По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература Систэма педагагичнага погляду В. Витки паводле книг:

Систэма педагагичнага погляду В. Витки паводле книг:

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Реферат
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 8
Язык документа: Русский
Год сдачи: 2010
Последнее скачивание: не скачивался

Содержание.

Жыццёвы шлях Васiля Вiткi    2
Педагагічныя погляды Васіля Віткі    3
Лiтаратура:    8
 
 

Описание.

Вітка Васіль (сапраўднае iмя Крысько Цімох), нарадзіўся 16 мая 1911 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Слуцкай прафтэхшколы (1928) працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929-1930), рэдакцыях газет «Камуніст» (Бабруйск, 1930-1933), «Ударнік» (Жлобін, 1933-1935), «Чырвоная змена» (1935-1937), «Літаратура і мастацтва» (1937-1938) і часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1938-1939). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення СП БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны - у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», а з 1942 г. - у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ рэдактарам масавых выданняў для акупіраваных раёнаў. Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». З дня ўтварэння часопіса «Беларусь» (студзень 1944) працаваў яго адказным сакратаром, з 1948 г. - намеснікам, з 1951 г. - галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1957-1974 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». У 1974-1987 гг. - сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1943 г.
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума - «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970).
Памёр 05 лiпеня 1996 г.
Друкавацца пачаў у 1928 г. Першы зборнік вершаў «Гартаванне» выдадзены ў 1944 г. у Маскве. Затым выйшлі зборнікі паэзіі «Поўдзень» (1946), «Вернасць» (1953), «Ружа і штык» (1958), «Паверка» (1961), «Вершы» (1968), «Беларуская калыханка» (1971), «Праводзіны лета» (1972), «Вышыні святла» (1977), «Случчына» (1981), «Трэція пеўні» (1988), зборнік сатыры і гумару «Для дома, для альбома і трохі для эпохі» (1983). Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі і вершаваных казак «Вавёрчына гора» (1948), «Буслінае лета» (1958), «Казка пра цара Зубра» (1960), «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Казкі» (1968, 1976), «Чытанка-маляванка» (1971), «Хто памагае сонцу» (1975), «Ладачкі-ладкі» (1977), «Мы будуем метро» (1979), «Мінскія балады» (1982), «Казкі і краскі», «Госці», «Загадка пра зярнятка» (усе 1984), «Дзецям» (выбраныя творы ў дзвюх кнігах, 1986), «Свята дружбы» (1987), зборнік апавяданняў «Зайчык-вадалаз» (1962). У 1973 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
 

Выдержка из работы.

Аўтар п'ес «Прамень будучыні» (1948), «Шчасце паэта» (1951, пастаўлена ў 1952).
Напісаў многа літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў на маральна-этычныя і выхаваўчыя тэмы. У 1977 г. выдаў кнігу дзённікаў, нарысаў і апавяданняў «Дзеці і мы», у 1982 г. - кнігу «Урокі», у 1988 г. - «Азбука душы». Адзін з аўтараў чытанак «Роднае слова» для 1 (1969), 2 (1970) і 3 (1988) класаў.
На беларускую мову пераклаў паэму Ў.Маякоўскага «Добра!» (1940, з Р.Лыньковым), «Паны Галаўлёвы» М.Салтыкова-Шчадрына (1956), кнігу В.Сухамлінскага «Блакітныя жураўлі» (1971), творы расейскіх, украінскіх, латышскіх, балгарскіх і польскіх пісьменнікаў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972) за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка». У 1978 г. узнагароджаны міжнародным ганаровым дыпломам імя Х.К.Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс дацкага казачніка. [3]

Педагагічныя погляды Васіля Віткі
Праблемы выхавання дзяцей сродкамі вуснай народнай тваорчасці і мастацкай літаратуры былі прадметам пастаяннай увагі Васіля Віткі як пісьменніка, педагога, публіцыста. У кнігах “Дзеці і мы”, “Урокі”, “Азбука душы”, якія ўзаемазвязаны і дапаўняюць адна адну, не проста выказаны асобныя меркаванні адносна пытанняў выхавання, а выкладзены асноўныя палажэнні створанай аўтарам педагагічнай сістэмы. [1]
У аснову сваёй педагагічнай сістэмы В.Вітка паклаў канцэпцыю даверу і любові. У цэнтры яе – маленькі чалавек, да якога пісьменнік ставіцца з вялікай павагай. Васілю Вітку асабліва важным уяўляецца дашкольны ўзрост – “стартавая пляцоўка чалавека”. Адзін з раздзелаў кнігі “Дзеці і мы” называецца “Увага, нараджаецца чалавек”. Узнікае такое адчуванне, што ў жыцці дарослых запальваецца жоўтае святло святлафора: увага, падрыхтавацца!
“Дыялогамі з унучкамі” адкрываецца другі раздзел кнігі “Дзеці і мы” – “Уваход дарослым дазваляецца”. Сама назва раздзела настройвае на своеасаблівы лірычны лад разам з тым гаворыць бацькам і выхавальнікам пра тое, як важна ведаць, чым жывуць малышы, якія іх патрэбы і захапленні.
На старонках публіцыстычных кніг “Дзеці і мы”, “Урокі”, “Азбука душы” аўтар закранае шмат праблем школьнага жыцця і выхавання. Гарачы прыхільнік педагагічных ідэй К. Ушынскага, Я. Корчака, аднадумца і сябра В. Сухамлінскага, ён рашуча не прымае мёртвай педагогікі. Высокагуманная, дэмакратычная педагогіка Васіля Віткі абапіраецца на народную педагогіку, а часам і зліваецца з ёю. “Дабрату можна выхаваць толькі дабратой, давер – даверам, любоў – любоўю” – гэты жыватворны прынцып народнай педагогікі пісьменнік паклаў у аснову сваёй сістэмы выхавання. Без душэўнай чуласці, без любові да дзяцей не можа быць ні педагогікі, ні літаратуры.
У сваёй сістэме выхавання В.Вітка шмат увагі надае асобе настаўніка, яго педагагічнаму майстэрству. [2]
У публіцыстычна-педагагічнай кнізе “Азбука душы” пісьменнік разважае пра ўзаемасувязь літаратуры, мастацтва і педагогікі, паглыбляе выказаныя ў папярэдніх працах думкі і меркаванні, дапаўняе сваю выхаваўчую сістэму новымі назіраннямі, адкрыццямі. На думку Васіля Віткі, сапраўдным настаўнікам можа быць толькі чалавек самага чулага сэрца, чалавек, адметны шчырасцю, праўдзівы, нястомнай прагнасцю да новага, чалавек, які шчыра, без астачы, аддае свае душэўныя багаціі і веды людзям.
 

Список литературы.

1.    Беларуская дзiцячая лiтаратура: Хрэстаматыя/ Склад. М.Б. Яфiмава, В.М. Ляшук, Мн. 1996 г.; 2-ое выд. Мн., 2003 г.
2.    Марчанка С. Васiль Вiтка: Нарыс жыцця i творчасцi. Мн., 1981 г.
3.    http://slounik.org/80890.html
4.    http://pda.ng.by/ru/issues?art_id=29843
 

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru