Белорусский язык - готовые работы

ГлавнаяКаталог работБелорусский язык
fig
fig

Уводзіны

Мовазнаўства сёння ўсё часцей разглядаецца ў кантэксце агульнай навукі аб перадачы знакавай інфармацыі. Пашырэнне аб’ёму даследавання значэнняў моўных адзінак за кошт звароту да пазамоўнай сферы садзейнічае як навуковым задачам больш глыбокага пранікнення ў сутнасць вывучаемага аб’екта, так і практычным задачам інтэрпрэтацыі тэкстаў, перакладчыцкай дзейнасці, стварэння машынных праграм і камунікатыўных методык. Сучасны стан лінгвістычнай навукі ўзбагачаецца новымі ведамі, дзякуючы збліжэнню лінгвістыкі з літаратуразнаўствам, паэтыкай, рэцэптыўнай эстэтыкай, псіхалогіяй, дазваляе па-новаму падысці да вывучэння функцыянальных уласцівасцей намінатыўных адзінак. Надзвычайным багаццем у слоўнікавым складзе амаль кожнай мовы і яе разнавіднасцяў вызначаецца абсяг лексікі, якая датычыць дзейнасці і характарыстыкі асобы. “І гэта натуральна: менавіта чалавек з’яўляецца суб’ектам і аб’ектам разнастайных штодзённых дачыненняў. Значнае месца сярод словаў такога кшталту займаюць субстантывы” [5, с. 3]. Назоўнікі са значэннем персанальнасці як аб’ект даследавання прыцягваюць увагу многіх навукоўцаў, што ў значнай ступені тлумачыцца ўніверсальнасцю катэгорыі асобы. «Яе ўніверсальнасць вынікае з камунікацыйнай і кагнітыўнай функцый мовы, якая адлюстроўвае і абазначае ўсе характэрныя для рэальнага свету фактычныя сувязі і адносіны» [5, с.19]. Найменні асобы – адзін з найбольш прадукцыйных сродкаў мовы, што ўдзельнічае ў фармаванні і папаўненні моўнай і канцэпцыйнай карціны свету. Даследаванні асабовай лексікі ў беларускім мовазнаўстве маюць шэраг кірункаў і вызначаюцца сваёй шматаспектнасцю. Назвы асобы даследаваліся як у дачыненні да канкрэтных храналагічных межаў – асобных перыядаў развіцця беларускай мовы, так і ў працэсе іх станаўлення як самастойнай мікраструктуры на працягу некалькіх этапаў гісторыі мовы [5, с. 3]. Адрозніваюцца даследаванні і абсягам аналізаванай лексікі: адныя з іх прысвечаныя вывучэнню асобных тэматычных групаў асабовых найменняў, у іншых – такія адзінкі з’яўляюцца толькі часткай больш шырокага абсягу слоў. У работах навукоўцаў назіраецца таксама дыферэнцыяцыя паводле таго, лексіка якой разнавіднасці беларускай мовы – літаратурнай ці народна-дыялектнай – абраная за аб’ект даследавання. Найчасцей згаданая катэгорыя разглядаецца ў дачыненні да беларускай літаратурнай мовы, пэўнага этапу яе развіцця або ў межах лексікі асобна ўзятага помніка пісьменства. Як дадатковы матэрыял тут часам падаюцца і факты з народна-дыялектнай мовы (Панюціч К., Крыўко М., Сцяцко П., Кавальчук А., Старычонак В., Станкевіч А., Яшкін І., Юхо Т., Хацкевіч В., Піскун В., Паўленка М., Міхайлаў П. і іншыя). У айчынным мовазнаўстве ёсць значная колькасць навуковай літаратуры, у якой даследчыкі неаднаразова ставіліся да вывучэння жаночых асабовых назваў. Гэта тлумачыццца перш за ўсё вялікай колькасцю такой лексікі ў слоўнікавым складзе мовы і шырокім ужываннем яе ў вусным і пісьмовым маўленні. Заўвагі аб назвах асоб жаночага полу сустракаюцца ўжо ў агульнаграматычных працах Ламаносава М.В., Вастокава А.Х. і інш. Упершыню тут выказваецца думка аб дэрывацыйнай другаснасці назоўнікаў жаночага роду са значэннем асобы ў адносінах адпаведных назоўнікаў мужчынскага роду, а таксама звяртаецца ўвага на асаблівасці ўтварэння некаторых жаночых асабовых намінацый, якія ўжываліся ў рускай мове. Найбольш поўна аналізуюцца жаночыя асабовыя намінацыі Шахматавым А.А., Пяшкоўскім А.М., Вінаградавым У.У., Булахоўскім Л.А., а таксама разглядаюць гэтую праблему Земская Е.А., Нікіцевіч В.М., Мельчук І.А., Маісееў А.І., Шанскі М.М. і інш. (Никитевич В.М. “Словообразование и деривационная грамматика”, “Теоретические основы деривационной грамматики”, “Основы номинативной деривации”; Земская Е.А. “Современный русский язык. Словообразование”, Паўленка М.А. “Жаночыя асабовыя намінацыі ў беларускай мове”, Пискун В.Т. “Женские личные номинации в современном белорусском литературном языке”, Анисимова Е.А. “Номинации лица как средство формирования смысла художественного произведения”, Старычонак В.“Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў)”, Сцяцко П.У. “Спрэчныя пытанні словаўтварэння: Асабовыя назоўнікі жаночага і мужчынскага роду як паралельныя ўтварэнні”, Юхо Т.И. “Словообразовательные варианты имён существительных в современном белорусском литературном языке”, Сцяцко П.У. “Народная лексіка і словаўтварэнне”, Кавальчук А.І. “Асабовыя найменні ў гаворках Гродзеншчыны: манаграфія і нш.). У працах гэтых вучоных, акрамя пераліку словаўтваральных сродкаў, даецца абгрунтаванне суфікснай карэляцыі ў назоўніках жаночага і мужчынскага роду. У прыватнасці мовазнаўцамі адзначаецца, што наяўнасць жаночых асабовых намінацый вызначаецца як экстралінгвістычнымі, так і ўласналінгвістычнымі фактарамі: характарам прафесіянальнай занятасці жанчыны (яе ўдзелам ці неўдзелам у той ці іншай сферы дзейнасці), супрацьдзеяннем самой моўнай сістэмы, вялікім семантычным аб’ёмам мужчынскіх намінацый, якія ў адносінах да полу звычайна маюць абагульняючы характар і, як правіла, з’яўляюцца свабоднымі ад экспрэсіўных накладанняў. Аб’ектам даследавання дадзенай работы з’яўляюцца намінатыўныя адзінкі, якія абазначаюць жаночую асобу ў мастацкім тэксце. Прадмет даследавання – асаблівасці семантычнай, структурнай і функцыянальнай арганізацыі жаночых асабовых намінацый у лірыцы Янкі Купалы. Актуальнасць работы вызначаецца тым, што падыход да семантыкі мастацкага тэксту дазваляе пашырыць межы вывучэння ролі намінатыўных адзінак пры арганізацыі сэнсу мастацкага твора. Асноўная мэта дадзенай работы – вылучыць і прааналізаваць намінатыўныя адзінкі, якія абазначаюць жаночую асобу ў лірыцы Янкі Купалы. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна выканаць наступныя задачы: - вызначыць лексічныя адзінкі, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння асоб жаночага полу; - раскрыць семантычную структуру даследаваных назваў; - разгледзець варыянтнасць жаночых асабовых намінацый; - акрэсліць найбольш частотныя словаўтваральныя мадэлі найменняў; - падлічыць паўторнасць ужывання жаночых асабовых намінацый у лірыцы і панніх паэмах Янкі Купалы. Крыніцай фактычнага матэрыялу паслужылі вершы і паэмы 1906-1913 г.г. Янкі Купалы (усяго 181 адзінак назваў жаночых намінацый).

Уводзiны

Пасля канчатковай ліквідацыі сістэмы пачатковай і сярэдняй адукацыі ў Заходняй Беларусі, Літве і Латвіі, спынення дзейнасці беларускіх культурна-асветных таварыстваў вывучэнне гісторыі беларускага школьніцтва ў названых краінах фактычна не вялося. Многія актывісты і ўдзельнікі школьнага руху былі рэпрэсаваны (К. Езавітаў, С. Сахараў, А. Луцкевіч, В. Ластоўскі, Б. Тарашкевіч і інш.) ці праявілі сябе як калабаранты ў час вайны 1939–1945 гг. (Р. Астроўскі). У беларускай савецкай гістарыяграфіі стан беларускага школьніцтва ў Вільні і Віленшчыне, дзейнасць ТБШ вывучаліся, але пераважна ў рэчышчы нацыянальна-вызваленчай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі. Найбольшая ўвага надавалася перыяду 1926–1936 гг., калі таварыства знаходзілася пад уплывам БСРГ і КПЗБ. Пра першы ж перыяд дзейнасці (1921–1926) толькі згадвалася, што ў той час ТБШ знаходзілася пад уплывам беларускіх нацыяналістычных партый. Першыя беларускія школы за межамі сучаснай беларускай дзяржавы ўзніклі на Віленшчыне, якая была цэнтрам культурна-асветнага і нацыянальна-вызваленчага руху ад пачатку стагоддзя і да канца 1930-х гг. Ужо ў 1915–1918 гг. у зоне нямецкай акупацыі былі створаны беларускія школы. Першая пачатковая школа ўзнікла ў Вільні ў 1915 г. Тут жа, у час акупацыі, былі адкрыты спецыяльныя беларускія настаўніцкія курсы. У 1917 г. на Віленшчыне (разам з Гродзеншчынай і Навагрудчынай) дзейнічала 126, а ў 1918 г. 350 нацыянальных школ. У той час станаўленне і развіццё нацыянальнай школы звязвалася многімі дзеячамі з незалежнасцю і тэрытарыяльнай непадзельнасцю Беларусі. Пры Дэпартаменце асветы дзейнічаў аддзел беларускіх школ на чале з Б. Тарашкевічам, узнікла Таварыства беларускай школы (1921), існавала каля 200 пачатковых школ, настаўніцкія курсы і гімназія ў Вільні. Але пасля правядзення 20 лютага 1922 г. польскімі ўладамі выбараў у часовы сейм ён пастанавіў далучыць тэрыторыю Віленшчыны да Польшчы.

Уводзіны.

Тэмай нашай курсавой работы з’яўляецца лексіка са значэннем колеру ў паэме Я.Коласа “Новая зямля”. Слова са значэннем колеру ў любой мове стварае лексіка-семантычнае поле колеру. Гэтыя палі могуць разглядацца ў розных аспектах: фармальным, функцыянальным, семантычным і г.д. Словы са значэннем колеру пастаянна развіваюцца і змяняюцца ў мове. Вынікам семантычнага развіцця слоў са значэннем колеру з’явілася сумяшчэнне ў мове іх прамых, пераносных і сімвалічных значэнняў, што актыўна выкарыстоўвалася і выкарыстоўваецца ў розных відах моўнай мастацкай творчасці. У канструяванні свету мастацкага твора адметную ролю адыгрывае падбор колераабазначэнняў і іх выкарыстанне, таму што характар функцыянавання лексікі за значэннем колеру адлюстроўвае самабытнасць стылю аўтара, яго творчую індывідуальнасць і непаўторнасць светабачання. Таму невыпадкова намаганні многіх літаратурных даследчыкаў накіраваны на вывучэнне колеравага светабачання пісьменнікаў і паэтаў. Гэту праблему разглядалі замежныя даследчыкі, такія як М.Дэрыберэ, Р.Івенс, І.Кулікова, С.Бекава і іншыя. Менш актыўна праблемы колера- і святлоабазначэння вывучаліся беларускімі даследчыкамі. Так, тэма знайшла адлюстраванне ў працах Л.Сямешкі і Н.Мажэйкі, у асобных артыкулах іншых даследчыкаў. Некалькі значных работ тэме колераабазначэння ў творах Я.Коласа прысвяціў дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага Дзяржаўнага Універсітэта ім.П.М.Машэрава, кандыдат навук Ю.М.Бабіч. Лексіка са значэннем колеру актыўна выкарыстоўваецца ва ўсіх жанрах літаратуры як яркі і многафункцыянальны мастацкі сродак, але па сэнсавай і эмацыянальнай насычанасці галоўнае месца займае паэзія. Вывучаліся колераабазначэнні многіх рускіх і беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: С.Ясеніна, А.Блока, Ул.Маякоўскага, Н Гілевіча, Ул.Караткевіча і інш. Нашу ўвагу прыцягнула паэма Я.Коласа “Новая зямля”. І вось чаму. У розны час былі выдадзены вялікія работы, звязаныя з творчай біяграфіяй Я.Коласа. Рознабакова на працягу доўгага часу вывучаўся лёс паэта-класіка. Розныя былі і адносіны да творчасці паэта. Так у 30-я гады крытыкі Л.Бэндэ, А.Кучар і іншыя закляймілі паэму “Новая зямля” за тое, што ў ёй праслаўляецца ўласніцтва і, як яны пісалі, ідэя стварэння заможных хутарскіх гаспадарак. Крыху пазней паэма была “рэабілітавана”. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграў артыкул даследчыка Міхася Ларчанкі “Паэмы вялікай мастацкай сілы”, апублікаваны ў газеце ЛіМ у чэрвені 1939 года: “…Паэма “Новая зямля” – гэта мастацкая эпапея, дзе ў высокамастацкай форме рэалістычна паказана жыццё працоўнага беларускага сялянства ў канцы ХІХ стагоддзя, яго быт, норавы і звычаі, дзе праўдзіва выражаны думы і надзеі, імкненні і спадзяванні сялянскіх мас аб свабодзе і вызваленні з-пад гнёту царызму і памешчыкаў” (18, 11 чэрв.). Вывучаліся і даследваліся праблемы, узнятыя Я.Коласам у паэме “Новая зямля”, асаблівасці паэтычнай структуры твора, складанасць і арыгінальнасць кампазіцыі паэмы, моўныя сродкі і прыёмы передачы настрою галоўных герояў – аднак асобных работ, звязаных з праблемай вывучэння колераабазначэнняў (лексікі са значэннем колеру) у творах Я.Коласа, як нам вядома, вельмі мала. А паэзія Я.Коласа, яго апісанні краявідаў, нашай Бацькаўшчыны дае багаты матэрыял для даследавання. Даследаванне сістэмы колераабазнчэнняў паэтычнага мастацкага твора, якім з’яўляецца паэма Я.Коласа “Новая зямля”, дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы гэтага твора, але і пра спецыфіку колера-абазначэння пісьменніка, пра ўплыў колеравых комбінацый на ўспрыманне твора чытачом. Розныя аспекты вывучэння слоў са значэннем колеру і святла маюць на мэце выяўленне спецыфікі ўспрымання пісьменнікам (і чытачом) адпаведных фарбаў у літаратурным творы, аналіз асацыятыўных сувязяў, якія пры гэтым узнікаюць.

У беларускай мове, як і ў іншых мовах, будаўнічым матэрыялам для сказаў выступаюць нароўні са словамі і фразеалагізмы. Пад фразеалагізмам разумеецца “устойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў” (13, с. 6). Устойлівасць як адна з прымет фразеалагізма – гэта пастаянства замацаванага за ім зместу, кампанентнага складу і структуры. Беларуская мова надзвычай багата фразеалагізмамі. У іх непаўторна, самабытна і арыгінальна адбіты багаты гістарычны вопыт беларускага народа, яго накопленыя за стагоддзі мудрасць, нацыянальны ўклад жыцця і побыту. Фразеалогія – бясцэнны скарб для пісьменніка. Умелае скарыстанне фразеалагічных рэсурсаў роднай мовы – гэтых самацветаў народнай моватворчасці – дае ўсе магчымасці для стварэння свайго ўласнага моўнага аблічча, свайго адметнага стылю і манеры пісьма. Узоры трапнага ўжывання фразеалагізмаў паказваюць вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты Я.Колас, Я.Купала, К.Крапіва, М.Лужанін, І.Мележ, М.Лобан, Я.Брыль, І.Навуменка, мова твораў якіх вызначаецца трапнасцю і непадробнасцю народнага жывога слова. Разам з тым аўтары ствараюць свае, не падобныя да іншых, устойлівыя словазлучэнні і выразы, якія пасля становяцца здабыткам усяго беларускага народу – інакш, фразеалагізуюцца. Наша даследаванне ставіць сваёй мэтай вынайсці крыніцы, шляхі і ўмовы пераходу аўтарскіх і народных устойлівых моўных адзінак у фразеалагізмы. Неабходна даць азначэнні асноўным паняццям, якія будуць разглядацца ў нашай працы. Прыказкі – гэта кароткія закончаныя выслоўі павучальнага зместу. Напрыклад: За родны край галаву аддай; Жыць – Радзіме служыць; Сем разоў адмерай – адзін раз адрэж. Прымаўкі – вобразныя выслоўі, якія характарызуюць канкрэтныя з’явы рэчаіснасці і вызначаюцца сінтаксічнай незакончанасцю. Напрыклад: Ні к сялу ні к гораду; Ні гневу ні ласкі; Ні лой ні мяса і інш. Крылатыя словы і афарызмы – гэта трапныя, яркія выразы або цытаты з твораў вядомых грамадскіх дзеячаў, вучоных, выдатных пісьменнікаў. “Афарызм – трапны лаканічны выраз павучальнага характару; сентэнцыя, павучанне, выслоўе” – так падае нам гэта паняцце К.К.Атраховіч (3, т.1, с.304). Фразеалагізацыя прыказак, прымавак, крылатых выразаў і афарызмаў будзе дэталёва разгледжана ў нашай працы.

Як вядома, ва ўсіх краінах свету кожная сям’я лічыць неабходным мець у сваёй бібліятэцы зборнік афарызмаў. Такая кніга дазваляе лепш зразумець духоўны свет чалавека, дакрануцца да скарбніцы жыццёвай мудрасці. У ёй адлюстраваная гісторыя нашай цывілізацыі не ў датах і лічбах, а ў думках, пачуццях і разважаннях. Афарызмы цікавыя даследчыкам культуры, мастацтва, літаратуры, прыцягваюць вялікую ўвагу мовазнаўцаў сэнсавай ёмістасцю, арыгінальнасцю формы, асаблівасцямі структуры. Вывучэнне афарызмаў своечасова, паколькі дынаміка жыцця сучаснага свету, узровень развіцця грамадства дыктуюць неабходнасць звяртацца да змястоўнай маўленчай формулы. Узнікшы ў далёкім мінулым, афарызм устойліва і няўхільна развіваецца і ў нашы дні. Афарызмы з'яўляюцца адлюстраваннем ментальнага свету, уяўляюць сабою маўленчую рэалізацыю, што ўключае ў сябе як уласна лінгвістычныя, так і экстралінгівстычныя элементы. Афарызм, валодаючы структурнымі асаблівасцямі, спрыяе разважанням, з'яўляецца своеасаблівым каталізатарам думкі, працэсу ўзнікнення ідэй, асацыяцый, такім чынам ён цесна звязаны з паняццем “тэкст”. Афарызм з'яўляецца вынікам сінтэзу, абагульнення, патрабуе паглыбленых разважанняў. У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца тэндэнцыя да актыўнага выкарыстання, вар'іравання і пераасэнсавання афарызмаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, перыядычным друку, на радыё, тэлебачанні, у жывой мове. Афарызм -- тэкст другасны, для стварэння якога неабходныя экстралінгвістычныя элементы: звышмоўная інфармацыя, псіхалагічныя, сацыяльна-культурныя фактары, менталітэт, палітычнае становішча, сітуацыя зносін. У цяперашні час назіраецца ўзмацненне цікавасці да афарыстыкі (што працягвалася на працягу ўсяго ХХ стагоддзя). Гэты ёмісты, кароткі і мудры жанр літаратуры становіцца адным з самых папулярных і перспектыўных яе кірункаў. Але, нягледзячы на жыццястойкасць афарызмаў, на іх шырокае ўжыванне, фенамен афарызмаў яшчэ не вывучаны ўсебакова і ў належнай ступені. Гэта ж датычыцца лінгвістычнага даследавання такіх моўных праяў, уласцівых шэрагу афарызмаў, як граматычны іх склад або структурная парадыгма. Усё сказанае вызначае актуальнасць тэмы нашага даследавання. Паводле слоў вучонага-мовазнаўца М.Аляхновіча “да змен формаў у плане структуры адносіцца павелічэнне ці памяншэнне колькасці фразеалагічных кампанентаў” (2,ст.3). Наша праца накіравана на вывучэнне структурнага складу афарызмаў.

Узнайте стоимость работы онлайн!
Предлагаем узнать стоимость вашей работы прямо сейчас.
Это не займёт
много времени.
Узнать стоимость
girl

Наши гарантии:

Финансовая защищенность
Опытные специалисты
Тщательная проверка качества
Тайна сотрудничества