|
 |
Dipland.ru ›
Белорусская литература ›
Пясняр чыстай красы (Зборнiк 'Вянок' М. Багдановіча)
Пясняр чыстай красы (Зборнiк 'Вянок' М. Багдановіча)
|
ВУЗ: БрестГУ Тип работы: Курсовая работа Предмет: Белорусская литература Количество страниц: 38 Язык документа: Белорусский Год сдачи: 2009 Формат файла: rar Последнее скачивание: не скачивался |
|
|
| Содержание. |
Уводзіны. 1. Галоўная частка. Паэтыка М. Багдановіча ў зборніку «Вянок». 1.1. Асаблівасці сюжэтнай кампазіцыі (тэмы і матывы). 1.2. Стылістычныя своеасаблівсці кампазіцыі, асаблівасці гукавой арганізацыі. Заключэнне. Спіс выкарыстанай |
| Описание. |
Верш Максіма Багдановіча традыцыйна ўвайшоў у сучасную беларускую паэзію, яго паэтычныя вынаходкі, сюжэтныя напрамкі, яго творчая спадчына ўвогуле, само яго жыццё для многіх мастакоў нашага часу — выток натхнення. Паэзія Максіма Багдановіча і сёння не страціла свайго гуманістычнага пафасу, напружанай эмацыянальнасці, што сведчыць аб глыбокім пранікнавенні паэта ў сутнасць чалавечай душы. Мэта работы - вылучыць асаблівасці паэтыкі Максіма Багдановіча. Для дасягнення дадзенай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы: выявіць сюжэтныя, стылістычныя (асаблівасці змястоўнасці і эмацыянальнай выразнасці элементаў формы ў творчай спадчыне паэта), гукавой арганізацыі вершаў; выявіць эстэтычную каштоўнасць яго паэзіі; раскрыць яго творчую індывідуальнасць. Аб'ектам даследвання з'яўляецца зборнік вершаў «Вянок», які выйшаў у свет у 1913 годзе. |
| Выдержка из работы. |
Асобна неабходна адзначыць вершы, прасякнутая вобразамі і матывамі нацыянальнай міфалогіі (паводле нізкі «У зачараваным царстве»). Да тэм псіхалагічных, якія адлюстроўваюць духоўнае «я» мастака, належаць розныя варыяцыі аднаго пануючага пачуцця паэта – яго тугі; гэта тэма часцей другіх затрымлівае на сабе мастацкую ўвагу М. Багдановіча («Сумна мне» [1, с.55]; «Не кувай ты, шэрая зязюля» [1, с.56]; «Сэрца ные» [1, с.58]; «Ой, чаму я стаў паэтам» [1, с.107]; «Была калісь пара» [1, с.127]. Пытанні філасафічнага характару абыймаюць тэмы: аб пачатку жыцця i яго сэнсе («Прывет табе, жыццё на волі!» [1, с.27]; «С Е. Полуяну» [1, с.94]; «Жывеш не вечна, чалавек» [1, с.111]; «Санет» [1, с.136]), i аб нікчэмнасці яго («Сеў хлопчык са шклянкай» [1, с.87]); аб шляхах яго («Шмат у нашым жыцці ёсць дарог...» [1, с.129]; «3 Чарняускага», [1, с.147] ); аб раўнадушшы i нават жорскасці прыроды («Свяча бліскучая зіяе» [1, с.116]; «Мы доўга плылі ў бурным моры» [1, с.126], «Астры» [1, с.149]); аб змаганні за жыццё («Рушымся, брацця, хучэй» [1, с.102]; «Нашых дзедаў душылі абшары лясоў» [1, с.103]). Урэшце – тэмы літаратурнай свядомасці, якія датычуць мастака, яго твораў, мовы паэзіі: нараджэнне мастацкага твору («Калі ў ракавіну цемную жамчужыны» [1, с.115]; «Трыялет» [1, с.140]); полымя натхнення, агонь паэзіі («Каганцу» [1, с.95]; «Халоднай ноччу я ў шырокім цёмным полі» [1, с.99]; «3 Олеся» [1, с.148]); аб формах паэii («Бледны, хілы, усё ж люблю я» [1, с.110]; «Песняру» [1, с.117]; «Тэрцыны» [1, с.144]); аб долі паэта, аднолькавай са ўсімі людзьмі («Даўно ўжо целам я хварэю...» [1, с.108]). Сярод разгляджаных тэматычных груп дамінуючае палажэнне займаюць тэмы прыроды, затым ідуць, у парадку ix лічбовай пераваі ў творчасці М.Багдановіча, - бытавыя, сацяльныя, літаратурныя, псіхалагічныя, фізіялагічныя. Паказаныя катэгорыі тэм складаюць тыя асноўныя пытанні, пры дапамозе якіх пісьменнік выражае свой стасунак да акружаючага яго свету. Асабістае «я» мастака складае першую частку, нязменную i непарушную, а ўсе пералічаныя тэмы – ix другую частку, якая распадаецца на цэлы рад больш дробных тэм, аб'яднаных, аднак, адпаведнымі агульнымі адзнакамі. Цяпер на чарадзе — разгляданне матываў у творчасці М. Багдановіча, спачатку—ix сацыяльнага напрамку. Першым матывам гэтага роду з'яўляецца сам народ у яго духоўнай істоце, які знаходзіцца ў сонным стане, але, з пункту погляду аўтара, аказваецца неспагаснай, несмяротнай. Дух народу прачнецца, як толькі ўзойдзе сонца – сімвал вышэйшага духатворчага захаплення: .................Сонца гляне, Уcix падыме ада сна, Ён, гэты дзень, яшчэ настане, — I «ачуняе старана!". [1, с.101] Тое ж i ў другім вершы: ... Як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны, І засвеціць ясна! [1, с.105] Сам аўтар – гэта ўжо першая часць матыву—нязменна верыць у гэтае адраджэнне народу: Зварушаны нарэшце дух народны Я верую, бясплодна не засне... [1,с.136], або: ... гэты дзень яшчэ настане, I «ачуняе старана»! Я пад яе зімовай маскай – Пад снегам – бачу твар вясны, I вее верш мой дзўнай казкай, І ясны ён, як зорак сны". [1,с.100] |
| Список литературы. |
1. Вянок : вершы, паэмы / Максім Богдановіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. - 198, [1] с. ; 13 см 2. Поўны збор твораў : У 3 т. / Максім Багдановіч ; Паслясл. М.І.Мушынскага, с. 430-480]. - Мн. : Бел. наука, 2001 3. Багдановіч, М. А. Вянок : Кн.выбр.вершаў. - Факс.выд. - Вільня : Друк.Марціна Кухты, 1913 4. Кабаковіч, А. К. Паэзія Максіма Багдановіча.(Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага) / Рэд.:Н.C.Перкiн,I.Д.Ралько. - Мн. : Навука, 1978 5. Барсток, М. М. Максім Багдановіч у школе. - 2-е выд., перапрац. і дап. - Мн. : Нар.асвета, 1974 6. Грынчык, М. Максім Багдановіч і народная паэзія. - Мн. : Белдзяржвыд, 1963. - 16см. 7. Ганчарова-Цынкевіч, Т. У. Максiм Багдановiч i беларускае адраджэнне пачатку XX стагоддзя / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М.Танка. - Мн. : БДПУ, 1998. - 109, [1] с. - ISBN 985-435-065-7 8. Борсук, Н. М. Традыцыі М.Багдановіча ў сучаснай беларускай паэзіі : На матэрыяле творчасці паэтаў Берасцейшчыны : Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучон. ступ. канд. філал. навук : 10.01.01 : 13.10.2004 / Борсук Ніна Мікалаеўна. - Мн., 2004 9. Вабішчэвіч, Т. І. Максім Багдановіч і станаўленне нацыянальнай паэтычнай традыцыі : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук : 10.01.01 / Вабішчэвіч Таццяна Іванаўна. - Мінск, 2007. - 21 с. 10. Калеснік, У. Тварэнне легенды / У. Калеснік. - Мінск: Маст. літ., 1988. - 303 с. 11. Актуальныя праблемы багдановічазнаўства : Матэрыялы канф.,прысвеч.100-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча / Уклад.,рэд.І.С.Шпакоўскі і інш. - Мн. : МПІ імя А.М.Горкага, 1992 12. Грымута, С. В. Горад у паэтычным адлюстраванні Максіма Багдановіча : (параўнальны аспект) // Беларуская мова і літаратура. - 2009. ? № 5. ? С. 54?58. 13. Петрушкевіч, А. М. Матыў балю, бяседы-вяселля паводле нізкі Максіма Багдановіча "У зачарованым царстве" / А. М. Петрушкевіч // Гісторыка-тэарэтычныя актуаліі беларускай сучаснай філалогіі. - Брэст : Альтернатива, 2008. - С. 99?103. 14. Узнесянскі, А. Паэтыка М.Багдановіча = M.Bagdanaviciaus poetika. - Коўна : Друк. Ф.Сакалоўскай і Г.Лана, 1926. - 55 с. 15. Грымута, С. В. Санет у паэзіі М. Багдановіча і М. Рыльскага: параўнальна-тыпалагічны аспект / С. В. Грымута - Рэзюмэ на рускай і англійскай мовах. - Бібліяграфія: 5 назв. // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні. - Гродна : ГрДУ, 2009. - С. 262?267. 16. Сігаева, С. А. Вобразы нацыянальнай міфалогіі ў паэзіі М. Багдановіча / С. А. Сігаева // Материалы ежегодной научной конференции преподавателей и аспирантов университета, 22?23 апреля 2008 г. - Минск : МГЛУ, 2008?. - Ч. 5, С. 32?34. 17. Творчасць М.Багдановіча : Матэрыял для выкладчыка бел. літ. / А.Кучар. - Мн., 1939. - 11, [1] с. 18. Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча / Літ. музей М.Багдановіча. - Мн., 1996. |
Скачать курсовую работу на тему "Пясняр чыстай красы (Зборнiк 'Вянок' М. Багдановіча)"
|
|
 |
|