По алфавиту:

Указатель категорий Белорусский язык Марфалагічная стылістыка. Сінтаксічная стылістыка. Стылістыка тэксту. Функцыянально-сэнсавыя тыпы маўлення.

Марфалагічная стылістыка. Сінтаксічная стылістыка. Стылістыка тэксту. Функцыянально-сэнсавыя тыпы маўлення.

Тип работы: Контрольная работа
Предмет: Белорусский язык
Количество страниц: 10
Язык документа: Русский
Год сдачи: 2009
Последнее скачивание: не скачивался

Описание.

 

Кантрольная праца 2
Марфалагічная стылістыка. Сінтаксічная стылістыка. Стылістыка тэксту. Функцыянально-сэнсавыя тыпы маўлення.
Варыянт 5.
Заданне 1. Пастаўце назоўнікі ў родным склоне множнага ліку. Падкрэсліце тыя назоўнікі, якім уласціва варыянтнасць канчаткаў у межах нормы.
Раз - Грошы - Салдат  - Сястра - 
Вобласць - 
Зёлка - Бяроза - Вуліца - 
Заданне 2. Складзіце сказы так, каб паказаць адрозненне значэнняў пададзеных ніжэй назоўнікаў.
Пёры - пер’е
 
Заданне 3. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні формаў ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў.
Возера Нарач прыгажэй многіх азёр Беларусі
22 снежня самы карацейшы дзень угодзе. 
Заданне 4. Растлумачце, падмацоўваючы прыкладамі, чым адрозніваюцца (як семантыкай, так і стылістычнай афарбоўкай) займеннікавыя звароты не хто іншы як, не што іншае як, ніхто іншы не, нішто іншае не.
Заданне 5. Запішыце не менш 8-10 прыказак і прымавак з лічэбнікамі. Паводле адной з іх складзіце міні-тэкст.
 
Заданне 6. З пададзеных колькасна-іменных спалучэнняў выпішыце тыя, якія адпавядаюць літаратурнай норме.
Заданне 7. Перакладзіце дзеясловы на беларускую мову, звяртаючы ўвагу на асаблівасці суфіксальнага ўтварэння дзеясловаў у беларускай мове. Падкрэсліце словы, уласцівыя для навуковага стылю.
конструировать - обосновывать - 
пигментировать планировать - 
реагировать - 
Заданне 8. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, звяртаючы ўвагу на асаблівасці перакладу дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных зваротаў.
 
Заданне 9. Перакладзіце на беларускую мову наступныя дзеепрыслоўі і складзіце з імі сказы.
Придя, встретившись, собравшись
 
Заданне 10. З пададзеных формаў выпішыце правільныя і складзіце з імі словазлучэнні.
 
Заданне 11. Вызначыце стыль тэксту і тып маўлення.
Паходжанне каштоўнай манеты - талера звязана з чэшскім горадам Іаахімсталь. Першапачаткова адбітыя тут буйныя манеты (да 30 грамаў срэбра) называлі "іаахімсталярамі". Натуральна, што такое доўгае слова неўзабаве скарацілася. Адсюль пайшлі па ўсім свеце талеры, таляры, даляры і долары. А вось у Расіі скарысталі першую частку назвы: рускія "ефимки" не што іншае, як сінонім таго ж талера.
Па ўзору чэшскай манеты талеры пачалі чаканіць многія краіны Еўропы. Першыя талеры і паўталеры Вялікага княства Літоўскага былі адбіты Віленскім манетным дваром у 1564 годзе. Яны перайшлі і ў гаспадарку Рэчы Паспалітай (з 1569 г.), у якой разлікі праводзіліся дзвюма валютамі - літоўскай і польскай. Трэба адзначыць, што на кірмашах у тыя часы самай распаўсюджанай манетай заставаліся, аднак, больш дробныя "дэмакратычныя" наміналы - дынарый (пенязь) і паўгрош. У спрыяльны год за грош можна было купіць курыцу, за два - гусь, за пяць - воз сена і г. д. 
 
Заданне 12. Размясціце дадзеныя сказы так, каб утварыўся тэкст. Вызначце стыль і тып тэксту.
- А я з Паланевіч. Шкода, што не падвязу, зварочваць во трэба.
- Што праўда, - засмяяўся Літавар, - то праўда, адбіў іх нямала.
- А скуль жа ідзеш?
- Што ты кажаш? - у палукашыку зашапацела салома, фурман нават падняўся, не даючы веры таму, што чуе. - А сам скуль будзеш?
- Ды з-пад самае Варшавы.
- Верасаўскі я.
- Го, чалавек? Садзіся, чаго маеш біць ногі. (В. Адамчык)
 
Заданне 13. Зрабіце стылістычны аналіз тэксту паводле наступнага плана:
1. Задача тэксту.
2. Асноўныя стылёвыя рысы (дакладнасць, лагічнасць, правільнасць, абстрагаванасць, выразнасць, афіцыйнасць і інш).
3. Моўныя сродкі.
4. Стыль урыўка.
Матэматыка ўзнікла яшчэ ў старажытнасці з практычных патрэб. Неабходнасць падліку рэчаў на першых прыступках развіцця культуры падвяла да стварэння найпрасцейшых паняццяў арыфметыкі натуральных лікаў. Толькі пасля распраноўкі сістэмы вуснага лічэння ўзнікаюць пісьмовыя сістэмы лічэння і паступова абгрунтоўваюцца 4 арыфметычныя аперацыі з натуральнымі лікамі. Патрэбы вымярэння колькасці, даўжыні і г. д. спрычыніліся да з'яўлення простых дробаў, а таксама дзеянняў з імі. Такім чынам пачала складвацца самая старажытная з матэматычных навук - арыфметыка. Вымярэнне плошчаў і аб'ёмаў, патрэбы будаўніцтва, пазней і астраноміі выклікалі неабходнасць развіцця пачаткаў геаметрыі. Удасканаленне ведаў ішло ў многіх народаў свету незалежна і паралельна. Часам пад уплывам аб'ектыўных законаў, а часам і выпадкова ў тых або іншых краінах з'яўляліся шматлікія матэматычныя факты, іх глыбокія абагульненні, якія потым распаўсюджваліся ў іншыя краіны. Так, у Вавілоніі на аснове развітай тэхнікі арыфметычных вылічэнняў узніклі пачаткі алгебры, а ў сувязі з патрэбамі астраноміі - пачаткі трыганаметрыі. Гэтыя дасягненні сістэматычна былі асэнсаваныя ў Старажытнай Грэцыі. Створаная тут элементарная геаметрыя на 2 тысячагоддзі стала прыкладам дэдукцыйнага будавання матэматычнай тэорыі. З арыфметыкі паступова складаецца тэорыя лікаў. Аднак паняцці адмоўнага і рацыянальнага лікаў уяўлялі сабою складаныя матэматычныя абстракцыі, бо не мелі рэальнага асэнсавання ў практыцы, і таму стварэнне алгебры як літарнага злічэння было завершана толькі ў пачатку і 7 ст. (Матэматычная жцыклапедыя)
Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru