По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература Жанр рэцэнзіі ў літаратурна-крытычнай творчасці М.Багдановіча

Жанр рэцэнзіі ў літаратурна-крытычнай творчасці М.Багдановіча

ВУЗ: Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 28
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2010
Последнее скачивание: не скачивался

Содержание.

 

Уводзіны 3
1. Літаратурная i крытычная творчасць Максіма Багдановіча 5
1.1. Гісторыка-літаратурная творчасць М.Багдановіча 5
1.2. Публіцыстычная творчасць М.Багдановіча 7
1.3. Крытычная творчасць М.Багдановіча 10
2. Рэцэнзійная творчасць М.Багдановіча 14
2.1. Рэцэнзійная творчасць М.Багдановіча ў галіне літаратуры 14
2.2. Рэцэнзійная творчасць М.Багдановіча ў галіне музыкі 22
Заключэнне 25
Спiс выкарыстанай лiтаратуры 28

Описание.

 

УВОДЗІНЫ
 
Асоба Maкciмa Багдановича, яго творчасць на працягу многіх дзесяцігоддзяў нязменна знаходзіцца ў цэнтры пільнай увагі даследчыкаў, бібліёграфаў, гісторыкаў i тэарэтыкаў літаратуры. 
Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Яго творчая спадчына — істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Паводле ацэнкі беларускага літаратуразнаўца, паэта і даследчыка А. Лойкі: «Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык... унікальная, фенаменальная з’ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох» [19, с. 11].
Адным з першых паэт ўзбагачаў нацыянальную літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры, у т.л. рускай і украінскай. Апавяданні Максіма Багдановіча, як сцвярджае літаратуразнавец Т. Кароткая, «ляжаць ля вытокаў нацыянальнай прозы, а яго крытычныя даследаванні шмат у чым прадвызначылі развіццё літаратурнай крытыкі, сталі фундаментальнай асновай у вывучэнні гісторыі літаратуры» [цыт. па: 15, с. 34].
Максім Багдановіч быў сярод тых піянераў беларускага нацыянальнага адраджэння, хто спрабаваў паказаць месца і ролю беларускага народа ў гісторыі і часе, сфармуляваць нацыянальную ідэю беларусаў, асэнсаваць шляхі далейшага развіцця беларускай нацыі. Як лічыць А. Лойка: «Усё яскравей бачыцца постаць Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры»  [19, с. 13]. На думку перакладчыка твораў паэта на англійскую мову В. Рыч з Вялікабрытаніі, Максім Багдановіч «уваходзіць у пантэон вялікіх паэтаў свету, як роўны сярод роўных» [цыт. па: 19, с. 18].
Роля і значэнне Максіма Багдановіча ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства, у нацыянальным і духоўным адраджэнні беларусаў высока ацэнена нашчадкамі. Творчую спадчыну Максіма Багдановіча вывучае адна з галін беларускай літаратурнай навукі — багдановічазнаўства. Яго паэзія, працы па гісторыі і тэорыі літаратуры вывучаюцца ў сярэдняй школе і на філалагічных факультэтах вышэйшых навучальных устаноў.
У гісторыі беларускай нацыянальнай літаратуры М. Багдановічу належыць пачэснае месца. З яго дзейнасцю звязана ідэйна-эстэтычнае i жанравае ўзбагачэнне нацыянальнай літаратуры. Значны ўклад Багдановіча ў тэорыю i практыку паэтычнага перакладу, у развіццё метрычных формаў беларускага вершаскладання. Разам з Я. Купалам i Я. Коласам ён быў нястомным прапагандыстам перадавых традыцый братніх славянскіх літаратур, сусветнай класікі [19, с. 18].
 
