По алфавиту:

Указатель категорий Белорусский язык Дыялектызмы у аповесцi В.Быкава "Знак Бяды"

Дыялектызмы у аповесцi В.Быкава "Знак Бяды"

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусский язык
Количество страниц: 25
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2008
Cкачиваний: 5
Последнее скачивание: 2012-02-01

Содержание.

 Уступ 3

Раздзел І.

Асаблівасці ўжывання дыялектызмаў у мастацкім творы 6

Раздзел ІІ

 Стылістычная функцыя дыялектызмаў у творы 12

Раздзел ІІІ. Ужыванне дыялектызмаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды” 15

Заключэнне 22

Спіс літаратуры 24

Описание.

Уступ

Асаблівасць мовы літаратурнага твора ў тым, што ў ім аўтар не абмежаваны ў выкарыстанні моўных сродкаў, кіруючыся толькі “моўнай мэтанакіраванасцю”. Не толькі тыя лексічныя і граматычныя асаблівасці, што характэрныя для навуковай, публіцыстычнай мовы, але і асаблівасці нелітаратурнай мовы – дыялектнай, простамоўнай ці жаргоннай – могуць быць прынятымі мастацкім тэкстам, арганічна засвоены ім. Мастацкая творчасць – гэта асаблівы спосаб пазнання і засваення чалавекам рэчаіснасці. Зразумела, што ўспрыняцце амаль любой інфармацыі са знешняга свету выклікае ў чалавека пэўныя ўнутраныя перажыванні, разважанні, асацыяцыі. Паўтаральнасць замацоўвае сувязі інфармацыі і эмоцый, пэўны змест выклікае пэўнае перажыванне – ў свядомасці фарміруецца суаднясенне паміж эмоцыямі і сэнсавай інфармацыяй, прычым эмоцыі становяцца носьбітамі ці крыніцай інфармацыі. У арганізаванай такім чынам паэтычнай сістэме кожны элемент, што яе складае, набывае асаблівую важнасць, т.е. кожнае слова ўдзельнічае ў выказванні агульнага сэнсу твора, а комплекс асацыяцый, звязаных з гэтым словам, паглыбляе сэнсавую структуру твора. У мастацкі твор могуць уваходзіць словы, граматычныя формы, якія знаходзяцца за межамі літаратурнай кадыфікаванай мовы, таму не выкарыстоўваюцца ў немастацкай мове. Але шэраг пісьменнікаў шырока выкарыстоўвае такія словы і граматычныя формы ў сваіх творах, заменах іх на літаратурныя эквіваленты пазбавіла бы творы той выразнасці, якой намагаўся дасягнуць аўтар. Такім чынам, мастацкая мова дазваляе любыя адхіленні ад норм літаратурнай кадыфікаванай мовы, што дазваляе казаць аб асаблівай, паэтычнай мове як аб’екце даследавання. Васіль Быкаў – гэта ўнікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, вялікая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць. За ўсім, пра што апавядае Быкаў у сваіх творах, моцна адчуваецца прысутнасць беларускай рэчаіснасці, нашай унікальнай нацыянальнай гісторыі, пройдзеных намі за дзесяць стагоддзяў крыжовых шляхоў, надзвычай уражлівых і павучальных. У яго прозе з надзвычайнай вобразнай сілай выявіўся вопыт перажытага ім самім і яго пакаленнем, якое пісьменнік нездарма назваў «забітым» і якое амаль цалкам засталося на полі бою. Творчасць Васіля Быкава заўсёды прыцягвала ўвагу даследчыкаў: Хромчанка Р., Бугаёў Дз., Гніламёдаў У., Мішчанчук М., Буран В., Міхайлаў А. Бураўкін Г., Багарадава Т., Тычына М. і інш. Нягледзячы на шырокую ўвагу даследчыкаў да творчай спадчыны пісьменніка, нам падаецца цікавым прывесці свае меркаванні наконт аднаго з яго твораў. Дыялектная лексіка – невычэрпнае багацце народа. Шматлікія дыялектныя словы надзвычай трапна перадаюць найтанчэйшыя адценні думак, пачуццяў, перажыванняў чалавека, дакладна характарызуюць дзейнасць людзей у розных сферах жыцця. Лексіка народных гаворак – каштоўная крыніца не толькі для лінгвістычных, але і для гістарычных, этнаграфічных даследаванняў. Такім чынам, мэта нашай працы – прааналізаваць дыялектызмы ў аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. Для гэтага неабходна вырашыць наступныя задачы: 1. выявіць дыялектызмы ў аповесці; 2. раскласіфікаваць вылучаныя дыялектызмы; 3. вызначыць стылістычную ролю дыялектызмаў у творы.

Выдержка из работы.

Раздзел І.

Асаблівасці ўжывання дыялектызмаў у мастацкім творы Кожны пісьменнік, ствараючы свой твор, стараецца аздобіць яго, таму ўключае туды такі моўны запас нацыянальнай мовы, як вобразнасць слова, шматзначнасць, яго ўнутраную форму, знешняе афармленне, этнічную прыналежнасць. “Пранікнуўшы ва ўсе таямніцы роднага слова і словаўжывання народа, пісьменнікі імкнуцца захаваць народны дух, каларыт, праўдзівасць у сваіх літаратурна-мастацкіх творах” [1, с. 45]. Пра народнасць мовы таго ці іншага пісьменніка можна меркаваць па яго ўкладзе ў літаратурнае асэнсаванне і апрацоўку багацця агульнанароднай мовы, па тым, наколькі творча ён падышоў да развіцця выяўленчых сродкаў мовы. Уводзячы дыялектную лексіку ў свае творы, пісьменнікі стараюцца больш рэалістычна адлюстраваць эпоху, мясцовы каларыт, побыт, асаблівасці мовы персанажаў. Ва ўсе часы беларускія пісьменнікі, якія пісалі пра вёску і яе жыхароў, не абыходзіліся ў сваіх творах без народна-гутарковай лексікі. Гэта можна бачыць у творах М. Гарэцкага, Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, І.Мележа, М. Лынькова і інш. Дыялектызмамі – дыялектныя словы, якія выкарыстоўваюцца ў мастацкіх творах с пэўнай стылістыкай, эстэтычнай і інфараматыўнай мэтай – для моўнай характарыстыкі персанажаў, адлюстравання іх прыналежнасці да пэўнага асяроддзя, мясцовага каларыту ці інш [14].

Список литературы.

1. Абабурка М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне. – Мн.,1986.

2. Абабурка М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры.– Мн., 1981.

3. Абабурка М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. – Мн., 1994.

4. Баханькоў А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд. – Мн., 1982.

5. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

6. Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. – Мн.,1980.

7. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. – Мн.,1985.

8. Быкаў В. Знак бяды // Быкаў В. Збор твораў у 6-і тамах. Т.4. – Мн., 1993.

9. Каўрус А.А. Мова народа, мова пісьменніка. – Мн.,1989.

10. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. – Мн.,1994.

11. Лингвистический энциклопедический словарь. – М., 1990.

12. Маслова В.А. Лингвокультурология: учеб. пособие.– М., 2001.

13. Розенталь Д.Э., Голуб И.Б., Теленкова М.А. Современный русский язык. – М., 2002.

14. Стариченок В.Д. Русский язык . – Мн., 2002.

15. Стилистика лингвистическая // Литературная энциклопедия: в 11 т. – М.: Худож. лит., 1939. – Т. 11. С. 37–40 // http://feb-web.ru/feb/litenc/ encyclop/leb/leb-0372.htm.

16. Тлумачальны слоўнік беларускай літартурнай мовы. – Мн., 1999.

17. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: вуч. дапам. – Мн., 1995.

18. Янкоўскі Ф.М. Пра дыялектнае слова.//Полымя, 1980, №1.С.252-255.

Похожие работы:
© 2009-2021 Все права защищены — dipland.ru