По алфавиту:

Указатель категорий История Беларуси Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі 1941–1944 гг. Вызваленне Беларусі

Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі 1941–1944 гг. Вызваленне Беларусі

ВУЗ: БГАТУ
Тип работы: Контрольная работа
Предмет: История Беларуси
Количество страниц: 18
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2010
Последнее скачивание: не скачивался

Содержание.

Уводзіны    3
1. Партызанская і падпольная барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі    4
2. Калабарацыянісцкі рух    9
3. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа    12
Заключэнне    16
Спіс выкарастанай літаратуры    18
 

Описание.

ПЫТАННI
ТЭМА 31. Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі 1941–1944 гг. Вызваленне Беларусі.
1. Партызанская і падпольная барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
2. Калабарацыянісцкі рух.
3. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа.
 

УВОДЗІНЫ

22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна – вызваленчая барацьба савецкіх народаў супраць Германіі і яе саюзнікаў. Першы ўдар нямецкай групы армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Т. фон Бок) быў нанесены па часцях Заходняй асобай ваеннай акругі (камандуючы генерал арміі Дз.Паўлаў), якая размяшчалася пераважна на тэрыторыі Беларусі.
Ужо 28 чэрвеня 1941 г. быў захоплены Мінск, а да канца жніўня 1941 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята нямецкімі войскамі.
Па распрацаваным нацыстамі плане "ОСТ", які тычыўся Усходняй Еўропы, павінна было быць знішчана і выслана 75 % беларускага насельніцтва, а астатніх планавалася анямечыць і выкарыстоўваць для абслугоўвання нямецкага грамадства, якое павінна было засяліць новыя тэрыторыі. На захопленай тэрыторыі ўсталёўваўся "новы парадак" – сістэма палітычных, ваенных, эканамічных мер, накіраваных на знішчэнне дзяржаўнага ладу і грамадства. Уся ўлада на акупіраванай тэрыторыі належала нямецкай ваеннай і цывільнай адміністрацыі, якая абапіралася на атрады СС, СД, СА, гестапа, крымінальную і ахоўную паліцыю. На захопленай тэрыторыі БССР пражывала каля 9 мільёнаў чалавек. Для масавага знішчэння "непаўнацэннага" (з пункту гледжання акупантаў) насельніцтва будаваліся спецыяльныя месцы прымусовага ўтрымання: на Беларусі налічвалася каля 300 лагераў смерці. Найбуйнейшы – у Малым Трасцянцы – займаў трэцяе месца па колькасці загубленых пасля Асвенціма і Майданака (звыш 200 тыс. чал.). Пад прымусовае пражыванне людзей па расавых, прафесійных, рэлігійных і іншых прыкметах адводзіліся цэлыя гарадскія кварталы – гета. На тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала толькі 155 гета для яўрэйскага насельніцтва, – ва ўсіх гарадах і мястэчках, дзе пражывалі яўрэі. Акрамя гэтага, татальнаму знішчэнню на ўсёй тэрыторыі СССР падлягалі цыгане, гомасексуалісты, псіхічна хворыя людзі і г.д. Супраць партызан і мірных жыхароў Беларусі было арганізавана, па няпоўных дадзеных, звыш 120 буйных карных экспедыцый, падчас якіх было спалена разам з жыхарамі 628 вёсак [1, c. 144], [3, c. 122].

 

 

Выдержка из работы.

1. ПАРТЫЗАНСКАЯ І ПАДПОЛЬНАЯ БАРАЦЬБА СУПРАЦЬ ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ НА АКУПІРАВАНАЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ


З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Вядучай формай усенароднай барацьбы на Беларусі стаў партызанскі рух. Першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага пачаў дзейнічаць на Палессі ўжо ў чэрвені 1941 г. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супраціўленне станавілася ўсё больш упартым і непрымірымым. Арганізатарамі яго ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі дзяржаўныя і партыйныя органы, кіруючыя партработнікі, але і радавыя грамадзяне рэспублікі. Партызанскія атрады і групы часта ўзнікалі на базе народнага апалчэння, знішчальных батальёнаў, аснову многіх партызанскіх падраздзяленняў складалі камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле гітлераўскіх войск [1, c. 144], [3, c. 122].
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, які ўзначаліў В.З. Корж. У гэты ж час пачаў дзейнічаць атрад пад кіраўніцтвам Ц.П. Бумажкова і Ф.І. Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці. У ліпені 1941 г. рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна Віцебскай вобласці стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М.П. Шмыроў (бацька Мінай).
Нават пасля адыходу часцей Чырвонай Арміі з Беларусі тут працягвалася антыфашысцкая барацьба. Дырэктывы ЦК КП(б)Б ад 30 чэрвеня 1941 г. і 1 ліпеня 1941 г. паставілі задачу ўтварэння на ўсёй тэрыторыі рэспублікі сеткі падпольных груп і партызанскіх атрадаў, якія б вялі пастаянную барацьбу з ворагам.
Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў. Гэта дало магчымасць на базе асобных атрадаў стварыць буйныя партызанскія фарміраванні – брыгады і злучэнні, баявыя дзеянні якіх каардынаваліся з войскамі Чырвонай Арміі. Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка. Некалькі пазней былі арганізаваны Беларускі, Украінскі і іншыя штабы партызанскага руху.
 

Список литературы.

1.    150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. М.: Вышэйшая школа, 1999. 314 с.
2.    Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944-1956. Даведнік. Мн.: Светач, 1999. 144 с.
3.    Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. М.: Полымя, 1997. 540 с.
4.    Гісторыя Беларусі: Вучэбна-метадычны комплекс / Дз.С.Сама-хвалаў, А.А.Крыварот / Пад агуд.рэд. Дз.С.Самахвалава. Мн.: МІК, 2004. 176 с.
5.    Ігнатоўскі У.М. Каторкі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. Мн.: Беларусь, 1991. 490 с.
6.    Литвин А. Армия Краёва // Нёман. 1995. № 2. С. 10-11.
7.    Шыбека З. Нарысы гісторыі Беларусі (1795-2002). Мн.: Энцыклапедыкс, 2003. 460 с.



 

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru