По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература Стылістычныя назіранні над творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў (на прыкладзе “Балады пра паўстанца Ваўкалаку” Уладзіміра Караткевіча)

Стылістычныя назіранні над творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў (на прыкладзе “Балады пра паўстанца Ваўкалаку” Уладзіміра Караткевіча)

ВУЗ: БГУ
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 24
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2008
Последнее скачивание: не скачивался

Содержание.

Змест.............................................................................................................................2

Уводзіны......................................................................................................................3

Глава 1. Мастацка-стылявыя плыні сучаснай беларускай паэзіі..........................5

Глава 2. Стылістычныя назіранні над творчасцю Уладзіміра Караткевіча (на прыкладзе “Балады пра паўстанца Ваўкалаку”..................................................13

Заключэнне.............................................................................................................22

Спіс літаратуры......................................................................................................24

Описание.

Сёння ў літаратуразнаўчых працах манаграфічнага характару, зборніках артыкулаў, публікацыях у перыёдыцы ўсё часцей звяртаецца ўвага на жанравую спецыфіку і стылявую шматграннасць літаратуры. "Жанр і стыль – вялікая рэальнасць літаратуры, з якой нельга не лічыцца, гэта самыя стабільныя паказчыкі тэндэнцый, якія складваліся ў літаратуры стагоддзямі", - адзначае М.І. Мішчанчук  (10, с. 3).

Звернемся да слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў. "Стыль (ад грэч. stylos – палачка для пісання) – паняцце, якое ўжываецца для абазначэння асаблівасцей літаратуры пэўнай эпохі; асаблівасцей твораў пэўнага літаратурнага напрамку або плыні; асаблівасцей творчасці пісьменніка. Стыль – гэта пэўнае адзінства мастацкіх прыёмаў і сродкаў, якія складаюць выяўленчую сістэму пісьменніка або літаратурнага напрамку. Паняцце стылю адносіцца пераважна да формы твораў, але вызначаецца многімі фактарамі: характарам даравання, таленту пісьменніка, жыццёвым і літаратурным, мастацкім вопытам. Але самым важным з’яўляецца светапогляд пісьменніка, які вызначае мастацкі метад, а метад у сваю чаргу ўплывае і на  мастацкія асаблівасці творчасці пісьменніка.  І паколькі светапогляд можа развівацца, змяняцца, то змяняецца і метад, а з ім і стыль пісьменніка" (7, с. 143 - 144).Так, напрыклад, К. Чорны пачынаў сваю творчасць з лірычных замалёвак жыцця ў невялікіх апавяданнях, паступова перайшоў да стварэння вялікіх эпічных твораў (раман, аповесць). Пры гэтым змянілася і манера яго пісьма, лірызм саступіў месца эпічнай шырыні і грунтоўнасці ў абмалёўцы карцін жыцця.

“Стылістычныя фігуры – прыёмы ўзмацнення эмацыянальнай выразнасці паэтычнай мовы, нязвыклыя моўныя звароты, у аснове якіх ляжаць сродкі сінтаксісу” (7, с. 143).

Паэтычная творчасць У. Караткевіча, у якой цесна знітаваны ў адзінае цэлае лірыка-паэтычны і эпічна-апавядальны пачаткі, адмысловасць формы і багацце выяўленчых мастацкіх сродкаў, займае адметнае месца ў сучаснай беларускай літаратуры. Яе шматмернасць і значнасць, аптымізм і жыццесцвярджальнасць, па-філасофску глыбокае асэнсаванне асноўных жыццёвых высноў – гэта і працяг класічнай, купалаўскай традыцыі, і наватарскае развіццё яе. Як зазначыў В. Быкаў, з першых вершаў “у асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла тады яркае і самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці, смелай метафарычнасці і глыбіні” (2, с. 7).

Паэзія і проза, драматургія і кінадраматургія, літаратурная крытыка і пубіцыстыка – у кожным з гэтых жанраў У. Караткевіч стварыў адметныя, падуладныя толькі яго пяру, творы.

Зрабіўшы вызначальнай тэмай сваёй творчасці ўзнаўленне падзей мінулага, духу далёкіх ад нас эпох, асвятліўшы іх сваёй бязмернай любоўю да Беларусі, пісьменнік сфармуляваў сваю творчую пазіцыю, можа, нават сваё філасофскае асэнсаванне гістарычнага працэсу: “Трэба зберагчы народную памяць аб нашых слаўных продках, аб лепшых старонках сваёй гісторыі... І кожны, хто ведае, хто можа ведаць, павінен збіраць гэтыя падрабязнасці і перадаваць іншым”, - вось галоўны лейтматыў творчасці У. Караткевіча. Пры гэтым падыход пісьменніка да паказу жыцця і гераічнай барацьбы нашых продкаў быў адметны не толькі ў мастацкім сэнсе, але і арыгінальным у тым плане, што нічога падобнага яшчэ не было ні ў грамадскай навуцы, ні ў сучаснай беларускай літаратуры. Як лічыць А. Русецкі, у мастацкай “рэканструкцыі” гістарычнай мінуўшчыны У. Караткевіч ішоў ад легендарна-фальклорнага матэрыялу да ўсё больш глыбокага аналізу канкрэтных гістарычных фактаў, многія з якіх упершыню ўключыў у літаратурны ўжытак.

Тэма нашай работы – “Стылістычныя назіранні над творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў”.

Задачы даследавання:

  • ахарактарызаваць мастацка-стылявыя плыні сучаснай беларускай паэзіі;
  • вызначыць стылістычныя прыёмы “Балады пра паўстанца Ваўкалаку” Уладзіміра Караткевіча.

Аб’ект даследавання – “Балада пра паўстанца Ваўкалаку” У. Караткевіча.

Выдержка из работы.

Глава 1. Мастацка-стылявыя плыні сучаснай беларускай паэзіі

Мастацка-стылявое развіццё беларускай літаратуры XX стагоддзя ва ўмовах і пад уздзеяннем уласцівых для гэтага перыяду працэсаў паскоранасці прывяло да расшчаплення яе "эпічнага ствала" на мноства індывідуальных "галінак". У 60 - 80-я гады "галінкавыя" стылявыя дамінанты ўзмацняюцца, усё больш аддаляючыся ад агульнага "эпічнага ствала", але не парываючы сувязей з ім. "Мастацка-стылявая разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі нясе ў сабе сляды гістарычнага развіцця і традыцый, развіцця паскоранага, сціслага. Яе пранізваюць стылявыя токі, што ідуць ад Ф. Багушэвіча праз творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, а таксама ад фальклору, абумоўліваючы і ўзмацняючы яе сацыяльна-маральнае і эстэтычнае гучанне. Пошукі вядуцца ў розных напрамках. У паэзіі магчымы самыя розныя шляхі, мастацкія падыходы і рашэнні. Тым больш у наш час, калі ў паэзіі адбываюцца працэсы сінтэтычнага засваення вопыту гістарычнага развіцця сусветнага мастацтва слова" (5, с. 150).
Узрастае асабовы пачатак і ў паэме, і ў лірыцы, што знаходзіць адлюстраванне ў вобразе героя, росце яго ролі ў структуры твора. Стыль якраз і фарміруецца праз асобу паэта, яго творчую індывідуальнасць, непаўторныя асаблівасці якой складае талент у сукупнасці з яго духоўна-практычным вопытам, ідэйнымі поглядамі і перакананнямі. Возьмем, напрьгклад, творчасць такіх паэтаў, як М. Танк, А. Куляшоў, П. Панчанка, А. Пысін, А. Разанаў, Л. Дранько-Майсюк. Гэтыя паэты розныя, ні ў чым не падобныя адзін на аднаго. У кожнага - свая тэма, вобразы, інтанацыя, свой верш. Можна сцвярджаць, што кожны з іх у пэўным сэнсе вызначыў свой напрамак у развіцці паэзіі. Аднак гэтыя індывідуальныя напрамкі нельга разглядаць зусім адасобленымі адзін ад аднаго: іх аб'ядноўваюць стылявыя плыні, у межах якіх і адбываецца актыўнае эстэтычнае ўзаемадзеянне паміж творчымі індывідуальнасцямі. Паэт як мастак не можа адбыцца без іншых мастакоў, без усяго літаратурнага працэсу...

Список литературы.

1. Бугаёў Дзм. Рамантычны рыцар чалавечнасці // “Полымя”, 2000,  № 11. – С. 155 – 175.
2. Быкаў В. Ад роднай зямлі // Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. Прадм. В. Быкаў]. – Мн.: Маст. літ., 1987. – С. 5 – 11.
3. Быкаў В. Яркае і самабытнае дараванне // Быкаў В. Збор твораў: У 6 т. Т. 6. – Мн.: Маст. літ., 1994. – С. 408 – 412.
4. Верабей А. Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творч. У. Караткевіча. – Мн.: Маст. літ., 1997. – 256 с.
5. Гніламёдаў У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію / У. Гніламёдаў.- Мн. Маст. літ., 2001.-246 с.
6. Каваленка В. Покліч жыцця: Літ. Крытыка. – Мн.: Маст. літ., 1987. – С. 66 – 73.
7. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў.- Мн.: Нар. асвета, 1996.- 176 с.
8. Ліс А. Цяжкая доля свабоды.- Мн.: Маст. літ., 1994.- 414 с.
9. Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партр. Пісьменніка і чалавека. – Мн.: Маст. літ., 1990. – 230 с.
10. Мішчанчук М.І. Ёсць у паэта свой аблог цалінны.- Мн.: Навука і тэхніка, 1992.-189 с.
11. Русецкі А. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць: Нататкі літ. Творчасці.- Мн.: Маст. літ., 1991. – 287 с.
12. Сямёнава А. Гарачы след таленту: Літ.-крытыч. эцюды.- Мн.: Маст. літ., 1979.- 192 с.
13. Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце: Навук. Збор / Рэдкал. А. Мальдзіс (гал рэд.) і інш. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000
14. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. для факультэта журналістыкі.- 2-е выданне.- Мн.: Універсітэцкае, 1995.- 294 с.
15. Яўневіч М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы.- Мн.: Аверсэв, 2006
 

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru