По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература Метафара у паэтычным кантэксте пa паэме Я. Коласа

Метафара у паэтычным кантэксте пa паэме Я. Коласа

ВУЗ: Неизвестный
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 28
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2010
Cкачиваний: 4
Последнее скачивание: 2012-01-23

Содержание.

Уводзіны…………………………………………………………………3-4
Раздзел 1
Метафары і іх класіфікацыі ў навуковай літаратуры…..…………….5-10
Раздзел 2
Метафара ў паэтычным кантэксце паэмы “Сымон-музыка”………11-23
Заключэнне……………………………………………………………24-25
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………..26-27

Описание.

 

Паэтычная мова не існуе без моцных каранёў рэальнай рэчаіснасці.
Р.В. Вінакур
Якуб Колас – выдатны беларускі паэт і празаік. Цяжка пераацаніць значэнне яго творчасці для беларускай літаратуры. Творчасць Якуба Коласа – гэта багацце разнастайных па сваёй тэматыцы твораў, якія ўжо колькі гадоў прывабліваюць чытачоў па-мастацку створанымі вобразамі, сюжэтамі, характарамі. Імя Якуба Коласа ўжо шмат гадоў ззяе на небасхіле беларускай літаратуры. Мастацкая вартасць паэм Якуба Коласа ацэньваецца не толькі беларускімі крытыкамі. Яго творы перакладаюцца на шматлікія мовы свету, што, безумоўна, можна лічыць сапраўдным творчым поспехам Якуба Коласа.
Мастацкі тэкст сапраўднага творцы – гэта багацце не толькі ідэй, думак, пачуццяў, гэта і багацце вобразнай сістэмы, якая робіць твор па-сапраўднаму вартасным, каштоўным, каларытным.
Паэма “Сымон-музыка” – адзін з цудоўных шэдэўраў беларускай літаратуры. Гэта паэма прысвечана паказу лёсу таленавітага самавука з народа, яго цяжкага, цярністага шляху у свеце, дзе духоўныя каштоўнасці амаль адышлі ў нябыт, а матэрыяльныя займаюць цэнтральнае месца. У паэме “Сымон-музыка”
Колас найбольш рамантычны ў паэтызацыі прыроды, навакольнага свету і імкненні мастака-музыкі пазнаць гэты свет, разгадаць яго бясконцыя таямніцы – гэта менавіта тое, што вылучае дадзены твор і дае падставы засяродзіць на ім сваю ўвагу.
Актуальнасць тэмы курсавой работы абумоўлена патрэбай асэнсавання вобразна-выяўленчых моўных сродкаў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”, а менавіта метафарычнай вобразнасці. У навуковых распрацоўках шмат даследаванняў па гісторыі стварэння твора, прац па аналізу вобразаў герояў, якія сустракаюцца ў паэме, але пакуль не існуе цэласнай працы па вобразна-выяўленчых сродках мастацкага тэксту.
У дадзенай працы мной аналізуюцца навуковыя працы па метафарах, іх класіфікацыях, а таксама на аснове мастацкага тэксту (паэмы “Сымон-музыка” Якуба Коласа) выяўляюцца разнавіднасці метафар, іх віды, а таксама значэнне для вобразна-выяўленчай сістэмы ў цэлым. Трэба адзначыць, што ў навуцы няма адзінага падыходу да аналізу метафар, менавіта таму ў дадзенай працы мной прапануецца некалькі класіфікацый метафар, якія дапамагаюць стварыць па-сапраўднаму мастацкі свет, дзе рэчы, з’явы прыроды маюць душу, ажываюць.
Такім чынам, мэтай майго даследавання з’яўляецца аналіз метафар у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”, іх класіфікацыя, а таксама высвятленне, з якой мэтай ужываюцца тыя ці іншыя метафары.
У працэсе даследавання неабходна выканаць наступныя задачы:
? адшукаць у паэме метафары,
? прааналізаваць іх,
? класіфікаваць метафары,
? растлумачыць, якую сэнсавую нагрузку яны маюць.
“Сымон-музыка”, на маю думку, адзін з узорных твораў Якуба Коласа. Гэта паэма, якая ўражвае багаццем цікавых лірычных адступленняў, малюнкаў прыроды, устаўнымі песнямі і легендамі. Гэтыя ўстаўныя песні і лірычныя адступленні вызначаюцца вялікім майстэрствам, багаццем сродкаў мастацкай выразнасці, якія і з’яўляюцца аб’ектам даследавання.
 

Выдержка из работы.

Тчэш красёнцы ты прыўдала;
Лёд-аснова і вуток,
Снег – і цэўкі, і сукала.
Іней-зоры – твой чаўнок.
Такім чынам, праца чалавека, беларускага селяніна, увасабляецца ў мастацкіх вобразах Якуба Коласа.
Трэба адзначыць, што Якуб Колас паказаў сябе ў паэме як непераўзыйдзены майстра пейзажнага жывапісу. Тут можна знайсці не толькі малюнкі ўсіх пор год. Варта адзначыць, што ў паэме вялікая колькасці розных фізічных станаў прыроды. Акрамя вышэй прыведзеных прыкладаў восені і марознай зімы, прырода паўстае і ціхамірнай, і заспакоенай, і лагоднай, і сярдзітай, і гняўлівай, і незадаволенай, раззлаванай, абуранай. Прырода выступае як жывая, адухоўленая істота, якая знаходзіцца ў шматстайных сувязях з чалавекам. У якасці ілюстрацыі прывядзём наступны ўрывак з паэмы, у якім апісваецца ноч:
А ноч косы расплятае,
Мрок вылазіць з-за кустоў
І на ліпы воўну сцеле,
Іх мяняючы абрыс, –
Нібы з прасніцы кудзеля,
Голькі спушчаны наніз.
І сапраўды, прырода ажывае ў паэме “Сымон-музыка”. Дзень “вочы шэрыя прыжмурыць і мргне вятру-арлу”, “чуць прыжмураць вочкі зоры”, “пчолка штось казала ёй жычліва”.
Звернемся да класіфікацыі метафар паводле часцінамоўнай прыналежнасці. Вядома, што гэта класіфікацыя з’яўляецца папулярнай не толькі ў галіне літаратуразнаўства, але і ў мовазнаўстве таксама.
Дзеясловы адыгрываюць значную ролю сярод іншых часцін мовы, і гэта не выпадкова. Дзеяслоў – гэта анёл руху. Відавочна, што дзеясловы спрыяюць паказу чалавека, істоты, з’явы прыроды ў руху, у дынамічным аспекце. Вядома, што жывыя прадметы адрозніваюцца ад нежывых гэтай уласцівасцю, здольнасцю рухацца, перамяшчацца ў прасторы. Такім чынам, згодна з часцінамоўнай класіфікацыяй выдзяляюцца наступныя тыпы метафар:
1. дзеяслоўныя: “лес смяяўся і рыдаў”, “мне ўсміхнецца постаць дуба”, “пабяжыць у свет дарога”, “гаманіла хвалька з хваляй”, “беглі сцежкі між жытамі”, “жыта каласкамі гаманіць”, “дрыжыць агонь”, “шэпча сонца”, “кажуць травак валаконцы”, “ а на замку пазалота грае ў чырванні”, “мрок жмурыць вочы з-пад карэння”, “мрок ачнуўся, сулься глянуў і пасунуўся рупліва”, “пазірае замак скрыва”;
2. субстантыўныя: “казкі-чары”, “срэбра-ручаіна”, “каласкоў жывы навес”, “пасады-троны”, “мрок-сляпіца”, “ноч-чарніца”, “возера-люстэрка”;

Список литературы.

1. Жураўлёў В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. – Мінск, 2004.
2. Каласавіны. Лёс пісьменніка-лёс народа /матэрыялы навуковай канферэнцыі 3 -4 лістапада 2004г. Мінск// Мінск 2005.
3. Каласавіны. Якуб Колас і яго акружэнне. Матэрыялы навуковай канферэнцыі 3 лістапада 2005г.// Мінск, 2006.
4. Квятковский А. «Поэтический словарь»/ издательство «Советская энциклопедия», М.: 1966.
5. Лазарук М. А. , Ленсу А. Я. . Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. Мінск 2003.
6. Литературная энциклопедия терминов и понятий/ под редакцией А. И. Николюкина М.2001г.
7. Ляшчынская В.А. Метафара ў паэзіі Янкі Купалы/ В.А. Ляшчынская. – Гомель: ГДУ, 2003.
8. Мазалькоў Е. Якуб Колас. Крытыка-біяграфічны нарыс. / дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мінск – 1953.
9. Мушынскі М. Ад задумы да здзяйснення. – Мн.: Навука і тэхніка, 1965.
10. Мушинский М. Творческая история поэм Якуба Колоса «Новая земля» и «Сымон-музыка»/ АН БССР, ин-т лит.им Я.Купалы. – Мн., 1963.
11. Навуменка І. Я. Якуб Колас. Нарыс жыцця і творчасці – Мінск: “народная асвета”, 2003.
12. Навуменка І.Я. Якуб Колас. Духоўны воблік героя. – Мінск, 1981.
13. Пшыркоў Ю.С. Летапісец свайго народа. – Мінск: «Навука і тэхніка», 1982.
14. Рагойша В. П. “Паэтыка Максіка Танка”
15. Рагойша В. П.. Паэтычны слоўнік. Мінск. 2004.
16. Рагойша В. П. Теорыя літаратуры ў тэрмінах. Мн.2001.
17. Словарь литературоведческих терминов / И.А.Елисеев, Л.Г. Полякова, Ростов-на-Дону: «Феликс», 2002.
18. Словарь литературоведческих терминов/ ред-составители Л.И.Тимофеев и С.В. Тураев, М.: «Просвещение», 1974.
19. Томашевский Б. В. Теория литературы. Поэтика. Мн., 2002.
20. Якуб Колас Новая зямля. Сымон-музыка. Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2009.
21. Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя/ рэдкалегія: В.А. Максімовіч. – Мінск: Права і эканоміка, 2007.
 

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru