Уводзіны. 3
І. Прычыны звароту Я.Купалы да тэмы дзяцінства. 6
1. Дзяцінства паэта 6
2. Адносіны Я.Купалы да дзяцей 7
ІІ. Адлюстраванне тэмы дзяцінства ў творчасці Я.Купалы 10
1. Дакастрычніцкі лёс дзяцей 10
2. Дзецям савецкага часу. 19
Заключэнне. 29
Спіс выкарыстанай літаратуры.
Описание.
Крытыкі і літаратуразнаўцы даволі грунтоўна прасачылі і даследавалі карэнне купалаўскага рамантызму, паказалі, які самабытны сплаў нарадзіўся ў выніку спалучэння рэалій канкрэтнага мужыцкага жыцця з высокай паэтычнай марай, прасачылі вобразнасць і сімвалічнасць паэтыкі. Але тэма дзяцінства цікавіла нямногіх даследчыкаў творчасці вялікага паэта. Відаць таму, што канкрэтна для дзяцей Я.Купала напісаў нямнога і ў асноўным у 20-30-я гады (адпаведна палітычнаму настрою грамадства, усеагульнаму лікаванню з нагоды шчаслівага жыцця ў сацыялістычных умовах).
“Наогул прыйшоў час, калі даследчыку творчасці Я.Купалы ніяк нельга абмяжоўвацца тым, што ляжыць на паверхні.”[18, с.211]
На наш поляд, тэма дзяцінства ў творах Я.Купалы амаль зусім не даследавана з прычыны звароту крытыкаў да іншых бакоў творчасці вялікага песняра. Таму тэма нашага даследавання падаецца актуальнай на сённяшні дзень.
Мэта даследавання – прааналізаваць творы Я.Купалы, прысвечаныя дзецям, а таксама прасачыць за раскрыццём дзіцячых вобразаў у дакастрычніцкі перыяд творчасці Я.Купалы і паслярэвалюцыйны перыяд.
Задачы даследавання:
1. Праз назіранні жыыцёвага і творчага лёсу паэта асэнсаваць прычыны звароту Я.Купалы да напісання твораў пра дзяцей і для дзяцей;
2. Даследаваць творы Я.Купалы розных гадоў, у якіх адлюстроўваюцца дзіцячыя вобразы, раскрыць адметнасць гэтых вобразаў;
3. Вылучыць асаблівасці купалаўскага верша для дзяцей, ахарактарызаваць мастацкія сродкі выразнасці.
Аб’ектам даследавання выступаюць мастацкія творы Янкі Купалы розных гадоў, у якіх закранутая тэма дзяцінства. Галоўным метадам з’яўляецца аналіз твораў Я.Купалы, часам мы будзем звяртацца таксама да параўнання твораў Я.Купалы з творамі іншых паэтаў.
Пры напісанні курсавой працы намі выкарыстоўваліся крытычныя артыкулы беларускіх літаратуразнаўцаў: Ул.Гніламёдава, Р.Шкрабы, а таксама ўспаміны людзей, якім давялося непасрэдна сустракацца з паэтам, жыць і працаваць побач з ім.
Выдержка из работы.
Пакутлівае маленства, сіроцтва былі характэрнымі з’явамі дакастрычніцкай Беларусі. Адвечная наканаванасць лёсу: бяспраўе і нядоля спрадвеку перадаваліся ў спадчыну ад пакалення да пакалення.
Хвалююча гучыць у дакастрычнідкай творчасці Купалы тэма трагічнага лёсу дзяцей. Так, у паэме “Адвечная песня” пастушок, якога маці з-за нястачы сродкаў існавання выправіла служыць: маленькі, апратка ў яго паабрываная. Босы. У зазябнутых руках трымае бяроставую трубу. Спявае:
Ў сваёй хатцы і пры матцы
Жыў не жыў,
Бяда выпхнула бадзяцца,
Ў свет пабрыў.
Кожны гоніць, папіхае,
Свой, не свой.
Ой ты, служба, ой, благая,
Божа мой!
Ой ты, доля, пустасейна!
Рад не рад;
Далі кут, і той не пэўна –
Да каляд.
Нясуць хлеба ці да хлеба
І глядзяць:
Ведай, есці шмат не трэба...
Ўзяць?.. не ўзяць? [5, т.6, с.10]
І ёсць у хлопца маці, і шкадуе яна дзіця, але, сама бяспраўная і бездапаможная, нічым не можа выправіць сітуацыю.
Паэта надзвьгчай непакоіла тое, што з веку ў век дзецям працоўных беларусаў даводзілася ісці зведанымі бацькоўскімі дарогамі праз крьгўды і пакуты. Новыя пакаленні паўтаралі шлях папярэдніх. “Няўжо заўсёды на шыі беларуса-працаўніка будзе вісець цяжкі крыж нядолі?” — пытаўся Купала, аглядаючы ў паэме “Адвечная песня” шлях селяніна ад калыскі да труны.
Аб няўмольнасці лёсу гаворыцца і ў вершы Янкі Купалы “Над калыскай”. “Падрасцеш, дазнаеш гора, папіваеш слёз”, — выказвае маці ў калыханцы свае думкі аб будучым сына, — “падрасцеш, абуеш лапці, пойдзеш да пана служыць”. У другім вершы, які таксама мае назву “Над калыскай”, матуля дае сыну наказ быць адданым роднаму краю, паважаць продкаў, не забывацца матчынай песні. Па жанравых асаблівасцях верш блізкі да калыханкі:...
Список литературы.
1. Iвашын В., Янка Купала. Творчасць перыяду рэвалюцыi 1905-1907, Мн., 1953. Бярозкiн Р., Свет Купалы. Думкi i назiранi, Мн. -- 1965.
2. Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік: у 6 т. - Мн. : БелЭН, 1992-. Т. 3, с. 489 – 568.
3. Гніламёдаў У.В. Янка Купала: Новы погляд. – Мн.: Нар асвета, 1995. – 176 с.
4. Жук Н. Ходзіць май па свеце. Мінская праўда. 1982. – 16 ліпеня.
5. Купала Я. Збор твораў у сямі тамах. Мн.: Навука і тэхніка, 1975.
6. Купала Я.Вершы. Мн.: маст.літ., 1988. – 270 с.
7. Лірычныя песні. Уклад. І рэд. Н.Гілевіч. Мн.: Выд-ва БДУ. – 462 с.
8. Літвінаў Р.К. Вершы Янкі Купалы для дзяцей. Беларуская літаратура. 1981 . – вып.9. – с.63-72.
9. Мозольков Е.С. Янка Купала: жизнь и творчество. – М.: Гос.изд-во художеств.лит., 1961. – 280 с.
10. Навуменка I. Я., Янка Купала. Духоуны воблiк героя. Mн.: 1967.
11. Несцяровіч В.Б. Калыхала маці сына ў калысцы ў ліповай... Пачатковая школа. 2002. -- № 7. – с.21-24.
12. Песні беларускай валадар. --. Мн.: Выд-ва БДУ, 1981. – 168с.
13. Песні пра каханне. Мн.: Маст.літ-ра, 1978.
14. Праневіч Г. Радавод маладой Беларусі. Роднае слова. 1995. -- № 4. –с.26-38
15. Тычына М. Сын і маці. Роднае слова. – 2006. -- № 7. – С.8-11.
16. Успаміны пра Янку Купалу. Склад. А.Кулакоўскі і Н.Цвірка. – Мн.: Маст.літ., 1982. – 271с.
17. Хрэстаматыя па беларускай дзіцячай літаратуры. Склад. М.Ф.Шаўлоўская. – Мн.: Выш.шк., 1989. – 511 с.
18. Шкраба Р. Моваю вобразаў: Выбранае. – Мн.: Маст.літ., 1989. – 447 с.
19. Шотт И. М., Фольклор в творчестве Я. Купалы, М., 1968.
20. Шымук В. Купала і дзеці. Чырвоная змена. – 1962. – 5 ліпеня.
21. Ярош М. Г., Янка Купала i беларуская паэзія, Мн.: Маст.літ-ра, 1971.