По алфавиту:

Указатель категорий Белорусский язык Кампазiты у тлумачальным слоунiку беларуская мовы (1977-1984)

Кампазiты у тлумачальным слоунiку беларуская мовы (1977-1984)

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусский язык
Количество страниц: 31
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2008
Последнее скачивание: не скачивался

Содержание.

Уводзіны 3

Раздзел I.

Аналітычны агляд навукова-даследчай літаратуры аб кампазітах 6

§ 1. З гісторыі пытання аб кампазітах 6

§ 2. Сучасны стан кампазіталогіі 8

§ 3. Класіфікацыя спосабаў словаўтварэння. Месца кампазітаў у класіфіка- цыйнай сістэме. 9

Раздзел II.

Кампазіты ў слоўніку 12

§ 1. Цэласны аналіз кампазітаў у слоўніку. 12

§ 2. Назоўнікі-кампазіты. 14

§ 3. Прыметнікі-кампазіты. 24

§ 4. Дзеясловы-кампазіты. 26

§ 5. Складаныя словы, суадносныя з іншымі часцінамі мовы. 26

Заключэнне. 29

Спіс літаратуры 30

Описание.

Уводзіны.

Мова – яркі паказчык матэрыяльнай і духоўнай культуры народа. Яна непасрэдна звязана з працоўнай, грамадскай і духоўнай дзейнасцю чалавека. Усё, што адбываецца ў грамадстве, неадкладна адлюстроўваецца ў мове, перш за ўсё – у яе слоўнікавым складзе, які інтэнсіўна расце (колькасна і якасна), развіваецца, бо новыя паняцці патрабуюць новых найменняў, новых слоў. Шляхоў папаўнення слоўнікавага запасу два: утварэнне слоў на базе рэсурсаў самой мовы і запазычанне. Асноўным з іх з'яўляецца першы. Ствараючы словы, чалавек тым самым вызначае прыярытэт сваіх каштоўнасцяў. «Менавіта словаўтварэнне дае магчымасці для канцэптуальнай інтэрпрэтацыі рэчаіснасці. Яно дазваляе зразумець, якія элементы пазамоўнай рэчаіснасці і як маркіруюцца, бо ўжо сам выбар той або іншай з'явы рэчаіснасці ў якасці аб'екта словаўтваральнай дэтэрмінацыі сведчыць аб яго значнасці для носьбітаў мовы. Словаўтварэнне дае магчымасць зразумець, якія каштоўнасці ўтрымлівае мозг» [3, с.103]. Усё сказанае ў поўнай меры датычыцца слоў са складанымі асновамі, кампазітаў, якія ствараюць даволі аб'ёмны разрад слоў у беларускай мове. “Кампазіт – складанае слова. Кампазіцыя – утварэнне слоў шляхам складання дзвюх ці больш асноў” – падае тлумачэнне слоўнік лінгвістычных тэрмінаў [13, с.67]. Дзякуючы сваёй структуры, складанае слова “валодае фармальнай сцісласцю і ў той жа час семантычнай ёмістасцю” [10, с. 161], што забяспечвае эканомію маўленчых сродкаў і намаганняў у працэсе зносін. Дадзеная ўласцівасць складаных слоў шмат у чым вызначае іх шырокае ўжыванне ў якасці слоў-тэрмінаў у навуковым стылі мовы. Спектр абласцей, дзе выкарыстоўваюцца кампазіты, вельмі шырокі. Гэта: эканоміка, сельская гаспадарка, анатомія, авіяцыя, юрыспрудэнцыя, заалогія, гідратэхнічная галіна, біялогія, біяхімія, фізіка, логіка і іншыя. Пры гэтым колькасць складанняў у тэрміналогіі стала павялічваецца. Асноўная прычына гэтага — вялікі рост паняццяў і іх ускладненнем, што абумоўлена прагрэсам навукі, развіццём і ўскладненнем прадметаў тэхнікі. Аднак ужыванне кампазітаў не абмяжоўваецца толькі навукова-тэхнічнай сферай. Яны выкарыстоўваюцца таксама ў мастацкім, афіцыйна-справавым і гутарковым стылях. У апошнім словы са складанымі асновамі набываюць розную стылістычную афарбоўку. Яны могуць быць іранічнымі, лаянкавымі, грубіянскімі, пагардлівымі. Неабходнасць дэталёвага разгляду механізма (працэсу і яго вынікаў) фарміравання семантычнай структуры слоў са складанымі асновамі, шырока прадстаўленых у сучаснай беларускай мове, вызначыла абгрунтаванасць нашага звароту да тэмы дадзенага даследавання і яе актуальнасць. Навуковая значнасць працы выяўляецца ў комплекснай, рознабаковай характарыстыцы слоў са складанымі асновамі, апісанне механізму ўтварэння слоў-кампазітаў. Аб'ектам даследавання з'яўляюцца словы са складанымі асновамі – кампазіты – у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы 1977-1984 гг. [далей – ТСБМ, 14]. Тэрмін кампазіт звязаны са словам кампазіцыя, ад лацінскага compositio – “складанне, спалучэнне, злучэнне”. У гэтым плане кампазіт – вынік кампазіцыі як злучэння, складання, спалучэння. Пад кампазітамі мы разумеем словы, структура якіх складаецца, незалежна ад спосабаў іх ўтварэння, з двух або больш кампанентаў-каранёў. Дарэчы, у навуковай літаратуры існуе варыятыўнасць тэрміна кампазіт і кампазіта. Мэта даследавання складаецца ў аналізе і апісанні механізмаў словаўтварэння кампазітаў у ТСБМ. З яе вынікаюць канкрэтныя задачы: 1. Выявіць на базе «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» і сістэматызаваць кампазіты. 2. Разгледзеўшы тэарэтычныя праблемы кампазіталогіі, прасачыўшы традыцыі вывучэння кампазітаў у мовазнаўстве, прадставіць структуру і спосабы ўтварэння слоў са складанымі асновамі. 3. Апісаць шляхі, механізмы фарміравання значэнняў кампазітаў. Пры рашэнні задач, вызначаных у працы, былі скарыстаныя наступныя метады даследавання: ? у працэсе збору матэрыялу выкарыстоўваліся метады першаснай апрацоўкі, сістэматызацыі доследнага матэрыялу, суцэльнай выбаркі з слоўніка; ? перавагу ў працы атрымаў апісальны метад – сістэмнага навуковага апісання лексічных адзінак і іх значэнняў, а таксама апісальна- аналітычны метад; ? супастаўляльны метад выкарыстоўваўся пры апісанні спосабаў утварэння кампазітаў; ? метад слоўнікавай ідэнтыфікацыі ўжываўся пры апісанні значэнняў доследных кампазітаў; ? элементы статыстычнага метаду знайшлі сваё адлюстраванне ў прыёме колькасных падлікаў кампазітаў пры правядзенні аналізу. На наш погляд, даследаванне кампазітаў з прыцягненнем такіх метадаў спрыяе ўдакладненню і пашырэнню ведаў пра іх. Наша даследаванне мае як тэарэтычную, так і практычную значнасць. Матэрыялы даследавання могуць быць скарыстаныя ў практыцы школьнага выкладання лінгвістычных дысцыплін, у прыватнасці, у курсе “Сучасная беларуская літаратурная мова” (раздзелы “Словаўтварэнне”, “Лексікалогія”), пры парвядзенні пазакласных заняткаў, прысвечаных праблемам словаўтварэння, кампазіталогіі.

Выдержка из работы.

Раздзел I.

Аналітычны агляд навукова-даследчай літаратуры аб кампазітах § 1. З гісторыі пытання аб кампазітах Словы са складанымі асновамі са старажытных часоў цікавілі лінгвістаў розных краін. Так, ужо старажытнаіндыйскія граматыкі Паніні, Патанджалі і іншыя далі падрабязнае апісанне складаных слоў у санскрыце. Старажытнаіндыйскага навукоўца Паніні (V ст. да н.э.) адносяць да заснавальнікаў вывучэння словаскладання. Менавіта ён распрацаваў першую класіфікацыю складаных слоў. Шматлікія заходнееўрапейскія навукоўцы грунтоўна распрацоўвалі гэтую праблему на матэрыяле еўрапейскіх моў. Гэта Як.Грым, Фр.Дзіц, Фр.Бопп, К.Бругманн, Ф.Міклошыч, У.Ягіч і іншыя. Фр.Міклошыч, напрыклад, славенец па нацыянальнасці, з'яўляўся аўтарам чатырохтамовай граматыкі славянскіх моў 19 стагоддзя (“Параўнальная граматыка славянскіх моў”). Ен разумеў складанае слова як злучэнне слоў (або іх асноў) у слоўнае адзінства. У.Ягіч даў першы агульны гістарычны агляд складаных слоў у славянскіх мовах. У рускай мове ўпершыню на кампазіты звярнуў увагу, як вядома, М.Ламаносаў у сваёй “Расійскай граматыцы”. Затым А.Х.Вастокаў, Ф.М.Буслаеў, Н.І.Грэч, А.А.Патабня, Ф.Ф.Фартунатаў, Г.О.Вінакур, У.У.Вінаградаў, А.І.Смірніцкі і іншыя даследчыкі вылучалі ў сваіх працах, кожны ў свой час, гэтую катэгорыю слоў, давалі ім азначэнні, распрацоўвалі класіфікацыі і тым самым заклалі асновы кампазіталогіі. М.Ламаносаў пісаў у сваёй знакамітай “Расійскай граматыцы”, што “новыя словы ў рускай мове ўтвараюцца “произвождением” і складаннем”. У той жа працы М.Ламаносаў вызначае складанні як вынік “сукуплення двух або шматлікіх выразаў разам” [20].

Список литературы.

1. Варановіч В.Л. Словаўтварэнне назоўнікаў у беларускай мове: Манаграфія. – Гродна, ГрДУ, 2005. – 135 с.

2. Василевская Е.А. Словосложение в русском языке. М.: Учпедгиз. 1962 – 132 с.

3. Вендина Т.И. Введение в языкознание. М.: Высш.шк., 1998. – 391 с.

4. Виноградов В.В. Русский язык. Грамматическое учение о слове. М., 1947

5. Гудилова С.В. Продуктивные типы словообразования сложных слов в современном русском языке. М., 2005. – 24 с. 6. Казейка І.П. Складанасастаўныя назвы ў беларускай мове. Гродно, ГрДУ 1989. - Ч. 2.

7. Карпаў У.А. Складаныя словы ў беларускай мове. Род. слова. - 2005. - № 3. - C. 67-72.

8. Лукашанец А.А. Словаўтварэнне і граматыка. Мн.: Права і эканоміка, 2001. – 249 с.

9. Плотнікаў Б.А. Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум. Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, 2003 – 671 с.

10. Потиха З.А. Современное русское словообразование. М.: Просвещение, 1970. – 384 с.

11. Прыгодзіч М.Р. Словаскладанне ў беларускай мове. – Мн.: Бел.дзярж.ун-т, 2000. – 225 с.

12. Ряшенцев К.Л.Сложные слова и их компоненты в современном русском языке. Орджоникидзе.: Изд-во СОГУ, 1976. – 284 с.

13. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Сцяцко М.Ф., Антанюк Л.А. Мн.: Выш. шк., 1990 – 221 с., с.67].

14. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. Пад аг. Рэд. К.Атраховіча. Мн.: БелСЭ ім.П.Броўкі, 1982

15. Фортунатов Ф.Ф. Избранные труды, т.1-2. М., 1956.

16. Чабатар Н.А. Пра спалучэнні «назоўнік+назоўнік» тыпу плашч-накідка, магазін-салон. Беларус. лінгвістыка. - 1991. - Вып. 39. - С. 65-67.

17. Шакун Л.М. Словаўтварэнне: Вуч.дапаможнік для філ.ВНУ – Мн.: Вышэйш. шк.,1978.—128 с.

18. Юхо Т.И. Словообразовательные варианты имен существительных в современном белорусском литературном языке. Мн., 1981

19. www.mineralov.ru/poteb.htm (43 КБ)

20. www.ruthenia.ru/apr/textes/lomonos/add02.htm (20 КБ)

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru