По алфавиту:

Указатель категорий История Беларуси Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi i паслярэформенны перыяд

Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi i паслярэформенны перыяд

ВУЗ: БГУФК
Тип работы: Контрольная работа
Предмет: История Беларуси
Количество страниц: 29
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2009
Cкачиваний: 6
Последнее скачивание: 2011-12-26

Содержание.

УВОДЗІНЫ 3
1. Развiццё прамысловасцi i транспарту. Рост гарадоў 5
2. Асаблiвасцi развiцця капiталiстычных зносiн у сельскай гаспадарцы. Аграрная рэформа П. Сталыпiна 9
3. Змены сацыяльнага складу насельнiцтва Беларусi. Фармiраванне асноўных класаў 15
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: сiндыкат, вотруб, пралетарыят, буржуазiя 23
ЗАКЛЮЧЭННЕ 24
БIБЛIЯГРАФIЯ 27

Описание.

Рэформа 1861 г. лiквiдавала голоўную перашкоду, што стрымлiвала развiццё капiталiзму ў Расii – прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнана грамадства, Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60-70-я гады XIX ст. ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзеннi такiх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку.
Буржуазныя рэформы 60-70-х годоў XIX ст. прывялi да значных змен у палiтычным жыццi Расii. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархii ў буржуазную. Разам з тым яны неслi ў сабе перажыткi феадалiзму, былi непаслядоўныя i абмежаваныя. Вялiкiя адрозненнi i адтэрмiноўкi ў правядзеннi рэформ на Беларусi надавалi iм яшчэ больш абмежаваны i непаслядоўны характар у параўнаннi з iншымi рэгiёнамi Расii.
Пасля забойства народавольцамi iмператара Аляксандра II у 1881 г. ва ўнутранай палiтыцы Расii адбылiся значныя змены. У кiраўнiцтве дзяржавы перамогу атрымалi кансерватыўныя колы. У вынiку 80-90-я гады XIX ст. ўвайшлi ў гiсторыю як перыяд контррэформ. Галоўнай задачай, якую ўрад ставiў перад сабой, праводзячы серыю контррэформ у сялянскiм пытаннi, Галiне народнай адукацыi i друку, мясцовага самакiравання, было ўмацаванне сваёй сацыяльнай базы – класса памешчыкаў, пазiцыi якога аказалiся значна падарванымi аб’ектыўнымi ўмовамi сацыяльна-эканамiчнага развiцця парэформеннай Расii. Iншай апоры сваёй улады самадзяржаўе не бачыла i не жадала бачыць. Тым не меньш ураду не ўдалося ў поўным аб’ёме ажыццявiць праграму контррэформ. Гэты працэс быў спынены новым уздымам рэвалюцыйнага руху ў краiне.
Галоўным накiрункам сацыяльна-эканамiчнага развiцця парэформенай Беларусi было развiццё капiталiзму. Першыя два парэформенныя дзесяцiгоддзi адносяцца да лiку пераходных, калi адбывалася разбурэнне феадальных адносiн у сельскай гаспадарцы, завяршаўся працэс тэхнiчнага перааснашчэння прамысловасцi, ствараўся механiзаваны транспарт i складалiся новыя, характэрныя для капiталiстычнага грамадства сацыяльныя слаi насельнiцтва – пралетарыят i прамысловая буржуазiя.
Зацвяржэнне капiталiзму, як дамiнуючай сацыяльна-эканамiчнай сiстэмы адносiцца да канца XIX – пачатку XX стст. Развiццё яго адбывалася ва ўмовах, хоць i мадэрнiзаванай, але, па сутнасцi, старой палiтычнай сiстэмы, пры захаваннii самадзяржаўнага i саслоўнага ладу. Гэта накладвала пэўны адбiтак на сацыяльна-эканамiчныя працэсы як на Беларусi, так i ў парэформеннай Расii ў цэлым, абумовiла iх цяжкасцi i супярэчнасцi.

Выдержка из работы.

Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўнi канцэнтрацыi вытворчасцi. Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалi ў нас 85,5% ад усiх фыбрык i заводаў. Сярэднi памер прадпрыемстваў Беларусi быў у 2,3 разы меншы, чым увогуле па Расii.
У той час нетры Беларусi не былi вывучаны. Адсутнiчала сыравiна для цяжкай прамысловасцi, таму на Беларусi гэта прамысловасць развiвалася вельмi марудна.
Пераважнае значэнне тут атрымалi галiны вытворчасцi, звязаныя з пераапрацоўкай мясцовай сыравiны. Сярод iх вядучая роля належала вiнакурэнню i лясной прамысловасцi. Значнае развiцце на Беларусi атрымалi запалкавя i папярова-кардонныя прадпрыемствы. Вельмi шмат было на Беларусi прадпрыемстваў, звязанных з пераапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравiны: мукамольна-крупяныя, крухмальна-патачныя, маслабойныя, пiваварныя, тэкстыльная, iльно- i пенькаапрацоўчыя, гарбарныя. Значнае развiццё атрымала тытунёвая прамысловасць, якая працавала на завознай сыравiне. У другой палове XIX ст. хуткi рост гарадоў i развiццё прамысловага будаўнiцтва выклiкалi патрэбу ў вялiкай колькасцi будаўнiчых матэрыялаў. На Беларусi атрымала развiццё ў першую чаргу вытворчасць цэглы. Iснавалi таксама шклозаводы i прадпрыемствы па вытворчасцi кафлi.
Прамысловасць Беларусi пасля рэформы 1861 г. развiвалася нераўнамерна. Калi ў першыя два дзесяцiгоддзi ўдзельная вага ўсiх прадпрыемстваў Беларусi, якiя ўзнiклi ў гэты час, складала 18,5%, а ў Расii – 23,4%, то ў 80-90-я гады на Беларусi ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў у 4 разы больш, чым за папярэднiя 20 гадоў.
Значнаму павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэне густой сеткi чыгуначных дарог, а таксама iнвестыцыi капiталу i арганiзацыя крэдытных устаноў. Развiццё капiталiзму ў эканомiцы Беларусi не магло абыходзiцца без дзейнасцi развiтай сiстэмы транспарту. Асаблiва важным для прамысловасцi, узмацнення таварнасцi сельскай гаспадаркi, гандлёвых сувязей i фармiравання рынку быў чыгуначны транспарт.
Першай чыгункай, якая пракладзена па тэрыторыi Беларусi, стала Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862г. Яна прайшла праз Гродна. У 1866г. адкрыта Рыга-Арлоўская чыгунка праз, Дзвiнск-Полацк-Вiцебск. Асаблiва iнтэнсiўна чыгуначныя магiстралi будавалiся ў 70-90-х гадах. У 1871 г. пачала дзейнiчаць Маскоўска-Брэсцкая магiстраль (Смаленск – Орша – Баранавiчы - Брэст); у 1871-1874 гг. – Лiбава-Роменская (Вiльня – Маладзечна – Мiнск – Асiповiчы – Бабруйск - Жлобiн); у 1873 г. – Брэст – Ковель; у 1882 г. – Пiнск – Жабiнка; у 1886 г. – Лунiнец – Гомель i Беласток – Баранавiчы. Чыгуначнае буда–нiцтва працягвалася i ў наступныя гады . Чыгунка звязала Беларусь з цэнтральнымi губернямi Расii, буйнымi эканамiчнымi цэнтрамi краiны – Пецярбургам, Масквой, Кiевам, прыбалтыйскiмi портамi. Кожны рэгiён Беларусi, праз якi праходзiла чыгунка, атрывлiваў моцны стымул для эканамiчнага росту.
Значную ролю адыгрываўрачны транспарт. Водныя шляхi праходзiлi па Прыпяцi, Бярэзiне, Сожы. Водны транспарт у 1900г. налiчваў 310 непаравых i 23 паравых судны.
Рэалiзацыя вялiзарнай праграмы будаўнiцтва чыгунак прывяла да амаль помнага згортвання будаўнiцтва сухапутных дарог. Аднак з канца XIX ст. пракладка новых шасэ зноў стала адным з прыярытэтаў Мiнiстэрства шляхоў зносiн i мясцовай адмiнiстрацыi.
Хаця пераважная колькасць прадпрыемстваў Беларусi знаходзiлася ў сельскай мясцовасцi, у сувязi з агульным развiццём прамысловасцi ўзрасла эканамiчная роля гародоў. Тэхнiчны прагрэс i ў першую чаргу паравы рухавiк дазвалялi арганiзоўваць вытворчасць не арыентуючыся выключна на прыродныя энергетычныя магчымасцi вады i ветру. Паляпшэнне шляхоў зносiн, будаўнiцтва чыгунак значна аблегчылi набыццё сыравiны i збыт гатовай прадукцыi. Пераважна ў гарады перамясцiўся ход асноўных гандлёвых аперацый, там канцэнтравалiся i крэдытна-фiнансавыя ўстановы. Цэнтрам фабрычна-заводскай прамысловасцi сталi ўсе губернскiя гарады, а таксама Пiнск, Гомель, Брэст, Барысаў, Бабруйск.

Список литературы.

1. Гiсторыя Беларусi. У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г.: падручнiк / Я. К. Новiк [i шш.] ; пад рэд. Я. К. Новiка, Г. С. Марцуля. - 3-е выд., дапрац. i дап. - Мiнск: Выш. шк., 2007. -398 с.
2. Гiсторыя Беларусi У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расiйскай iмпеpыi (канец XVIII- пачатак XX ст.) /М. Бiч, В. Яноўская, С. Рудоiч i iнш.; Рэдкал.: М.Касцюк (гал.рэд.) i iнш. - Мн.: Экаперспектыва, 2005. -519 с.
3. Гiсторыя Беларусi. У 2 ч. Ч. 2. ХIХ-ХХ стагоддзi: Курс лекцый / П.I. Брыгадзiн, У.Ф. Ладысеў, П. I. Зялiнскi i iнш. Мн.: РIВШ БДУ, 2002. - 656 с.
4. Гiсторыя Беларусi ў кантэксце сусветных цывiлiзацый. Вучэбны дапаможнiк. У дзвюх частках. Пад. рэд. А.А. Каваленi, В.Ф. Касовiча. Мн., 2005.
5. 100 пытанняў i адказаў по гiсторыi Беларусi. Мн., 1994.

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru