По алфавиту:

Указатель категорий Белорусский язык Фразеалагизмы-устойливыя спалучэнни слоу

Фразеалагизмы-устойливыя спалучэнни слоу

ВУЗ: БГУФК
Тип работы: Реферат
Предмет: Белорусский язык
Количество страниц: 14
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2009
Cкачиваний: 2
Последнее скачивание: 2011-12-21

Содержание.

 

Да гісторыі фразеалогіі як навукі 3
Паняцце фразеалагізму 7
Тыпы фразеалагізмаў паводле злітнасці кампанентаў 11
Спіс літаратуры 14

Описание.

Реферат по белорусскому языку на тему: Фразеалагизмы-устойливыя спалучэнни слоу.

Выдержка из работы.

Пачатак тыпалогіі фразеалагічных адзінак у лінгвістыцы паклаў акадэмік В. Вінаградаў. На думку Н. Амосавай, дзякуючы Вінаградаву, “фразеалагічныя адзінкі атрымалі больш абаснаванае азначэнне менавіта як лексічныя комплексы з асаблівай семантычнай разнавіднасцю” [2, с. 5].
Вінаградаў, як вядома, вылучаў тры тыпы фразеалагічных адзінак:
1. фразеалагічныя зрашчэнні, ці ідыёмы – нематываваныя адзінкі, якія выступаюць эквівалентамі слова.
2. Фразеалагічныя адзінствы – матываваныя адзінкі з адзіным цэласным значэннем, якое ўзнікае з аб’яднання значэнняў лексічных кампанентаў.
3. Фйразеалагічныя злучэнні – звароты, у якіх у аднаго з кампанентаў фразеалагічна звязанае значэнне, якое праяўляецца толькі ў сувязі з пэўным колам паняццяў і іх моўных абазначэнняў.
Такім чынам,у Вінаградава дзве першыя групы – зрашчэнні і адзінствы – аддзяляюцца адно ад другога па прымеце матываванасці фразеалагічнай адзінкі, трэцяя група – фразеалагічныя злучэнні – па прымеце абмежаванай злучальнасці слова.
Н.М. Шанскі дадаў яшчэ адзін тып – фразеалагічныя выражэнні.
Пад фразеалагічнымі выражэннямі разумеюцца ўстойлівыя ў сваім складзе і ўжыванні звароты, якія не толькі з’яўляюцца семантычна непадзельнымі, але і складаюцца цалкам са слоў са свабодным значэннем. Напрыклад: не ўсё тое золата, што блішчыць.
Такім чынам, разгледзем больш падрабязна вылучаныя адзінкі.
Фразеалагічныя знашчэнні – гэта семантычна непадзельныя ўстойлівыя словазлучэнні, значэнні якіх зусім не выводзяцца са значэнняў іх кампанентаў-складнікоў: бібікі біць. Фразеалагічныя зрашчэнні таксама называюцца ідыёмамі (ад гр. idioma – своеасаблівае выражэнне). Ідыёмы не дапускаюць літаральнага паслоўнага разумення фразеалагізма, бо адзін з ягоных кампанентаў абавязкова з’яўляецца выпаўшым з сучаснага словаўжывання. Нярэдка фразеалагічныя зрашчэнні змяшчаюць у сабе архаічныя граматычныя формы.
Фразеалагічныя адзінствы – семантычна непадзельныя ўстойлівыя словазлучэнні, цэласнасць якіх матываваная словамі, якія ўваходзяць у ягоны склад: страляны варабей. Розніца паміж фразеалагічнымі адзінствамі і фразеалагічнымі зрашчэннямі заключаецца ў тым, што адзінства маюць і прамое значэнне, і матываванае пераноснае, якое ўсведамляецца гаворачым і без гістарычных тлумачэнняў.
Фразеалагічныя злучэнні – найбольш свабодныя па ступені семантычнай звязаннасці кампанентаў устойлівыя словазлучэнні, у якіх разуменне значэнне асобных слоў абавязкоевае для разумення цэлага, а таксама магчымыя замены кампанентаў: жах бярэ (сум, зайздрасць). У фразеалагічных злучэннях адзін з кампанентаў ужываецца ў звязаным, а другі – у свабодным значэнні, таму можа замяняцца.
 

Список литературы.

1. Абабурка М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. Мн., 1994.
2. Абаева М. К. Фразеологическая семантика как часть языковой картины мира // Национально-культурный компонент в тексте и языке. Ч.2. Мн., 1999. С. 3-4.
3. Аксамітаў А. С. Беларуская фразеалогія. Мн., 1978.
4. Виноградов В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины // Труды юбилейной сессии ЛГУ. – Л., 1946.
5. Лепешаў І. А. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. Мн., 1984.
6. Лепешаў І. А. Фразеалогічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. Мн., 1993.
7. Лепешаў І. А. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. Мн., 1998.
8. Маслова В. А. О роли этнокультурных факторов в формировании семантики славянской фразеологии // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства. Ч.2. Віцебск, 1997. С. 323-327.
9. Мокиенко В. М. Славянская фразеология. М., 1980.
10. Терехова Л. И. Историческое изучение устойчивых сравнений восточнославянских языков // Актуальные проблемы славянской фразеологии. Гомель, 1999. С. 41-43.
11. Трыпуціна Т. М. Аналіз слова і фразеаўжыванне ў мастацкім тэксце: з нарысаў пра мову Янкі Брыля. Мн., 1984.
12. Фразеологический словарь русского языка / Под ред. А.И. Молоткова. М., 1967.
13. Шанский Н. М. Фразеология современного русского языка. М., 1985.
14. Янкоўскі Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне. Мн., 1968.

Похожие работы:
© 2009-2021 Все права защищены — dipland.ru