По алфавиту:

Указатель категорий История Беларуси Восстание 1794г. на территории Брестчины.

Восстание 1794г. на территории Брестчины.

ВУЗ: БрестГУ
Тип работы: Контрольная работа
Предмет: История Беларуси
Количество страниц: 31
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2009
Cкачиваний: 8
Последнее скачивание: 2011-11-21

Содержание.

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………2

  1. Асноўныя баявыя дзеянні на тэррыторыі Беларусі…………………..3
  2.  Уражэнцы Брэстчыны актыўныя удзельнікі паўстання (Копаць, Сапега Казімір, Несялоўскі, Я.Геранім, Ю.Нямцовіч, Т.Касцюшка)………...20
  3.  Помнікі паўстання (Мерачоўшчына, Малыя

Сяхновічы, Крупчыцы, Скокі, Музей Суворава)……………………………...24

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………...31

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ…………………………………….32

Описание.

Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве 1794 году, узброенае выступленне супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году і за ажыццяўленне пастановаў Чатырохгадовага сейму. Рэакцыйныя дзеянні таргавічан і захопніцкая палітыка замежных дзяржаў выклікалі вострае незадавальненне значнай часткі гарадскіх жыхароў і прагрэсіўна настроенай шляхты. Прыклад Французскай рэвалюцыі ўказваў на адзіна магчымы шлях вызвалення краіны ад замежнага дыктату і здраднікаў-таргавічан.

Пачалося паўстанне 24 сакавіка 1794 г. У гэты дзень на Рынкавай плошчы Кракава быў агалошаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай — Вышэйшую народную раду (утворана 21 мая). Яшчэ раней былі ўтвораны некаторыя мясцовыя органы кіравання, а таксама Вышэйшая Народная рада Вялікага княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага. 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, якім касавалася прыгоннае права, але без надзялення сялян зямлёй[10].

Народная рада выдала пастанову (14 чэрвеня 1794) аб аднаўленні іерархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згодна з пастановай Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі 1791 г. абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы.

Выдержка из работы.

Весткі аб неспакоі «на Літве» сталі даходзіць да расейскага пасла ў Варшаве. Таму ён на пачатку 1794 года з мэтаю высвятлення сітуацыі накіраваў туды «надзейнага чалавека з палякаў». Прывезеныя звесткі пацвердзілі здагадкі пра існаванне асяродка бунту ў Беларусі. Непакой акупантаў яшчэ болей узрос, калі пачалося паўстанне ў Кракаве. Іх галоўны памагаты ў Вялікім Княстве гетман Сымон Касакоўскі дае загад арыштаваць западозраных у змове ў Вільні, Наваградку і Горадні.

Усё ж галоўны, вайсковы, асяродак па падрыхтоўцы паўстання, які на пачатку 1794 года ўзначальваў у Вільні палкоўнік «літоўскага корпусу інжынераў» Якуб Ясінскі, застаўся нераскрыты. Але ад сярэдзіны красавіка яму і ягоным сябрам таксама пачынае пагражаць арышт. Больш марудзіць з пачаткам паўстання было нельга.

Уначы з 22 на 23 красавіка паўстала Вільня. А палове першай па стрэле гарматы з віленскага арсенала рушылі на чале з Ясінскім на яе вызваленне ад акупантаў невялікія аддзелы рэгулярнага войска Вялікага Княства Літоўскага (у горадзе іх налічвалася крыху болей за 700 чалавек). Вайскоўцам дапамагалі блізу 500 цывільных грамадзянаў Вільні, папярэдне падрыхтаваных да выступу. У выніку нечаканага нападу і кароткага двухгадзіннага бою на вуліцах горада сталіца Княства апынулася ў руках паўстанцаў. У палон разам з камендантам акупацыйнага гарнізона трапіла больш за тысячу чалавек.

24 красавіка ў Вільні быў урачыста прыняты «Акт Паўстання Народу Вялікага Княства Літоўскага». Згодна з ім утвараўся свой незалежны орган для кіраўніцтва паўстаннем - «Найвышэйшая Рада Вялікага Княства Літоўскага». Менавіта ёй аддавалася ўся паўніня ўлады ў Княстве. У склад Рады як камендант віленскага гарнізона ўвайшоў і Я.Ясінскі. (Старшыня Рады мусіў змяняцца кожны дзень паводле алфавіта. Прадугледжвалася дапаўненне складу Рады дэлегатамі ад ваяводстваў і паветаў. У такім разе яна мела ўсе падставы ператварыцца ў незалежны паўстанцкі ўрад Вялікага Княства.) Таго ж дня 2328 чалавек падпісалі Акт аб пачатку паўстання і прынялі прысягу на вернасць яму.

Справе больш дэталёвай арганізацыі паўстанцкага руху быў прысвечаны «Ўніверсал да ваяводстваў і паветаў правінцыі Вялікага Княства Літоўскага і гарадоў вольных». Ён быў абвешчаны ўжо ад імя Найвышэйшай Рады 24 і 25 (паўторна) красавіка 1794 года. Пачынаўся «Ўніверсал» словамі: «...Слухай, Народзе Літоўскі, што табе гаворыць не кароль слабы са слабейшага яшчэ трону, не свавольны збор людзей, што нічога акрамя марнага тытулу не маюць, але спакойнае згуртаванне спагадлівых тваіх сыноў, якія доўга для вызвалення твайго працавалі тады, калі Ты ўжо ў ім зняверыўся». «Універсал» абвясціў галоўнымі прыярытэтамі паўстання «здабыццё вольнасці і роўнасці грамадзянскай», выгнанне расейскіх акупацыйных войскаў, вяртанне ўсіх анексаваных земляў Вялікага Княства Літоўскага.

Список литературы.

1. Гигин В. Суворов vs Костюшко // Беларуская думка. — 2009. № 10. — С. 86-95.

2. Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей. М., 1956. Т.1. С.537.

3. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 1705, вопіс 1, справа 71, аркуш 896.

4. Российский центральный государственный архив древних актов, фонд 7, опись 2, ед. хран. 2869, л.201а.

5.Польская война 1794 года в реляциях и рапортах А.В.Суворова // Красный архив. 1940. Т.4. С.160, 162.

6.Покровский М.Н. Избранные произведения. М., 1967. Кн.3. С.118.

7. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. с. 225-233

8. http://www.belarustourism.by

9. http://www.radzima.org/

10. http://ru.wikipedia.org

11. http://www.marakou.by

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru