По алфавиту:

Указатель категорий Белорусский язык Словаутваральнае гняздо як аб'ект навуковага даследавання

Словаутваральнае гняздо як аб'ект навуковага даследавання

ВУЗ: БГУ
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусский язык
Количество страниц: 23
Язык документа: Русский
Год сдачи: 2010
Cкачиваний: 1
Последнее скачивание: 2011-12-10

Содержание.

Уводзіны    3
Глава 1. Агляд навуковай літаратуры    5
Глава 2. Паняцце “словаўтваральнае гняздо”    7
2.1 Асалівасці беларускага словаўтварэння    7
2.2 Спосабы ўтварэння новых слоў    9
2.3 Паняцце “словаўтваральнае гняздо”    11
Глава 3. СГ складаных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах    16
Заключэнне    21
Спіс літаратуры    23
 

Описание.

Апошні час словаўтварэнне прыцягвае ўвагу многіх даследчыкаў. Увага да структуры слова і спосабу яго ўтварэння дапамагае глыбей зразумець многія моўныя працэсы.
Сярод розных шляхоў папаўнення слоўнікавых саставаў сучасных беларускай і рускай моў адным з са мых эфектыўных і пашыраных выступае словаўтварэнне.
Словаўтваральная сістэма – спецыфічны ўзровень мовы, які мае і свае уласныя адзінкі даследавання, напрыклад, матываванае слова, словаўтваральны тып, спосаб словаўтварэння і г.д. У апошні час асаблівую ўвагу выклікае словаўтваральнае гняздо (СГ).
Такая цікавасць да СГ не выпадковая; гняздо – найбольш складанае, комплекснае аб'яднанне матываваных слоў (яно можа быць прадстаўлена як сукупнасць словаўтваральных пар, словаўтваральннх ланцужкоў, словаўтваральных парадыгм), якое дазваляе не толькі вывучаць розныя аспекты словаўтварэння, але і дае магчымасць выявіць асаблівасці сістэмнай арганізацыі і ажыццявіць класіфікацыю лексічнага складу мовы з пункту гледжання сэнсавых (дэрывацыйных) узаемасувязей. Таму не толькі словаўтваральная сістэма, але і наогул лексічная сістэма мовы можа быць прадстаўлена як сістэма словаўтваральных гнёзд.
Такім чынам, не толькі словаўтваральная сістэма, але і наогул лексічная сістэма мовы можа быць прадстаўлена як сістэма словаўтваральных гнёзд.
У адпаведнасці з гэтым, даследаванне словаўтваральных гнёзд з'яўляецца адным з асноўных спосабаў вывучэння слоўнікавага складу мовы, у прыватнасці, вывучэнне канкрэтных груп СГ: СГ пэўнай часціны мовы, СГ слоў канкрэтнай легсіка-семантычнай групы, СГ слоў з аднолькавай словаўтваральнай структурай і г.д.
Мэта нашай працы – вывучэнне словаўтваральнага гнязда ў беларускай мове.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1.    разгледзець асаблівасці словаўтварэння ў беларускай мове;
2.    прааналізаваць літаратуру, якая закранала тэму словаўтваральнага гнязда;
3.    вызначыць азначэнне паняцця “словаўтваральнае гняздо”;
4.    разгледзець асаблівасці СГ назоўнікаў у рускай і беларускай мове.
 
 

Выдержка из работы.

Словаўтваральная сістэма- спецыфічны узровень мовы, які мае і свае ўласныя адзінкі даследавання (матываваная слова, спосаб утварэння і г.д.) Апошнім часам асаблівую увагу прыцягвае да сябе словаўтваральнае гняздо (СГ), якое з'яўляецца найбольш складанай комплекснай адзінкай у іерархіі класіфікацыйных адзінак словаўтварэння.
Даследаванне словаўтваральных гнёзд – гэта адзін з асноўных спосабаў вывучэння слоўнікавага складу мовы, у прыватнасці вывучэнне канкрэтных груп СГ: СГ пэўнай часціны мовы, СГ слоў канкрэтнай лексіка-семантычнай групы, СГ слоў з аднолькавай словаўтваральнай структурай і г.д.
Словаўтваральнае гняздо як комплексная адзінка словаўтварэння разглядаецца ў сучаснай дэрывалогіі ў розных аспектах.
Пытаннямі тэорыі словаўтваральных гнёзд, выяўлення іх асаблівасцей і месца ў дэрывацыйнай сістэме прысвечаны даследаванні А.М. Ціханава, С.К. Шаўмяна, П.А. Собалевай, А.А. Земскай, Я.Л. Гінзбурга і інш. Працы гэтых лінгвістаў стварылі надзейную тэарэтычную аснову для вывучэння груп СГ.
Гісторыя распрацоўкі словаўтваральных гнёзд у рускай лексікаграфіі дэталёва прааналізавана ў працах А.М. Ціханава [гл. 14].
Семантычная будова, пэўныя заканамернасці лексіка-семантычнай суадноснасці слоў у гнёздах у цэлым,а таксама асобных яго элементаў даследуецца ў працах Я.Л. Гінзбурга, А.М. Ціханава, І.С. Улуханава і інш.
 

Список литературы.

1.    Ахманова О.С. Словарь лннгвнстнческнх термннов. – М., 1966.
2.    Беларуская граматыка: У 2 ч. Ч.1:Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – Мн., 1985.
3.    Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.
4.    Васілеўскі М.С. Вопросы словообразования и номинативной деривации в славянских языках : Материалы ІІІ респ. конф. (5-6 окт. 1989 г.). – Гродно, 1990.
5.    Гайдука Л.А. Словаўтваральныя гнёзды складанасуфіксальных назоўнікаў з дзеяслоўным кампанентам у беларускай і рускай мовах. – Мн., 1996.
6.    Головин В.Г. Гнёзда с повторяющимися комплексными единицами // АПРС. – Ч. 1. – Самарканд, 1987.
7.    Каліценя І.У. Словаўтваральныя гнёзды прыметнікаў у беларускай мове. – Мн., 1998.
8.    Лукашанец А.А. Граматычныя аспекты беларускага словаўтварэння: Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучон. ступ. д-ра філал. навук. – Мн., 2001.
9.    Лукашанец А.А. Комплексныя адзінкі словаўтварэння ў беларускай мове // Весці АН Беларусь. Серыя гуманітарных навук. – №4. -1995.
10.    Немченко В.Н. Современный русскнй язык. Словообразование: Учебное пособие для филол.специальностей ун-тов. – М., 1984.
11.    Словаўтварэнне: Вучэб.-метад. дапам. для студэнтаў філал. фак. – Віцебск, 1995.
12.    Сцяцко П.У Уводзіны ў мовазнаўства. – Гродна, 2001.
13.    Сцяцко П.У, Гуліцкі М.Ф. Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.
14.    Тихонов А.Н. Как создавался словообразовательный словарь // Актуальные проблемы русского словообразования. Материалы V респ. науч. конф.- Ташкент, 1989
15.    Тихонов А.Н. Словообразовательный словарь русского языка. – М., 2008.
16.    Тихонов А.Н. Школьный словообразовательный словарь. – М., 1978.
17.    Цыганенко Г.П. Состав слова и словообразование в русском языке. – Киев, 1978.
 

Похожие работы:
© 2009-2020 Все права защищены — dipland.ru