасторы, а затым трапляе ў Краіну Цудаў), што часта знешне прымыкаюць да фэнтэзійнага Але такога фэнтэзійнага эпасу, які стварыў Дж.Р.Р.Толкіен, нельга знайсці ні ў аднаго з аўтараў. Менавіта таму гэты знакаміты амерыканец і лічыцца заснавальнікам жанру фэнтэзі. Некаторыя даследчыкі нават называюць “Уладара кольцаў” не столькі фэнтэзі, колькі “працай у сферы крэатыўнай міфалогіі” [20, с.18]. Таксама Фрумкін К.Г. вызначае рысы фэнтэзі: 1. Вырашэнне матэрыяльных праблем (героя корміць спецслужба, Міністэрства магіі і г.д.) 2. Уступленне ў суполку абраных. 3. Пераўтварэнне ў воіна. 4. Набыццё магутнасці. 5. Удзел ў маштабных падзеях. У межах аднаго кірунку, а з 60-х гг. і жанру, развіваюцца дзесяткі разнавіднасцяў, аб’яднаных ідэяй існавання Чарадзейнай краіны. Краіны Цудаў, дзе няма перашкодаў для выяўлення свайго "я", якое часта па-абывацельску марнее ў невядомасці. Не знаходзячы ў рэальнай жыццёвай аснове глыбінных духоўных апораў, якія б не толькі ўмацоўвалі сучасны ўнутраны стан народа і чалавека, але і давалі выйсце ў заўтрашні дзень, літаратура пачынае шукаць іх у фальклоры, міфалогіі, містыцы, утопіях. Калі і чаму людзі губляюць цікавасць да навакольнага жыцця і імкнуцца ў казачны свет? На гэтае пытанне рускі крытык Ул. Губайлоўскі адказвае наступным чынам: “Калі яны (людзі) гэтае жыццё не разумеюць і баяцца яго, як нечага незнаёмага і чужога. Свет фэнтэзі наскрозь зразумелы і ясны, паколькі ён замкнёны і вычарпальны. Гэта свет фармальнай свабоды” [10, с.184]. На думку С. Собалева, “фэнтэзі – гэта ўяўленне урбанізаванага чалавека тэхнагеннай цывілізацыі і індустрыяльнага свету пра быт, норавы і міфалагічную свядомасць чалавека Сярэднявечча” [19, с.51]. Пад тэхнагеннай цывілізацыяй крытыкам разумееца разрыў цесных сувязей з прыродай, спроба чалавека стаць Гаспадаром. А. Мароз лічыць, што “... у фэнтэзі, як правіла, пачынаюць з чыстай старонкі і будуюць новы свет. Ён можа пераняць некаторыя рысы нашага свету (намерана ці падсвядома), альбо свету нейкага літаратурнага твора, але гэта адбываецца толькі дзеля надання яму некаторага спецыфічнага “паху” пазнавання”[12, с.31]. На наш поляд, пытанне фэнтэзійнага зместу сучаснай беларускай прозы амаль зусім не даследавана з прычыны яго нядаўнягя ўзнікнення. Таму тэма нашага даследавання падаецца актуальнай на сённяшні дзень. Мэта даследавання – акрэсліць жанравую адметнасць сучаснай беларускай фэнтэзі, вызначыць і прааналізаваць фэнтэзійнае ў творчасці Раісы Баравіковай, якая, пераступіўшы 60-гадовы юбілей і з’яўляючыся прызнанай паэтэсай Беласусі, вырашыла паспрабаваць сябе ў новым амплуа. Задачы даследавання: 1. раскрыць адметнасць фэнтэзійнай фантастыкі як мастацкага метаду; 2. асэнсаваць ролю асобных аўтараў у развіцці беларускага фэнтэзі; 3. даследаваць вобразную сістэму фэнтэзійнай прозы Раісы Баравіковай. Аб'ектам даследавання выступаюць мастацкія празаічныя творы Раісы Баравіковай у жанры фэнтэзі. Некаторыя з твораў напісаныя ў сумежных жанрах ( сацыяльная і псіхалагічная фантастыка, містычнае апавяданне ). Галоўным метадам з’яўляецца аналіз твораў Р.Баравіковай, але прысутнічае і комплексны агляд-аналіз беларускай літаратуры ў жанры фэнтэзі. Пры напісанні курсавой працы выкарыстоўваліся крытычныя артыкулы беларускіх літаратуразнаўцаў, змешчаныя ў часопісах "Крыніца", "Полымя", "Маладосць" і іншых перыядычных выданнях. Значная ўвага была звернута на грунтоўныя працы літаратуразнаўцаў А. Бельскага, Г. Зенавай, В. Шумко (які спецыялізуецца ў асноўным на даследаванні рускамоўнага фэнтэзі), артыкулы А. Паўлухіна, С. Мінскевіча і інш. Таксама мы звярталіся да літаратурна-крытычных артыкулаў некаторых расійскіх пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў (А. Мароз, С. Собалеў і інш.). Разам з тым пры напісанні працы былі выкарыстаны некаторыя вучэбныя выданні па гісторыі і тэорыі літаратуры.

УСТУП

На ранейшых стадыях развіцця чалавецтва пераклад выконваў вельмі важную сацыяльную функцыю, што адкрывала шырокія магчымасці для зносін паміж людзьмі, якія належылі да розных моўных калектываў. Адно з цэнтральных накірункаў лінгвістычных даследванняў сацыяльнай і культурнай абумоўленасці мовы – лінгвакраіназнаўчы накірунак [10, с. 47]. Адлюстраванне нацыянальнай спецыфікі культуры найбольш яскрава раскрываецца ў дыялектнай лексіке, якая непасрэдна звязана з прадметамі і з’явамі матэрыяльнай і духоўнай культуры, з гісторыяй грамадства, служыць не толькі патрэбам мовы, але і з’яўляецца своеасаблівай формай перадачы і захавання грамадскага вопыту. Дыялектызмы адносяцца да моўных сродкаў абмежаванага ўжытку. Сферай іх выкарыстання з’яўляецца ў асноўным мастацкая літаратура. “Дыялектызмамі называюцца словы, якія ўжываюцца ў адной гаворцы, групе гаворак ці дыялекце і не ўжываюцца ў літаратурнай мове або адрозніваюцца ад літаратурных значэннем, фанетычнымі ці граматычнымі асаблівасцямі” [12, с. 12]. Дыялектная лексіка – невычэрпнае багацце народа. Шматлікія дыялектныя словы надзвычай трапна перадаюць найтанчэйшыя адценні думак, пачуццяў, перажыванняў чалавека, дакладна характарызуюць дзейнасць людзей у розных сферах жыцця. Лексіка народных гаворак – каштоўная крыніца не толькі для лінгвістычных, але і для гістарычных, этнаграфічных даследаванняў. Назва рамана “Алімпіяда” прыкоўвае ўвагу да цэнтральнага вобраза – сялянкі Алімпіяды Падаляк. Алімпіяда Падаляк, Уліма, як яе завуць у вёсцы, уяўляе сабою гістарычна сфармаваны народны характар, які ўвабраў у сябе усё тое пазітыўнае, што стваралася стагоддзямі народнага жыцця, гэта той праведнік, на якім заўсёды стаяў свет і да якога ва ўсе часы праяўляла цікавасць класічная літаратура. Як сцвярджае крытык Серафім Андраюк., вобраз Алімпіяды “спісаны” з маці пісьменніка. Духоўны свет гэтай жанчыны сфармаваўся ва ўмовах небывалых выпрабаванняў для чалавечага духу – цяжкія даваенныя гады, вайна, пасляваенныя гады.Гэты раман пра складанасць простага чалавечага жыцця. Вялікую мужнасць. Бязмежную стойкасць, спалучаныя з найвялікшым у жыцці чалавечым – з глыбіннай, непаказной дабрынёй. “Раман “Алімпіяда” знаходзіцца на магістральным шляху пошукаў сучаснай беларускай літаратуры, якая зараз акцэнтуе ўвагу на маральна-філасофскіх праблемах, імкнецца паказаць героя сацыяльна актыўнага і духоўна багатага” [33, с. 103]. Даследаванню жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, асаблівасцям праблематыкі, стылёвай адметнасці яго твораў прысвечаны шматлікія работы. Менш зроблена ў плане вывучэння мовы І. Пташнікава, яго мастацкай манеры. Можна адзначыць кнігу А. Каўруса “Мова народа, мова пісьменніка” [13], дзе ўдзяляецца ўвага і асаблівасцям мовы І. Пташнікава, а таксама асобныя артыкулы. Наша праца прысвечана вывучэнню дыялектнай лексікі ў рамне Івана Пташнікава “Алімпіяда”. Актуальнасць работы абумоўлена тым, што, па-першае, мова І.Пташнікава, як адзначалася, недастаткова вывучана, па-другое, што дыялетызмы – моўны скарб, які патрабуе сур’ёзнага даследавання. Мэта нашай працы – дыялетызмаў у рамане І.Пташнікава “Алімпіяда”. Для дасягнення пастаўленай мэты, неабходна вырашыць наступныя задачы: • выявіць дыялектызмы ў рамане І. Пташнікава; • растлумачыць сэнс выкарыстаных аўтарам мясцовых слоў; • паказаць стылістычную ролю дыялектызмаў у творах; • вызначыць тыпы дыялектызмаў і іх лексіка-семантычныя групы; • апісаць спосабы ўключэння дыялектызмаў у кантэкст.

Узнайте стоимость работы онлайн!
Предлагаем узнать стоимость вашей работы прямо сейчас.
Это не займёт
много времени.
Узнать стоимость
girl

Наши гарантии:

Финансовая защищенность
Опытные специалисты
Тщательная проверка качества
Тайна сотрудничества