По алфавиту:

Указатель категорий Белорусский язык Лексика са значэннем колеру у паэме Я. Коласа "Новая зямля"

Лексика са значэннем колеру у паэме Я. Коласа "Новая зямля"

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусский язык
Количество страниц: 30
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2008
Последнее скачивание: не скачивался

Содержание.

Увоздіны 3

Раздзел І.

Біяграфія і творчы шлях Я.Коласа 5

Раздзел ІІ.

Разнастайнасць лексічных сродкакў са значэннем колеру ў паэме Я.Коласа “Новая зямля” 8

ІІ.1. Склад і структура поля колеру ў мове паэмы Я.Коласа “Новая зямля” 8

ІІ 2. Класіфікацыя каляронімаў і люксонімаў у паэме Я.Коласа “Новая зямля”. Самае аб’ёмнае мікраполе. 10

ІІ.3. Характарыстыка асаблівасцяў функцыянавання каляронімаў. 14

ІІ.4. Разнастайнасць лексічных сродкаў з адценнем колеру. 23

Раздзел ІІІ.

Заключэнне. 28

Спіс выкарыстанай літаратуры 29

Описание.

Уводзіны.

Тэмай нашай курсавой работы з’яўляецца лексіка са значэннем колеру ў паэме Я.Коласа “Новая зямля”. Слова са значэннем колеру ў любой мове стварае лексіка-семантычнае поле колеру. Гэтыя палі могуць разглядацца ў розных аспектах: фармальным, функцыянальным, семантычным і г.д. Словы са значэннем колеру пастаянна развіваюцца і змяняюцца ў мове. Вынікам семантычнага развіцця слоў са значэннем колеру з’явілася сумяшчэнне ў мове іх прамых, пераносных і сімвалічных значэнняў, што актыўна выкарыстоўвалася і выкарыстоўваецца ў розных відах моўнай мастацкай творчасці. У канструяванні свету мастацкага твора адметную ролю адыгрывае падбор колераабазначэнняў і іх выкарыстанне, таму што характар функцыянавання лексікі за значэннем колеру адлюстроўвае самабытнасць стылю аўтара, яго творчую індывідуальнасць і непаўторнасць светабачання. Таму невыпадкова намаганні многіх літаратурных даследчыкаў накіраваны на вывучэнне колеравага светабачання пісьменнікаў і паэтаў. Гэту праблему разглядалі замежныя даследчыкі, такія як М.Дэрыберэ, Р.Івенс, І.Кулікова, С.Бекава і іншыя. Менш актыўна праблемы колера- і святлоабазначэння вывучаліся беларускімі даследчыкамі. Так, тэма знайшла адлюстраванне ў працах Л.Сямешкі і Н.Мажэйкі, у асобных артыкулах іншых даследчыкаў. Некалькі значных работ тэме колераабазначэння ў творах Я.Коласа прысвяціў дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага Дзяржаўнага Універсітэта ім.П.М.Машэрава, кандыдат навук Ю.М.Бабіч. Лексіка са значэннем колеру актыўна выкарыстоўваецца ва ўсіх жанрах літаратуры як яркі і многафункцыянальны мастацкі сродак, але па сэнсавай і эмацыянальнай насычанасці галоўнае месца займае паэзія. Вывучаліся колераабазначэнні многіх рускіх і беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: С.Ясеніна, А.Блока, Ул.Маякоўскага, Н Гілевіча, Ул.Караткевіча і інш. Нашу ўвагу прыцягнула паэма Я.Коласа “Новая зямля”. І вось чаму. У розны час былі выдадзены вялікія работы, звязаныя з творчай біяграфіяй Я.Коласа. Рознабакова на працягу доўгага часу вывучаўся лёс паэта-класіка. Розныя былі і адносіны да творчасці паэта. Так у 30-я гады крытыкі Л.Бэндэ, А.Кучар і іншыя закляймілі паэму “Новая зямля” за тое, што ў ёй праслаўляецца ўласніцтва і, як яны пісалі, ідэя стварэння заможных хутарскіх гаспадарак. Крыху пазней паэма была “рэабілітавана”. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграў артыкул даследчыка Міхася Ларчанкі “Паэмы вялікай мастацкай сілы”, апублікаваны ў газеце ЛіМ у чэрвені 1939 года: “…Паэма “Новая зямля” – гэта мастацкая эпапея, дзе ў высокамастацкай форме рэалістычна паказана жыццё працоўнага беларускага сялянства ў канцы ХІХ стагоддзя, яго быт, норавы і звычаі, дзе праўдзіва выражаны думы і надзеі, імкненні і спадзяванні сялянскіх мас аб свабодзе і вызваленні з-пад гнёту царызму і памешчыкаў” (18, 11 чэрв.). Вывучаліся і даследваліся праблемы, узнятыя Я.Коласам у паэме “Новая зямля”, асаблівасці паэтычнай структуры твора, складанасць і арыгінальнасць кампазіцыі паэмы, моўныя сродкі і прыёмы передачы настрою галоўных герояў – аднак асобных работ, звязаных з праблемай вывучэння колераабазначэнняў (лексікі са значэннем колеру) у творах Я.Коласа, як нам вядома, вельмі мала. А паэзія Я.Коласа, яго апісанні краявідаў, нашай Бацькаўшчыны дае багаты матэрыял для даследавання. Даследаванне сістэмы колераабазнчэнняў паэтычнага мастацкага твора, якім з’яўляецца паэма Я.Коласа “Новая зямля”, дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы гэтага твора, але і пра спецыфіку колера-абазначэння пісьменніка, пра ўплыў колеравых комбінацый на ўспрыманне твора чытачом. Розныя аспекты вывучэння слоў са значэннем колеру і святла маюць на мэце выяўленне спецыфікі ўспрымання пісьменнікам (і чытачом) адпаведных фарбаў у літаратурным творы, аналіз асацыятыўных сувязяў, якія пры гэтым узнікаюць.

Выдержка из работы.

Раздзел І.

Біяграфія і творчы шлях Якуба Коласа. Якуб Колас (сапр. Міцкевіч Канстанцін), нарадзіўся 03.11.1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сям'і лесніка. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёна (1902-1904), Пінкавічы Пінскага раёна (1904-1906), Верхмень Смалявіцкага раёна (1906). За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены (1906). Зімой 1906-1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, у 1908 г. - у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15.09.1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходскай навучальні ў Пінску. У час першай імперыялістычнай вайны разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пермі. Летам 1917 г. накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. Па дэкрэце Савецкага ўрада ў пачатку 1918 г. звольнены з войска як настаўнік. Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам. Па выкліку ўрада БССР у маі 1921 г. пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння АН БССР (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 - лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск.

Список литературы.

1. Колас Я. Новая зямля. Казкі жыцця: Паэма, апавяданні. Мн.: Маст.літ., 2001. – 374 с.

2. Адамовіч А. Беларускі раман: Станаўленне жанру. Мн., 1961.

3. Аўрамчык М. Знаёмыя постаці: Нарысы. Мн., Маст.літ., 2004. – 254 с.

4. Барадулін Р. Парастак радка, галінка верша: Артыкулы, эсэ. -- Мінск: Маст.літ., 1987. – 209 с.

5. Бабіч Ю. Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Якуба Коласа. Віцебск: Выд-ва ВДУ. 2002. – 127 с.

6. Бабіч Ю. "Белая раўніна -- ні канца ні краю..." Колеракод "белы" ў мове твораў Якуба Коласа. Роднае слова. № 3 – 4 . 2007.

7. Бабіч Ю. “Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны”: чырвоны колер і яго адценні ў творах беларускіх пісьменнікаў. Роднае слова. № 9. 2007.

8. Бахилина Н.Б. История цветообозначений в современном русском языке. М.: Наука. 1975. – 287с.

9. Бельскі А."Гарыць зямля ад фарбаў летніх...":( Лета ў беларускай паэзіі). Роднае слова. №7. 1995.

10. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Пад.рэд. А.Я.Міхневіча. Мн., БелЭН. 1994.—655 с.

11. Вольф А. Этикет как характеристическое средство в творчестве Л.Фейхтвангера. Научные доклады высшей школы: Филолог.науки. №2 1972.С.56.

12. Гаўрош Н. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы. Мн., Вышэйшая школа. 1998. – 603 с.

13. Еремина В. Метафорический эпитет: (Из поээтики фольклора). Изв.Акад.наук СССР. Сер.лит. и языка.1967.Т.26, вып.2

14. Жураўлёў В.П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. Мн., Бел.навука, 2004. – 208 с.

15. Кавалёва М.Ц., Юрэвіч А.К., Янкоўскі Ф.М. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Мн.: Выш.шк., 1993. – 206 с.

16. Куликова И. Две цветовые картины мира. Русская речь.1971.№3.С.10

17. Кульпина В. Лингвистика цвета. Термины цвета в польском и русском языках. Москва: Московский лицей, 2001.

18. Ларчанка М. Паэмы вялікай мастацкай сілы: Пра “Новую зямлю” і “Сымона-музыку” Я.Коласа. ЛіМ. 1939. 11 чэрв. 19. Миронова Л.Н. Цветоведение. Мн., 1984

20. Навасельцава І.І. Лексіка са значэннем колеру ў мове паэзіі Ніла Гілевіча. Весці нацыянальнай акадэміі навук Беларусі № 2. 2006 ст.100-108.

21. Фоли Джон. Энциклопедия знаков и символов. М., 1996.

22. Цойгнер Г. Учение о цвете. М.,1971.

23. Юрэвіч А.К. Слова-вобраз "агонь" у паэтычным радку Я.Коласа. Моўныя адзінкі ў кантэксце: Зб.навук. арт. Пад рэд.Ф.Янкоўскага. – Мн., МДПІ, 1989.

24. Яскевіч А. Станаўленне класічнага стылю. Полымя. 2004. № 9.

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru