Контрольная работа на тему "Марфалогія беларускай мовы" - готовые работы
Марфалогія беларускай мовы
Описание:
Кантрольная работа №2 для студэнтаў-завочнікаў па тэме “Марфалогія беларускай мовы”, складзеная на падставе ВМК “Марфалогія”
Выдержка из работы:
I. Знайдзіце і запішыце публіцыстычны тэкст (прыкладна 400 слоў) любога жанра.
Найбольш старажытныя манеты, якiя захоўвалiся ў зямлi беларускай, чаканiлiся яшчэ ў I—II стагоддзях i патрапiлi да нас з Рыма. Па словах Шамiля Iршатавiча, наўрад цi iмi маглi расплачвацца за нейкiя тавары, хутчэй за ўсё яны былi сувенiрамi цi сыравiнай для iншых вырабаў — часам iх проста пераплаўлялi. Як плацежныя сродкi манеты на нашай тэрыторыi з’явiлiся толькi на рубяжы VIII —IХ стагоддзяў. Арабскi халiфат плацiў дзiрхемамi за розныя тавары: мёд, воск, футра, рабоў i iншае. На Русi адна шкурка кунiцы каштавала адзiн дзiрхем, адсюль i пайшла мясцовая назва грашовай адзiнкi. Iснуе версiя, што многiя старажытныя "iмёны" манет на нашай тэрыторыi з’явiлiся дзякуючы гандлю шкуркамi жывёл. А вось самая дробная манетка — векша (або веверыца цi бела) — наадварот дала назву звярку, бо роўна столькi каштавала шкурка вавёркi.