По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература Максiм Багданович i беларускае Адраджэнне.

Максiм Багданович i беларускае Адраджэнне.

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Контрольная работа
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 18
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2009
Последнее скачивание: не скачивался

Содержание.

Уводзіны…………………………………………………………………………..2
Глава 1. Творчасць Максіма Багдановіча і эпоха
Адраджэння ХIV—ХVI ст.ст…………………………………………………….3
Глава 2. Уплыў мастацкай спадчыны М. Багдановіча на працэс
беларускага адраджэння пач. ХХ ст…………………………………………….7
Заключэнне……………………………………………………………………….14
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………………17

Описание.

Пачатак ХХ стагоддзя - час складаны з гістарычнага боку, але і вельмі плённы этап ў развіцці беларускай літаратуры. Гэта час цяжкіх гістарычных умоваў (перш за ўсё звяааны з рэвалюцыяй 1905—1907 гг.). Менавіта ў гэты час на арэну выходзяць буйныя беларускія паэты і празаікі — Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, Цётка, Ядвігін Ш., О. Палуян, Зм. Бядуля, Ц. Гартны, А. Гарун, К. Каганец, Ул. Галубок і інш. Разам з імі Максім Багдановіч адчувае здаровую патрэбу духоўнасці, маральнасці, гуманізму для літаратуры і грамадскай думкі Беларусі увогуле, якое нясе ў сабе плынь адраджэння Беларусі паатку ХХ ст.
Актуальнасць тэмы даследавамня абумоўлена неабходнасцю асэнсавання граиадска-кулътурных i палітычпых з'яў беларускай рэчаіснасці ў пачатку XX ст. у сувязі э літаратурна-мастацкай дзейнасцю М.Баглановіча. Пры гэтым даследаванне яго паэзіі, публіцыстычных i наву-
кова-крытычных прац вядзецца ў святле актуальнай i для нашага часу праблеиы беларускага Адраджэння.
Мэта і задачы даследавання. Асноўная мэта — пакаэацъ i абгрунтаваць ролю i значэнне мастацкай, навукова-крытычнай i публіцыстычнай дзейнасці Максіма Багдановіча ў развіцці беларускай літаратуры пачатку XX ст. i пазнейшага часу, акрэспіць яго месца сярод іншых мастакоў слова, вызначыць яго эстэтычныя погляды, асноўныя тэндэнцыі яго творчасці, паказаць яе арганічную сувязь э жыццём народа, э праблемамі нацыпнальна-культурнага адраджэння Беларусі.
 

Выдержка из работы.

За гэтую нялёгкую справу i узяліся таленавітыя пісьменнiкi — Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч i інш. Менавіта яны сваёй творчасцю выпрацоўвалі асноўныя нормы літаратурнай мовы, стварылі на роднай мове такія мастацкія каштоўнасці, якія атрымалі агульначалавечае, сусветнае прызнанне.
Адзіная прыжыццёвая кніга вершаў М. Багдановіча "Вянок" (1913) ад першай да апошняй старонкі прасякнута духам нацыянальнага адраджэння, ідэяй сцвярджэння агульначалавечых гуманістычных прынцыпаў. Kнiгa сведчыла пра намер аўтара падняць самасвядомасць беларускага народа, абудзіць у яго глыбокія нацыяналъна-патрыятычныя пачуцці. Яна павіннa была таксама паказаць усяму свету, што беларуская паэзія жывая, дзейсная, мае свае жанрава-стылёвыя асаблівасці, нацыянальную адметнасць. Адзін з буйных даследчыкаў творчасці паэта гаворыць: "...адраджэнская, агульна-гуманістычвая ідэя трыумфавала ў Багдановіча ў “Вянку” [5, с. 236] Гэта сапраўды так, бо ўсе творы кнігі абяднаны агульнай ідэяй Адраджэння, нацыянальна-вызваленчымі матывамі. "Вянок" — гэта вынік таланту i напружанай трохгадовай (з 1909 па 1912 гг.) творчай працы М. Багдановіча. Тут мы бачым і адчуваем, як малады паэт паднімае на высокі літаратурна-мастацкі ўзровень занядбанае беларускае слова, передае ў iм самыя разнастайныя чалавечыя пачуцці i настроі, як ён улаўлівае дух свайго часу, поўны новых ідэй, як самааддана імкнецца пазнаць icцiнy, спасцігнуць сутнасць і сэнс жыцця чалавека, яго прызначэння на зямлі, з якой настойлівасцю праводзіць ідэю нацыянальнага адраджэння Бацькаушчыны.
Пяты цыкл «Вянка» М.Багдановіч назвау «Думы», да якога цесна прымыкаюць «Вольныя думы», «Старая спадчына». Творы гэтага цэнтральнага раздзела кнігі асабліва выэначаюцца імкненнем паэта засяродзіць увагу чытача на такой важнай праблеме для Беларусі пачатку XX ст., як праблема сацыяльнага i нацыянальнага Адраджэння. Адкрываецца раздзел эпіграфам, узятым з верша Я. Баратынскага "Не подражай: своеобразен гений...":
С Израилем певцу один закон:
Да не творит себе кумиров он! [1, с. 104]
Дадзеным эпіграфам Багдановіч падкрэслівае, што яго аўтарская думка будзе свабоднай, незалежнай ад яўных і уяўных аутарытэтаў, што ідэйна-мастацкія пошукі не будуць замыкацца ў вузкім коле артадасальных догмаў, маралізатарскіх павучанняў. Ужо у самым пачатку цыкла “Думы” эасяроджваецца ўвага на праблеме духоўнага крызісу свядомасці сярод прадстаўнікоў навуковай i мастацкай інтэлігенцыі краіны на мяжы стагоддзяў. Пра гэта сведчаць вершы "С.Е.Палуяну", "Каганцу" i інш. Яны вылучаюцца мінорнасцю гучання, аднак поўныя надзей на лепшае будучае. Так, у вершы "С.Е.Палуяну", напісаным з нагоды заўчаснай смерці маладога літаратара Сяргея Палуяна (I890--I9I0), М.Багдановіч гаворыць, што чалавек нараджаецца i жыве нездарма, ён павінен пакінуць пасля сябе памяць. Таму i эпіграфам да верша паэт бярэ французскі афарыэм: «Кожны чалавек з'яўляецца

Список литературы.

1. Поўны збор твораў : У 3 т. / Максім Багдановіч ; Паслясл. М.І.Мушынскага, с. 430-480]. - Мн. : Бел. наука, 2001
2. Кабаковіч, А. К. Паэзія Максіма Багдановіча.(Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага) / Рэд.:Н.C.Перкiн,I.Д.Ралько. - Мн. : Навука, 1978
3. Барсток, М. М. Максім Багдановіч у школе. - 2-е выд., перапрац. і дап. - Мн. : Нар.асвета, 1974
4. Грынчык, М. Максім Багдановіч і народная паэзія. - Мн. : Белдзяржвыд, 1963. - 16см.
5. Ганчарова-Цынкевіч, Т. У. Максiм Багдановiч i беларускае адраджэнне пачатку XX стагоддзя / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М.Танка. - Мн. : БДПУ, 1998. - 109, [1] с. - ISBN 985-435-065-7
6. Борсук, Н. М. Традыцыі М.Багдановіча ў сучаснай беларускай паэзіі : На матэрыяле творчасці паэтаў Берасцейшчыны : Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучон. ступ. канд. філал. навук : 10.01.01 : 13.10.2004 / Борсук Ніна Мікалаеўна. - Мн., 2004
7. Вабішчэвіч, Т. І. Максім Багдановіч і станаўленне нацыянальнай паэтычнай традыцыі : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук : 10.01.01 / Вабішчэвіч Таццяна Іванаўна. - Мінск, 2007. - 21 с.
8. Калеснік, У. Тварэнне легенды / У. Калеснік. - Мінск: Маст. літ., 1988. - 303 с.
9. Лосев А. Эстетика Возрождения. - М.: Мысль, 1982.
10. Актуальныя праблемы багдановічазнаўства : Матэрыялы канф.,прысвеч.100-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча / Уклад.,рэд.І.С.Шпакоўскі і інш. - Мн. : МПІ імя А.М.Горкага, 1992
11. Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча / Літ. музей М.Багдановіча. - Мн., 1996.
 

Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru