По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература Синонимы в поэме Я. Коласа.

Синонимы в поэме Я. Коласа.

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 29
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2009
Cкачиваний: 5
Последнее скачивание: 2012-02-15

Содержание.

Уступ 2
Раздзел І. Сінанімія як уласцівасць паэтычных слоў-вобразаў у паэме Я.Коласа “Новая зямля” 5
І.1. Паняцце сінаніміі 5
І.2. Разрады Коласаўскіх сінонімаў на аснове тоеснасці значэння. 7
І.2.1. Семантычныя сінонімы ў паэме 8
І.2.2. Семантыка-стылістычныя сінонімы 9
І.3. Сінанімізацая розных часцін мовы ў паэме Я.Коласа “Новая зямля” 10
І.4. Ампліфікацыя сінонімаў 14
І.5. Асноўныя функцыі сінонімаў ў паэме 16
Раздзел ІІ. Сінанімічнае багацце фразеалагізмаў паэмы Я.Коласа “Новая зямля” 18
ІІ.1. Да пытання сінаніміі фразеалагізмаў 18
ІІ.2. Фразеалагізмы-сінонімы ў паэме Я.Коласа “Новая зямля” 21
ІІ.2.1. Структура фразеалагізмаў-сінонімаў 21
ІІ.2.2. Семантычна тоесныя і семантычна розныя фразеалагічныя адзінкі (ФА) 22
Заключэнне. 26
Спіс выкарыстанай літаратуры 28

Описание.

Аб’ектам нашага даследавання з’явіліся сінонімы ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. У працы аналізуюцца семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Разглядаецца сінанімія сярод назоўнікаў, дзеясловаў, прыметнікаў і прыслоўяў. Апісваюцца і такія сінонімы, якія выдзяляюцца паўторам прэфікса. Удзяляецца ўвага і апісанню стылістычных функцый, якія выконваюць сінонімы ў паэме “Новая зямля”. Сярод іх адзначаюцца функцыя сэнсавага ўдакладнення, функцыя замяшчэння, функцыя ўздзеяння на чытачоў або слухачоў. Пры разглядзе сінаніміі розных часцін мовы называецца і прыём ампліфікацыі (градацыі) сінонімаў. Акрамя таго, вызначаны месца, значэнне і функцыі сінонімаў у паэме Я.Коласа “Новая зямля”, паказана іх роля ў структурна-семантычнай арганізацыі цэласнасці тэксту.
У асобным раздзеле намі разглядаецца сінанімія фразеалагічных адзінак (ФА) у паэме з прычыны значнасці пытання і недастатковасці яго распрацоўкі ў крытычных матэрыялах. Паколькі мова Я.Коласа вельмі багатая сінанімічнымі ФА, мы ставілі на мэты – разгледзець асаблівасці фразеалагічнай сінаніміі, якая надзвычай шырока прадстаўлена ў паэме “Новая зямля”, вылучыць сінанімічныя рады ФА паводле сінтаксічнай суаднесенасці, вызначыць семантычна тоесныя і семантычна розныя сінанімічныя ФА, выявіць стылістычную ролю паралельнага ўжывання фразеалагізмаў-сінонімаў у адным мікракантэксце. Фактычны матэрыял дазваляе вылучыць тыпы сінанімічных радоў паводле сінтаксічнай суаднесенасці.
Асноўным метадам даследавання з’яўляецца метад лінгвістычнага апісання, які заключаецца ў планамернай інвентарызацыі моўных адзінак і тлумачэнні асаблівасцяў іх ужывання ў паэме. Таксама выкарыстоўваецца апісальна-аналітычны метад; супастаўляльны метад, метад слоўнікавай ідэнтыфікацыі.
Наша даследаванне мае як тэарэтычную, так і практычную значнасць. Матэрыялы даследавання могуць быць скарыстаныя ў практыцы школьнага выкладання лінгвістычных дысцыплін, у прыватнасці, у курсе “Сучасная беларуская літаратурная мова” (раздзелы “Фразеалогія”, “Лексікалогія”), пры парвядзенні пазакласных заняткаў па творчасці Я.Коласа і ўрокаў літаратуры.

Выдержка из работы.

Існуе вузкае разуменне сінаніміі як уласцівасці слоў, якія поўнасцю супадаюць ў сваім значэнні, і больш “шырокае” яе паняцце. Першае мае вялікую каштоўнасць з пункту гледжання семантычнага перыфразавання выказвання, другое – для асэнсавання таго, як функцыянуюць у тэксце, поўнасцю або часткова, эквівалентныя адзнакі. Пры больш шырокім разуменні сінаніміі ўвага акцэнтуецца на тым, што моўныя адзінкі валодаюць не толькі значным падабенствам, але і вядомай розніцай, якая нейтралізуецца ў тэксце [14, с. 224].
Сінонімы (грэч. synonymus – “аднайменны”) – словы адной часціны мовы, якія з’яўляюцца назвай аднаго паняцця, аб’ядноўваюцца агульным значэннем, але адрозніваюцца адценнямі значэння, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучанасцю з іншымі словамі ці стылістычным выкарыстаннем [14, с. 123]. “Пры дапамозе сінонімаў паэт пазбягае лексічных паўтораў, моўнай аднастайнасці, перадае неабходнае сэнсавае адценне, інтанацыю” [15, с. 123].
Наяўнасць у мове слоў, якія звязаны паміж сабой падабенствам і блізкасцю значэнняў, заўсёды цікавіла даследчыкаў-лінгвістаў. Праблемы сінаніміі былі разгледжаны ў працах Г.А. Вінакура, А.Д. Грыгор’евай, А.Р. Грыгаран, А.І. Нечытайла, А.А. Каўруса, М.Я. Цікоцкага, М.М. Кожынай і інш.
Спроба аб’яднаць уяўленне аб сінаніміі як семантычнай тоеснасці з уяўленнем аб сінонімах як словах, якія могуць адрознівацца адзін ад другога па значэнні, “прывяла да канцэпцыі нейтралізацыі семантычных адрозненняў сінонімаў у строга азначаных пазіцыях, што ствараюцца семантычнымі, лексічнымі, сінтаксічнымі і іншымі прыкметамі” [1, с. 217].. Было прапанавана лічыць сінонімамі толькі такія падобныя па значэнні словы, адрозненні паміж якімі здольны нейтралізавацца.
Мастацкая літаратура з’яўляецца добрай глебай для развіцця і выкарыстання сінаніміі. Літаратура не толькі ўбірае ў сябе ўсё багацце мовы, удасканальвае яе семантыка-стылістычныя ўласцівасці, пашырае прыёмы яе ўжывання ў маўленні, але і ўзбагачае агульнамоўную сінаніміку ўсё новымі элементамі.
Як зазначае М.М. Кожына, маўленчая творчасць, асабліва ў пісьмовай форме, заўсёды звязана з працай над сінонімамі: выбар такога слова, якое найбольш дакладна, выразна, стылістычна ўдала перадае канкрэтную думку. “Пакуты творчасці” – гэта і ёсць “пакуты сінаніміі” [9, с. 117].

І.2.Разрады Коласаўскіх сінонімаў на аснове тоеснасці значэння.
Сінонімы робяць мову паэтычных твораў больш разнастайнай, маляўнічай, вобразнай, насычанай. Сінанімія надзвычай шырока прадстаўлена ў паэтычным творы Якуба Коласа “Новая зямля”. Выкарыстанне пісьменнікам сінонімаў накіравана на тое, каб пашырыць і ўзбагаціць сэнс, дапоўніць і ўдакладніць змест твора, падкрэсліць экспрэсію аўтарскіх пачуццяў з рознымі стылістычнымі адценнямі.
Сярод разнавіднасцей лексічных сінонімаў, якія аб’яднаны ў пары і сінанімічныя рады на аснове тоеснасці значэння, -- семантычных, кантэкстуальных, агульнаўжывальных, семантыка-стылістычных – найбольшае значэнне маюць апошнія. Гэта абумоўлена эстэтычнай функцыяй мовы, пэўныя аспекты якой і павінны рэалізаваць сінонімы. Яны паляпшаюць эмацыянальна-экспрэсіўную характарыстыку вобразнасці, надаюць новае апісанне звыкламу паняццю: Як на нівах / Жыта збажынкі лёгка гнуцца / І людзям радасна смяюцца / Сваім прыемным, мілым спевам / Пад лёгкім ветрыку павевам. [11, Т.6, С.9]; А пташкі голасна і здольна / Смяюцца мілым шчабятаннем / І поўняць луг сваім спяваннем. [11, Т.6, С.10]; Яны [буслы] / разводзяць ужо крылы, / Ўгару на локаць падлятаюць, / Паветра ловяць, заграбаюць [11, Т.6, С.10]; Мне душу смуткам напаўняе, / Што ў прошласць канулі гадочкі, / Мае шчаслівыя дзянёчкі, — / Прайшла, вясна ты маладая! [11, Т.6, С.13]; І звон аб прыпек скавародны, / Так блізкі сэрцу, так ім родны, / У нейкім радасным настрою / Спяваў ім песняю святою / І лашчыў сэрцы іх і вушы / І поўніў радасцю ім душы, / Такі прыемны, мілагучны, / У той прыемнасці выключны, / Ён разліваўся па ўсім целе [11, Т.6, С.14]; І сеў Міхал у страшнай дзічы, / Дзе лес адзін, хмызняк ды поле / Ды ветру посвісты на волі. [11, Т.6, С.33] і іншыя.

Список литературы.

1. Апресян, Ю. Д. Лексическая семантика: Синонимические средства языка: в 2 т - М.: Школа “Языки русск. культуры”, 1995. - Т.2.-472с.
2. Бароўская, I. А. Беларуская песенная лірыка (моўна-выяўленчая сістэма вобразнасці) : вучэб. дапаможнік для студэнтаў філал. ВНУ. - Гомель: ГДУ, 2004.-179 с.
3. Голуб И.Б. Стилистика современного русского языка. Лексика. Фоника / И.Б. Голуб. – М .: Высшая школа, 1976. -- 208 с.
4. Ефимов, А. Н. Стилистика художественной речи. 2-е изд., доп. н перераб. - М.:Изд-во Московского ун-та, 1961. - 519 с.
5. Жуков В.П. Толковый словарь фразеологических синонимов русского языка / В.П. Жуков, М.М. Сидоренко, В.Т. Шкляров; Под ред. В.П. Жукова. – М.: ООО “Изд-во Астрель”, 2005. -- 443 с.
6. Касцючык В.М. Сінанімія і варыянтнасць у дыялектнай фразеалогіі (на матэрыяле гаворак Брэстчыны): аўтарэф. дыс. канд. філал. навук. – Мн., 2000. – 21 с.
7. Квятковский, А. Поэтический словарь. - М.: Советская энцкиклопедия, 1966.-- 376 с.
8. Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. – Мн.: Бел.навука, 2005. – 592 с.
9. Кожина, М. Н. Стилистика русского языка : учебник для студентов пед. институтов. 2-е изд., перераб. и доп. - М.: Просвещение, 1983. - 223 с.
10. Колас Я. Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. Мн.. 1957.
11. Колас, Я. 36. тв.: у 14 т. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1972 - 1978 гг.
12. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. - Мн.: БелЭн, 1993.
13. Маршэўская В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа: Манаграфія. – Гродна: ГрДУ, 2003. -- 116 с.
14. Новиков, Л. А. Семантика русского языка : учеб. пособие для филол. спец. ун-тов. - М. : Высш. школа, 1982 - 272 с.
15. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік. 3-е выд., дапрац. і дапоўн. - Мінск : Бел. навука, 2004. - 576 с.
16. Розанова, В. В. Синонимия глаголов движения в современном русском языке/ В. В. Розанова // Синонимы русского языка и их особенности : сб. ст. // отв. ред. А. П. Евгеньева. - Л.: Наука, Ленингр. отд-ние, 1972. - С. 73-89.
17. Садоўская А.С. Фразеалагізмы-словаспалучэнні ў сучаснай беларускай мове: аўтарэф. дыс. канд. філал. навук. – Мн., 2002. -- 22 с.
18. Сидоренко ММ. Парагматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке: автореф. дис. д-ра филол. наук. – Ленинград, 1986. -- 32 с.
19. Синонимия // Лингвистический энциклопедический словарь / Науч. ред. совет изд-ва “Сов. энцикл.”, ин-т языкознания АН СССР ; гл. ред. В. Н. Ярцева. - М. : Сов. энциклопедия, 1990. - С. 447.
20. Старычонак, В. Д. “Мой запавет, як плод даспелы” : мастацка-выяўленчыя сродкі ў паэтычных творах У. Жылкі // Роднае слова. - 2000. -№5.-С.7-8.
21. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко ; афармленне А. М. Хількевіча. - 2-е выд. — Мінск : БелЭн, 1999.-784 с.
22. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 тамах. – Мн.: БелСЭ, 1977-1984.
23. Харитонова, Р. А. Семантический повтор как способ актуализации основной темы поэтического текста : автореф. дис. канд. фил. наук / Р. А. Харитонова. - Одесса, 1984.-22 с.
24. Шведаў С.М. Слоўнік сінонімаў беларускай мовы. – Мн.: “Сучаснае слова”, 2004. – 480 с.
...
Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru