По алфавиту:

Указатель категорий Журналистика Белорусскоязычная печать в начале 20 века

Белорусскоязычная печать в начале 20 века

ВУЗ: БГУ
Тип работы: Контрольная работа
Предмет: Журналистика
Количество страниц: 12
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2009
Cкачиваний: 2
Последнее скачивание: 2011-01-18

Содержание.

УСТУП.. 2

Беларускамоўны друк у пачатку XX ст.4

Савецкія выданні на беларускай мове. 9

ЗАКЛЮЧЭННЕ. 11

ЛІТАРАТУРА   12

Описание.

Эканамічны крызіс абвастрыў супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй. Сотні прадпрыемстваў спынялі або скарачалі вытворчасць. Павялічылася беспрацоўе. Пагоршыліся ўмовы для эканамічнай барацьбы. Стачкі рабочых часта былі вымушанымі, мелі абарончы характар і канчаліся беспаспяхова. Узмацняліся рэпрэсіі ўладаў супраць стачачнікоў. Гэта садзейнічала пераходу рабочых да плітычнай барацьбы.[1]

Уздыму нацыянальнага руху ў Беларусі садзейнічала рэвалюцыя 1905—1907 гг. Арганізатарам, ідэйным і палітычным кіраўніком барацьбы з'яўлялася Беларуская сацыялістычная грамада. Бліжэйшай сваёй задачай БСГ абвясціла звяржэнне самадзяржаўя, утварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэннем і культурнанацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Легальным органам БСГ стала штотыднёвая газета "Наша доля", якая пачала выдавецтва ў 1906 г. у Вільні. Неафіцыйнымі яе рэдактарамі былі Луцкевічы, Цётка, Умястоўскі. Пасля закрыцця "Нашай долі" стала выдавацца ў Вільні штотыднёвая легальная газета "Наша ніва" (1906 г., лістапад). Аноўным аб'ектам БСГ заставалася вёска. Уплыў БСГ у рабочым руху гарадоў, за выключэннем Менска і Вільні, амаль не адчуваўся зза нязначнай колькасці беларускіх рабочых і іх нізкай нацыянальнай свядомасці.

На старонках гэтай работы адлюстроўваецца стан беларускага друку ў пачатку XX стагоддзя, а таксама яго роля у станаўленнi самасвядомасцi беларускага грамадства ў часы вялiкай палiтычнай нестабiльнсцi. Значная частка работы прысвечана ролi беларускага перыядычнага друку як адной з крынiц станаўлення незалежнай беларускай нацыi.

У працэсе напiсання работы выкарыстоўвалiся розныя навукова-даследчыя працы гiсторыкаў, прысведчанныя вывучэнню гэтага перыяду гiсторыi Беларусi, матэрыялы перыядычнага друку, а таксама матэрыялы з Iнтэрнэту.

Выдержка из работы.

Улетку 1915 г. фронт Першай сусветнай вайны дакаціўся да Вільні. 8 жніўня ў бухгалтарскай кнізе рэдактар-выдавец газеты "Наша Ніва" Іван Луцэвiч (Янка Купала) зрабіў апошні запіс: "Купале на дарогу ад п. Iв. 5 р." і адправіўся ў эвакуацыю. Так скончылася гісторыя "першай" "НН".

Праз паўгода пасля зачынення "НН", у лютым 1916-га, з дазволу нямецкіх акупацыйных улад у Вільнi пачала выдавацца новая беларуская газета - "Гоман". Газета выходзіла да канца 1918 г. двойчы ў тыдзень лацінкай і кірыліцай (з верасня 1916 г.), яе рэдактарамі былі Вацлаў Ластоўскi, Я. Салавей (з сярэдзіны 1917 г.), значная роля ў выданні газеты належала Антону Луцкевічу. Газета выступала за незалежную Беларускую Рэспубліку, якая на канфедэратыўнай аснове магла б уваходзіць у адроджанае Вялікае княства Літоўскае, шырока асвятляла гісторыю і культуру Беларусі.

Усе высілкі арганізаваць выданне беларускай газеты ў Менску апынуліся беспаспяховымі. Захавалася заява Вільгельма Русецкага на імя менскага губернатара з просьбай дазволіць выпускаць штотыднёвую газету на беларускай мове "Беларусь".

У той жа час пачалі выходзіць беларускамоўныя газеты ў Петраградзе. У лістападзе-снежні 1916 г. Змiцер Жылуновiч (Цiшка Гартны) выдаваў кірыліцай газету "Дзянніца", а Эдвард Будзька лацінкай - "Swieta?".

"Дзянніца" асвятляла цяжкае становішча Беларусі падчас вайны, інфармавала пра дзейнасць у Петраградзе і Казані беларускіх грамадстваў дапамогі пацярпелым ад вайны, пра беларускія вечары ў Петраградзе. У газеце атрымалася выявіць апошні прыжыццёвы выступ у беларускім друку М. Багдановіча - артыкул "Агляд працы за першы год Менскага аддзялення Беларускага грамадства дапамогі пацярпелым ад вайны"[2], апублікаваную пад псеўданімам М. Осмак. Прычынай прыпынку выхаду сталі недахоп сродкаў і цэнзурны пераслед (газета выходзіла з белымі плямамі). Падобны лёс спасціг і " Swieta? ". У "Гісторыі Беларусі" пад рэдакцыяй Я. Навіка (Мн., 1998) "Дзянніца" і " Swieta? " супрацьпастаўляюцца неабгрунтавана.

На пачатак 1917 г. на неакупаванай тэрыторыі Беларусі выходзіла больш 30 газет і часопісаў, у тым ліку:

Менск: "Менскія губернскія ведамасці", "Наш веснік" (выданне губернскай канцылярыі), "Менскі голас", "Новая варшаўская раніца", "Менская газета", "Вячэрнія весткі", "Менская думка", "Веснік Камітэта Заходняга фронта Ўсерасійскага заходняга саюза", "Менскія епархіяльныя ведамасці", "Nowy Kurjer Litewski".

Бабруйск: "Бабруйскі кур'ер".

Віцебск: "Віцебскія губернскія ведамасці", "Віцебскі лісток" і "Віцебскі веснік".

Гомель: "Гомельская капейка" і "Гомельскае жыццё".

Магілёў: "Магілёўскія губернскія ведамасці", "Магiлеўскi веснік", "Веснік Магілёўскага земства", "Магілёўскія епархіяльныя ведамасці".

Список литературы.

ЛІТАРАТУРА

  1. http://be.wikipedia.org/wiki/Беларусь_у_пачатку_ХХ_ст.
  2. Говiн С. Гiсторыя беларускай журналiстыкi. Мн. 2003. с. 45.
  3. Марозаў С. П. Роля «Нашай нiвы» ў абудджэннi гiстарычнай свядомасцi беларускага грамадства. Зборнiк навуковых твораў. Мн. 2003. с. 42-46
  4. М. Сяменчык. Свабода друку на Беларусі ў рэвалюцыях 1917 года // Гуманітарна-эканамічны веснік. 1999. №1. С. 24.
  5. Алесь Жынкін. Змагар за Вольную Беларусь // Язэп Лёсік. Творы. Мн., 1994. С. 13.
  6. Изначально газета издавалась на русском языке, только с 1927 г. по-белорусски.
  7. А. Г. Слука. Газета "Звязда" ў працэсе фарміравання беларускай нацыі // "Звязда": Час. Падзеі. Людзі: Тэзісы дакладаў навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю заснавання газеты. Мн., 1997. С. 5.
  8. Там жа. с. 10.
  9. Цытаты з успамiнаў М. Гарэцкага к 10-годдзю "Зорцы" (Дзед Кузьма [псеўд.]. Смаленск-Менск-Вільня // Зорка. 9.08.1927).
Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru