По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература Устарэлая лексика у прозе У. Караткевича

Устарэлая лексика у прозе У. Караткевича

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 27
Язык документа: Русский
Год сдачи: 2010
Cкачиваний: 1
Последнее скачивание: 2011-11-27

Содержание.

Уводзіны    3
Раздзел 1. Устарэлая лексіка ў структуры беларускай мовы    6
Раздзел 2. Асаблівасці архаізмаў і гістарызмаў  ў беларускай мове    9
2.1 Архаізмы    9
2.2 Гістарызмы    12
2.3 Стылістычныя асаблівасці    15
Раздзел 3. Ужыванне устарэлых слоў у рамане Ул. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”    16
Заключэнне    24
Спіс ужытых скарачэнняў    26
Спіс літаратуры    27
 

Описание.

У кожны перыяд развіцця мовы ў ёй функцыяніруюць словы, якія належаць да актыўнага слоўнікавага запасу, якія пастаянна ўжываюцца ў гаворцы, і словы, якія выйшлі з паўсядзёнага ўжывання і таму атрымалі архаічную афарбоўку.
Лексіка беларускай мовы застаецца той яе часткай, якая найбольш актыўна і дынамічна развіваецца, таму яна па–ранейшаму прыцягвае ўвагу многіх даследчыкаў. У працах Г.Андаралы, А.Аксамітава, У.Анічэнкі, А.Баханькова, А.Булыкі, І.Германовіча, А.Жураўскага, Г.Кулеш, Г.Лябёдкі, А.Падлужнага і інш. аналізуюцца як агульныя працэсы развіцця лексічнага саставу беларускай мовы на сучасным этапе, так і ўстанаўліваюцца прычыны архаізацыі асобных лексем, паказваюцца змены семантыкі лексічных адзінак, высвятляюцца асаблівасці функцыянавання ўстарэлых слоў у мове мастацкай літаратуры, фальклоры, народных гаворках.
Устарэлая лексіка з’яўляецца не толькі неацэнным скарбам моўнай спадчыны, але і каштоўным матэрыялам для вывучэння мовы. Усебаковы аналіз працэсаў архаізацыі ў сучаснай беларускай мове спрыяе далейшаму асэнсаванню асноўных законаў развіцця мовы, асвятленню некаторых працэсаў фарміравання беларускай нацыянальнай мовы, выяўляе дынаміку эвалюцыі слоўнікавага складу (семантычныя і стылістычныя зрухі ў лексічнай сістэме на пэўных этапах яе развіцця, працэсы намінацыі, развіццё новых значэнняў у адных слоў і прычыны ўстарэласці асобных значэнняў у іншых, архаізацыя слова ў цэлым, адлюстраванне “дыяхраніі ў сінхраніі”).
Да гэтага часу не існуе дакладнага тэрміналагічнага азначэння паняцця ўстарэлая лексіка; не вызначаны адзіныя крытэрыі адбору і абазначэння ўстарэлых слоў. Вывучэнне працэсаў архаізацыі лексікі мае важнае значэнне і для больш строгага лексікаграфічнага адлюстравання яе.
“Удакладненне кваліфікацыйных крытэрыяў устарэлага слова дазволіць выпрацаваць адзіныя падыходы пры абазначэнні ўстарэлай лексікі ў слоўніках беларускай мовы і вырашыць праблему універсальнага маркёра, што дазволіць больш паслядоўна і акрэслена адбіраць лексічны матэрыял” [12, с. 250].
Застаецца “адкрытай” праблема тыпалогіі, звязаная з нераспрацаванасцю саставу кваліфікацыйных прыкмет канкрэтных разрадаў архаізмаў, таму мовазнаўцы да гэтага часу карыстаюцца недакладна вызначанымі крытэрыямі ўстарэлага слова, у выніку чаго або апісваецца ядро розных тыпаў архаізмаў, або прыблізна, часам недакладна, кваліфікуецца тое ці іншае ўстарэлае слова.
Такім чынам, у сучаснай навуцы аб мове ўзрастае цікавасць да агульных накірункаў лексікі, да заканамернасцей эвалюцыі слоў. Акадэмік В. Вінаградаў падкрэсліваў, што вывучэнне “мовы літаратурнага твора павінна быць адначасова і сацыяльна–лінгвістычным, і літаратурна–стылістычным” [3, с.165].
Пісьменнікі даволі часта звяртаюцца да ўстарэлай лексікі як да сродку выразнасці мастацкай мовы. “Устарэлая лексіка выконвае ў мастацкай мове твораў розныя стылістычныя функцыі. Так, напрыклад, архаізмы і гістарызмы ўжываюцца для ўзнаўлення каларыту аддаленых часоў” [21, с. 93]. Архаізмы надаюць мове ўзвышанае, святочнае гучанне.
На наш погляд, моўныя асаблівасці твораў многіх пісьменнікаў яшчэ мала вывучаны. Творчасць Ул.С. Караткевіча даволі даследавана, асабліва з літаратуразнаўчага боку (Варабей А., Шанкарэнка В., Русецкі А., Бугаёў Дз. і шмат іншых ).
Аднак мова твораў пісьменніка, на наш погляд, не даследавана, акрамя асаблівасцей паэтычнай мовы (Русецкі А.). Такім чынам, даследаванне мовы рамана У.С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, а найперш, устарэлай лексікі ў рамане, з’яўляецца актуальным.
Мэтай нашай працы з’яўляецца даследванне ўстарэлых слоў у рамане Ул. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) даць азначэнне асноўным паняццям;
2) сабраць фактычны матэрыял для правядзення аналіза;
2) класіфіцыраваць і даследаваць моўны матэрыял паводле лінгвістычных і стылістычных асаблівасцей.
 

Выдержка из работы.

Словы, якія перасталі актыўна выкарыстоўвацца ў мове, знікаюць з яе не адразу. Пэўны час яны яшчэ зразумелыя гаворачым на дадзенай мове, вядомыя ім па мастацкай літаратуры, хоць паўсядзёная маўленчая практыка ўжо не адчувае ў іх патрэбы. Такія словы складаюць лексіку пасіўнага запасу і прыводзяцца ў тлумачальных слоўніках з памет. устар.
Такім чынам, устарэлыя словы – «рэдкаўжывальныя, невядомыя большасці носьбітаў мовы словы, якія выйшлі з актыўнага слоўнікавага запасу і якія патрабуюць дадатковых тлумачэнняў» [8, с. 58]
Працэс пераходу слоў з групы актыўнага ўжывання ў пасіўную доўгі, паступовы. Ён абумоўлены і пазамоўнымі прычынамі (напрыклад, сацыяльнымі зменамі) і ўласна моўнымі, з якіх вельмі істотную ролю адыгрываюць сістэмныя сувязі слоў, якія пераходзяць у разрад устарэлых: тэматычныя, сувязь розных яго значэнняў і г.д. Чым шырэйшыя гэтыя адносіны, чым яны больш разнастайныя і больш трывалыя, тым больш павольна пераходзіць слова ў пасіўную частку лексікі [2].
На падставе агульных законаў развіцця слоўнікавага складу даследчыкі вызначаюць уплыў на працэс архаізацыі слоў як знешніх, экстралінгвістычных, так і ўнутраных, уласна моўных прычын. Сярод фактараў, што паўплывалі на ўстарэласць слоў, можна адзначыць нармалізацыю беларускай літаратурнай мовы ў 20–я гады XX ст. На архаізацыю лексікі ўплывае і нізкая частотнасць або рэдкае ўжыванне слова, таму ў выніку лексема забываецца ці становіцца незразумелай для сучаснікаў.
«Па сваім паходжанні ўстарэлая лексіка неаднастайная: у яе складзе нямала спрадвечна рускіх словаў (льзя, дабы, оный, семо), старажытнаславянізмаў (глад, лобзать, чресла), запазычанняў з іншых моў (абшид – 'адстаўка', вояж – 'падарожжа' , политес – 'ветлівасць')» [6, с. 123].
У навуковай літаратуры існуе недыферэнцыраваны падыход да ўстарэлай лексікі: тэрмінам ‘архаізм’ абазначаюць «любыя ўстарэлыя элементы мовы». У выніку ўзнікае непажаданая мнагазначнасць тэрміна, які ў дадзеным выпадку абазначае:
1) устарэлае слова ўвогуле;
2) гістарызм;
3) уласна архаізм.
У якасці рабочых прымаюцца наступныя азначэнні: архаізмы – частка пасіўнага слоўнікавага складу, намінацыі, якія ў сувязі з пэўнымі моўнымі і пазамоўнымі прычынамі заменены ў актыўным ужытку сінонімамі; гістарызмы – лексічныя адзінкі, якія выйшлі з актыўнага ўжытку і перайшлі ў пасіўны запас у сувязі са знікненнем тых рэалій, што яны абазначалі [17].
Такім чынам, устарэлыя словы неаднолькавыя па ступені ўстарэласці. З гэтага пункту гледжання іх можна падзяліць на дзве групы:
«1) устарэлыя словы з большай ступенню архаізацыі;
2) словы з меншай ступенню архаізацыі »[25, с. 292].
Да першай групы адносяцца словы, невядомыя або незразумелыя большасці носьбітаў мовы. Сюды можна ўключыць некалькі разрадаў слоў:
а) словы, што зніклі з мовы і не сустракаюцца нават у складзе вытворных асноў: стрый – 'дзядзька', нетий – 'пляменнік', локы – 'лужына', выя – 'шыя'. Але могуць ужывацца ў дыялектнай мове (напрыклад, стрый);
б) словы, якія не ўжываюцца самастойна, але сустракаюцца ў складзе вытворных слоў (часам перажылі працэс апрошчвання): мемарыял – 'памяць'

Список литературы.

1.    Ахманова О.С. Очерки по общей и русской лексикологии. – М., 1957.
2.    Беларуская граматыка: У 2 ч. Мн., 1985–1986. Ч. 1–2.
3.    Виноградов В.В. О задачах истории русского литературного языка преимущественно XVII–XIX вв. // В.В. Виноградов. Избранные труды. История русского литературного языка. – М., 1978. – С. 152–177.
4.    Виноградов В.В. Очерки по истории литературного языка XVII–XIX веков. – М., 1982.
5.    Голуб И.Б.Стилистика русского языка. – М., 1997.
6.    Замкова В.В. Славянизм как стилистическая категория в русском литературном языке XVIII века. – М, 1976.
7.    Каваленка В. Абліччы мінулага: праўда і вымысел. // Каваленка В. Покліч жыцця: Літ. крытыка. – Мн., 1987. – С. 66 – 73.  
8.    Калинин А.В. Лексика русского языка. – М., 1978.
9.    Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. Зброя. Зб. твораў. Т. 4, 5. – Мн., 1989.
10.    Локун В. У пошуку маральнага ідэалу. // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце: навук. Збор. / Рэдкал. А. Мальдзіс (гал рэд.) і інш. – Мн., 2000. – С. 133 – 152.
11.    Макарэвіч А.В. Асаблівасці семантыкі ўстарэлай лексікі ў “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” (1977–1984 гг.) // Слова і час. Зборнік навуковых артыкулаў. Частка II. – Гомель, 2003.– С. 65–72.
12.    Макарэвіч А.В. Архаізмы і гістарызмы ў “Руска–беларускім слоўніку” 1953 г. // Мова – літаратура – культура.: У 2 т. Т.1. – Мн., 2002. – С. 248–254.
13.    Макарэвіч А. Лексіка–семантычная тыпалогія архаізмаў у сучаснай беларускай мове // Роднае слова. – 2004. – № 5. – С. 11–13.
14.    Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Партр. пісьменніка і чалавека. – Мн., 1990.
15.    Материалы и исследования по лексике русского языка XVIII века. – М., 1965.
16.    Рогожникова Р.П. Словарь устаревших слов русского языка. По произведениям русских писателей. – М., 2005.
17.    Розенталь Д.Э., Голуб И.Б., Теленкова М.А. Современный русский язык. – М., 2002
18.    Розенталь Д.Э., Теленкова М.А.. Словарь–справочник лингвистических терминов. – М., 1985.
19.    Русецкі А. Уладзімір Караткевіч і сучасная беларуская мастацкая культура // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце: Навук. збор. – Мн., 2000. – С. 40–46.
20.    Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія: Вучэб. дапам./М.Ц. Кавалёва, А.К. Юрэвіч, Ф.М. Янкоўскі і інш. – Мн., 1993.
21.    Сцяцко П. Культура мовы. – М., 2002.
22.    Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 1999.
23.    Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мн., 1995.
24.    Шанский Н.М. Устаревшие слова в лексике современного русского литературного языка // Русский язык в школе. – 1954. – № 3. – С. 29–31.
25.    Шуба П.П. Современный русский язык. Ч.1. Фонетика. Лексикология. Фразеология. – Мн., 1998.
 

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru