По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература Метафара у паэтычным кантэксте пa паэме Я. Коласа

Метафара у паэтычным кантэксте пa паэме Я. Коласа

ВУЗ: Неизвестный
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 26
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2010
Cкачиваний: 3
Последнее скачивание: 2010-12-10

Содержание.

Уводзіны……………………………………………………………………3-4
Раздзел 1
Метафара і яе вывучэнне. Класіфікацыя метафар ……………………….5-8
Раздзел 2
Метафара ў паэтычным свеце паэмы “Новая зямля”…………………9-23
Заключэнне……………………………………………………………...24-25
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………..26

Описание.

Іменна гэтай, багатай стылявымі адценнямі, мовай і напісана “Новая зямля”. Другой мовай Колас і не мог бы стварыць такіх карцін народнага жыцця, цудоўных малюнкаў быту і духоўнага свету чалавека працы.
А.Адамовіч
Матэрыялам і інструментам кожнага пісьменніка з’яўляецца мова пэўнага народа ў яе літаратурнай разнавіднасці. Аднак задача паэзіі, яе асаблівасць як мастацтва слова прадвызначаюць і некаторыя адрозненні паэтычнай мовы ад літаратурнай у лексіцы, сінтаксісе, фанетыцы.
Вартасць кожнага слова і яго адчувальнасць у паэтычным кантэксце надзвычай высокія. Таму для сапраўднага мастака слова неабходна ўважліва ставіцца да кожнага слова.
Мова паэзіі – эмацыянальна афарбаваная. Вялікая роля ў ёй належыць сістэме пераносных значэнняў слоў – тропаў. Менавіта ў сістэме прамых і пераносных значэнняў слоў увасабляецца паэтычны змест твора.
Дадзеная праца прысвечана агляду аднаго з неабходных і вельмі значных тропаў – метафары. На аснове паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” мною разглядаюцца розныя віды метафары, якія робяць мову мастацкага твора каларытнай, сакавітай, вартаснай самых высокіх адзнак якасці.
Актуальнасць тэмы курсавой работы абумоўлена патрэбай аналізу адметнасці вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры – Якуба Коласа. “Новая зямля” – сапраўдная энцыклапедыя сялянскага жыцця. Гэта невычэрпная крыніца беларускіх традыцый і фальклору, сапраўдная кніга жыцця беларуса. Гэта знакавы твор і для Якуба Коласа, і для ўсёй Беларусі.
Мэта працы – выявіць, якія віды метафар сустракаюцца ў паэме “Новая зямля”, вызначыць іх структуру, асаблівасці і ступень пашыранасці ў творы, прааналізаваць, праз што аўтар перадае свае адносіны да таго ці іншага прадмета, з’явы рэчаіснасці, як метафара дапамагае раскрыць змест твора, а таксама вызначыць функцыю, якую выконвае метафара ў дадзенай паэме.
Задачы дадзенай працы наступныя:
? разгледзець тэарэтычны матэрыял, звязаны з метафарай, яе ужываннем, класіфікацыяй і выкарыстаннем у мастацкім тэксце,
? пазнаёміцца з працамі беларускіх даследчыкаў па дадзенай тэме,
? класіфікаваць метафары, якія сустракаюцца ў паэме «Новая зямля» Якуба Коласа.
Метафара займае значнае месца ў мастацкай тканіне твора. Безумоўна, гэта адзін з самых пашыраных вобразна-выяўленчых сродкаў у многіх пісьменнікаў і паэтаў. «Новая зямля» - бессмяротны твор беларускай літаратуры. Шмат даследаванняў прысвечана дадзенай паэме. Вывучэннем «Новай зямлі» займаліся і У.Казбярук, і М.Мушынскі, і А.Лойка. Багатая колькасць маладых навукоўцаў прысвяцілі свае артыкулы дадзенай паэме, у якіх прапаноўвалі свае ўсё новыя і цікавыя звесткі і гіпотэзы па дадзенай тэме. Але, трэба адзначыць, што на сёння адсутнічае цэласная падагульняльная праца па метафары ў паэме “Новая зямля”. У дадзенай працы зроблена спроба дэтальна разгледзець гэты аспект вывучэння паэмы.
 

Выдержка из работы.

І плачуць-стогнуць над магілай,
Дзе косці іх у праху тлеюць —
Адны вятры іх пажалеюць.
Але не кожны сцяміць мовы
І жальбы ветру між будовы:
Чаго ён жаласна спявае,
Каму ён песенькі складае?
Метафара сапраўды шырока выкарыстоўваецца Якубам Коласам. У паэме вербальныя метафары характарызуюць, як правіла, прыродныя з’явы і аб’екты. Напрыклад, можна выявіць рознага тыпу асацыяцыі сярод вербальных метафар, якія сустракаюцца ў паэме:
1. слыхавыя: “жыта збажынкі людзям радасна смяюцца сваім прыемным, мілым спевам ”, “зашэпчуць краскі між сабою”, “пчолка ў вуллях гаманіла”, “звон аб прыпек скавародны ў нейкім радасным настрою спяваў ім песняю святою”, “ а круглаверхія асіны разносяць нейкія навіны і так гутораць, так смяюцца”, “але снягі ўжо раставалі, і дружна ў полі балбаталі раўкі, рачулкі і ў грамадку яны ваду сваю злівалі, ад сну гаі, лясы будзілі і людзям душу весялілі”.
2. зрокавыя асацыяцыі: “і неба яснага абрыс зірне скрозь цяжкія заслоны”, “зямельцы неба ўсміхнецца”, “і даль палёў маркотна стане, жалобы цень яна апране”, “мароз ужо прымаўстраваўся і белым пухам сеў на вусу”, “нябёсы адамкнулісь”.
3. асацыяцыі паводле маўлення: “дзе ные жоўценькі пясочак”, “і толькі дзесь у ельняку шалпоча сойка на суку”, “і лес жалобную гаворку, свій гоман восені канчае і моўчкі зіму сустракае”, “то лёд, уздуўся гарбамі, бубніць”.
4. асацыяцыі руху, перамяшчэння: “на залаты парог паўдзення скрозь бела-руннае адзенне у багне неба ясна-сіняй ступае сонца, як багіня і стрэлы-косы раскідае”, “на ніцях белай павіціны прывозяць восень павучкі”, “шыбуюць гусі ў край далёкі і жураўлі ў той самы край”, “выносіць сонца дзянёк новы”, “мароз бярэцца, паціскае, па лесе лускае, гуляе і хусты тчэ на беражку”, “сняжынкі жвавыя гуляюць”, “лес набожна стаіць”, “мароз на небе ставіць троны”.
У паэме штам метафарызаваных эпітэтаў, або ад’ектыўных метафар: “златаблескія снапы”, “брыльянцістаю расою”, “амярцвелы лес”, “зухаваты мароз”.
Субстантыўныя метафары таксама маюць сваё месца ў паэме “Новая зямля”: “праменні-стрэлы”, “лісцяў сетачкі-аконцы”, “лесу два крылы”, “песні палёў”, “красачкі-дзяўчаткі”, “срэбра-друзачкі”.
Цікава заўважае пра паэтычную вобразнасць беларускага паэта прафесар І. Замоцін: “У адных выпадках Якуб Колас веран эпітэту, метафары і наогул вобразу народна-паэтычнага стылю і ўспамінае аб зялёным лузе, як аб шырокім абрусе, гаворыць аб лёдзе жыцця і аб яго свежых урыніцах, смерць параўноўвае з гадзюкаю, хату ў зелені

Список литературы.

1. Белокурова С.П. Словарь литературоведческих терминов. – Санкт-Петербург, 2007.
2. Жураўлёў В.П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. Мінск: «Беларуская навука», 2004.
3. Инджиев А.А. Словарь литературоведческих терминов для выпускников и абитуриентов – Ростов-на Дону, 2007.
4. Казбярук У.М. Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” / АН БССР. Ін-т літ. Ім Я.Купалы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979.
5. Каласавіны/ рэдкалег.: В.П.Жураўлёў і інш. – Мн., 1990.
6. Каласавіны. Якуб Колас і яго акружэнне. Матэрыялы навуковай канферэнцыі 3-4 лістапада 2000г. “Творчасць Якуба Коласа як нацыянальна-культурны, мастацкі, філосафска-эстэтычны феномен”// Мінск, 2001.
7. Каласавіны. Якуб Колас і яго акружэнне. Матэрыялы навуковай канферэнцыі 3 лістапада 2005г.// Мінск, 2006.
8. Лазарук М. А. , Ленсу А. Я. . Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. Мінск 2003г.
9. Литературная энциклопедия терминов и понятий/ под редакцией А. И. Николюкина М.2001г.
10. Лойка А.А. «Новая зямля» Якуба Коласа. – Мн.: Выд-ва М-ва вышэйш. сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, 1961.
11. Ляшчынская В.А. Метафара ў паэзіі Янкі Купалы/ В.А. Ляшчынская. – Гомель: ГДУ, 2003.
12. Мушынскі М. Ад задумы да здзяйснення. – Мн.: Навука і тэхніка, 1965.
13. Навуменка І. Я. Якуб Колас. Нарыс жыцця і творчасці – Мінск: “народная асвета”, 2003.
14. Навуменка І.Я. Якуб Колас. Духоўны воблік героя. – Мінск, 1981.
15. Рагойша В. П.. Паэтычны слоўнік. Мінск. 2004г.
16. Рагойша В. П. Теорыя літаратуры ў тэрмінах. Мн.2001.
17. Русова Н.Ю. От аллегории до ямба/ Терминологический словар-тезаурус по литературоведению Мн., 2002.
18. Томашевский Б. В. Теория литературы. Поэтика. Мн.2002г.
19. Шаладонава Ж.С. Фарбы быту і быцця ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”/ Ж.С. Шаладонава. – Мн.: Бел. навука, 2001.
20. Шевченко Л.Л. Метафора как средство моделирования концептуальной системы автора/ Шевченко Людмила Леонидовна. – Барнаул, 2005.
21. Якуб Колас Новая зямля. Сымон-музыка. Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2009.
22. Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя/ рэдкалегія: В.А. Максімовіч. – Мінск: Права і эканоміка, 2007.
 

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru