По алфавиту:

Указатель категорий Белорусский язык Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Я. Коласа "Новая зямля"

Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Я. Коласа "Новая зямля"

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусский язык
Количество страниц: 34
Язык документа: Белорусский
Последнее скачивание: не скачивался

Содержание.

Уводзіны.            3
Раздзел І. Якуб Колас – паэт “духоўнасці” Беларусі.
1. Этапы жыцця і творчасці паэта.       5
2. Гісторыя напісання паэмы “Новая зямля”     7
3. Асаблівасці сучаснага прачытання паэмы     9
Раздзел ІІ. Ментальная духоўнасць і высакароднасць сялян ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.
1. Тыповыя нацыянальныя рысы вобраза Міхала     13
2. Далікатнасць душы дзядзькі Антося      22
3. Ганна – увасабленне духоўнай жаноцкай велічы.    28
4. Дзіцячыя вобразы ў паэме        29
Заключэнне.           32
Спіс выкарыстанай літаратуры.        34
 

Описание.

У межах вышэйсказанага зварот да сучаснага перачытвання і асэнсавання паэмы Я.Коласа “Новая зямля” з мэтай выяўлення духоўнай велічы беларускага селяніна зусім не лішні. Таму тэма нашага даследавання падаецца актуальнай на сённяшні дзень.
Мэта даследавання – акрэсліць духоўныя якасці працоўнага селяніна-беларуса, вызначыць і прааналізаваць тыповыя вобразы паэмы.
Задачы даследавання: 1. Разгледзець асноўныя этапы жыццёвага і творчага лёсу вялікага паэта Беларусі Якуба Коласа; 2. Прааналізававаць асаблівасці сучаснага стаўлення да паэмы замежных навукоўцаў; 3. Раскрыць ментальную адметнасць характараў беларусаў; 4. Асэнсаваць ролю духоўных якасцей у паўсядзённым жыцці працоўнага чалавека.
Аб'ектам даследавання выступае паэма Я.Коласа “Новая зямля” (усе цытаты з паэмы прыведзеныя паводле электроннага рэсурса [25]. Галоўным метадам з’яўляецца аналіз вобразаў паэмы Я.Коласа “Новая зямля”. Пры напісанні курсавой працы выкарыстоўваліся крытычныя артыкулы беларускіх літаратуразнаўцаў І.Навуменкі, А.Лойкі, М.Мушынскага, В.Жураўлёва і іншых. Практычная значнасць нашага даследавання бачыцца ў тым, што вывучэнне паэмы Я.Коласа “Новая зямля” з’яўляецца праграмным для школьнага курса літаратуры, таму матэрыялы даследавання будуць карыснымі для настаўнікаў беларускай літартуры.
 

Выдержка из работы.

Гісторыя напісання паэмы “Новая зямля”
Паэма «Новая зямля» пісалася на працягу дванаццаці гадоў. Яна была задумана ў Мінскім астрозе як вершаваная аповесць аб жыцці і клопатах лесніковай сям'і, некаторыя раздзелы былі тады ж напісаны (апавяданне вершам «Як дзядзька ездзіў у Вільню і што ён там бачыў» — III— IV, 1911, «Раніца ў нядзельку» — 7/VІ, 1911, «Леснікова пасада» — 22/VІ—З/VІІ, 1911, «Смерць ляснічага» — 1—10/VІІІ, 1911, «Каля зямлянкі» — 15/VІІІ, 1911, «Дзядзька-кухар» — 26/VІІІ, 1911, а таксама раздзелы «Пярэбары», «На першай гаспадарцы», часткова «Начаткі»).
«Турэмныя» раздзелы сведчаць, што пісьменнік задумаў шырокі твор аб жыцці простага чалавека, звычайнага лесніка, маючы на мэце ўзвялічыць, апаэтызаваць свайго героя, паказаць яго ва ўсіх умовах, праявах жыццядзейнасці, у тыповых абставінах яго бытавання. Тое, што Колас рашыў выкарыстаць «біяграфічны» матэрыял, паказаць сям'ю бацькі, што служыў стражнікам у лясных уладаннях князя Радзівіла, таксама сведчыць аб сур'ёзнасці задумы. Пісьменнік браўся за жыццёвы матэрыял, які ведаў дасканала, глыбока, які адстаяўся ў яго свядомасці дзякуючы дыстанцыі ў часе (падзеі, апісаныя ў пачатковых раздзелах, адносяцца да 90-х гадоў мінулага стагоддзя), з уражанняў мастака ўсё другараднае, неістотнае адышло на другі план.
 

Список литературы.

1. Адамовіч А. Беларускі раман: Станаўленне жанру. Мн., 1961.
2. Аўрамчык М. Знаёмыя постаці: Нарысы. Мн., Маст.літ., 2004. – 254 с.
3. Багдановіч М. Колядная пісанка. 1913.
4. Барадулін Р. Парастак радка, галінка верша: Артыкулы, эсэ. -- Мінск: Маст.літ., 1987. – 209 с.
5. Беларускiя пiсьменнiкi: Бiябiблiяграфiчны слоўнiк. Т.3. Мн.: БелЭН, 1994.
6. Беларусь і беларусы ў прасторы і часе/ Грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, Польскі інстытут у Мінску. – Мн.: Лімарыус, 2007. – 439 с.
7. Жураўлёў В.П. У пошуку духоўных ідэалаў. Мн.: Бел.навука, 2000. – 190 с.
8. Жураўлёў В.П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. Мн., Бел.навука, 2004. – 208 с.
9. Казбярук У.М. Паэма Якуба Коласа “Новая зямля”.  – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – 110 с.
10. Карский Е.Ф. Белорусы. Т.3, вып.3. Пг., 1922.
11. Конан У. Архетыпы беларускага менталітэту: спроба рэканструкцыі паводле нацыянальнай міфалогіі і казачнага эпасу. Мн.: Нац.-асв.цэнтр, 1993. – Кн.2
12. Ларчанка М. Паэмы вялікай мастацкай сілы: Пра “Новую зямлю” і “Сымона-музыку” Я.Коласа. ЛіМ. 1939. 11 чэрв.
13. Лойка А.А. “Новая зямля” Якуба Коласа. – Мн.: Выд-ва М-ва вышэйш.сярэдн. спец.і праф. Адукацыі БССР, 1961
14. Максімовіч В.А. Шыпшынавы край. Мн.: УП “ІВЦ Мінфіна”, 2002. – 160 с.
15. Мушынскi М.І. Якуб Колас: Летапiс жыцця i творчасцi. Мн.: Мастацкая літаратура, 1982.
16. Мушынскі М. Ад задумы да здзяйснення. – Мн.: Навука і тэхніка. 1965. – 142 с.
17. Навуменка I.Я. Якуб Колас: Духоўны воблiк героя. 2 выд. Мн.: Выд-ва БДУ, 1981.
18. Навуменка І. Я.Колас: Нарыс жыцця і творчасці. – Мн.: Нар.асвета, 1982. – 208 с.
19. Севостьянова Н.Г. Этика духовности. – Мн.: МГЛУ, 2000. – 179 с.
20. Фiглоўская Л.I. Творчасць Якуба Коласа. Мн.: Выд-ва АН БССР, 1959.
21. Шкраба Р.Моваю вобразаў: Выбранае. – Мн.: Мст.літ., 1989. – 447 с.
22. Шостыя Танкаўскія чытанні. – Мн.: БДПУ, 2008. – 247 с.
23. Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя. – Мн.: Права і эканоміка, 2007. – 399 с.
24. Яскевіч А. Станаўленне класічнага стылю. Полымя. 2004. № 9.
25. Http://www.100tomov.ru/
 

Похожие работы:
© 2009-2021 Все права защищены — dipland.ru