Мэта данага даследвання складаецца ў характарыстыцы і аналізе жанра рэцэнзіі ў літаратурна-крытычнай творчасці Максіма Багдановіча.
Дзеля выканання данай мэты неабходна вырашыць наступныя пытаннi:
1) ахарактэрызаваць літаратурную i крытычную творчасць М.Багдановіча (публіцыстычная, гісторыка-літаратурная, крытычная),
2) разгледзіць рэцэнзійную творчасць М.Багдановіча ў галіне літаратуры (паэзіі і прозы) і музыкі.
Прадметам вывучэння з’яўляецца літаратурная i крытычная, у т.л. у значнай ступені рэцэнзійная, творчасць М.Багдановіча.
Аб’ектам аналiзу выступаюць рэцэнзіі і іншыя аналітычныя (крытычныя) работы Максіма Багдановіча ў кантэксце беларускага літаратуразнаўства (і музыкі) ХХ стагоддзя. 
Актуальнасць данай тэмы заключаецца ў той велізарнай ролі, якую адыграў пісьменнік і яго творчасць у гісторыі беларускай літаратуры; аднак, і па сей дзень многія з яго твораў і даследванняў застаюцца недаацэненымі крытыкамі і даследчыкамі, шматлікія застаюцца незнаёмымі шырокаму чытачу; у значнай ступені гэта верна і для рэцэнзійнай творчасці М.Багдановіча. Метавіта таму вывучэнне і аналіз рэцэнзійнай творчасці пісьменніка прадстаўляецца важнай і актуальнай тэмай даследвання.
Пры напiсаннi работы мы карысталiся вучэбнымi дапаможнiкамi, аналiтычнымi працамi і манаграфіямі беларускіх і рускіх аўтараў.

Выдержка из работы.

 

1. ЛІТАРАТУРНАЯ I КРЫТЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
1.1. Гісторыка-літаратурная творчасць М.Багдановіча
 
Творчая дзейнасць Максіма Багдановіча адыграла выключную ролю ў фарміраванні ідэйна-эстэтычных асноў беларускай адраджэнскай літаратуры пачатку XX ст. Разам з творчасцю Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, 3. Бядулі, А. Гаруна, М. Гарэцкага i іншых пісьменнікаў адраджэнскай плеяды яна сцвярджала глыбока народныя, дэмакратычныя па сваей сутнасці прынцыпы мастацкай творчасці, арыентаванай на нацыянальна-патрыятычныя традыцыі, вопыт фальклору, на лепшыя здабыткі сусветнай літаратуры [5, c. 87], [9, c. 206], [15, c. 12].
Літаратурная спадчына М. Багдановіча, яго навукова-крытычная i перакладчыцкая дзейнасць, выдатныя дасягненні ў галіне распрацоўкі новых структурных формаў нацыянальнага верша з’явіліся яскравым сведчаннем паспяховага росту творчай культуры маладой беларускай літаратуры, яе імклівага выхаду на шляхі пскоранага развіцця, актыўнага ўключэння ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс [16, c. 15], [19, c. 10].
Максім Багдановіч унёс велізарны ўклад у беларускую літаратуру, літаратуразнаўства і крытыку, хоць яго дзейнасць у галіне літаратуразнаўства і крытыкы працягвалася не болей сямі гадоў. На інтэнсіўнае станаўленне Багдановіча як гісторыка беларускай літаратуры і крытыка дабратворна ўплывалі традыцыі папярэднікаў, у тым ліку вопыт рускай акадэмічнай навукі. Добра знаёмы з працамі прадстаўнікоў міфалагічнай школы (Ф. I. Буслаеў, А. М. Афанасьеў), псіхалагічнага (псіхагенетычнага) метада (А. А. Патэбня, Д. М. Аўсяніка-Кулікоўскі), параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства (Аляксей Мікалаевіч і Аляксандр Мікалаевіч Весялоўскія), М. Багдановіч тым не менш аддаў перавагу таму кірунку ў развіцці навуковай думкі, які вядомы пад назвай культурна-гістарычны (гісторыка-культурны) накірунак [3, c. 10], [11, c. 234], [20, c. 74], [21, c. 33].
На творчым засваенні і ўзбагачэнні найболей змястоўных пастулатаў культурна-гістарычнага метаду і адмаўленні тых прынцыпаў, якія не пацвердзілі сваёй жыццёвасці, якраз і складвалася гісторыка-літаратурная і літаратурна-крытычная метадалогія М. Багдановіча. Асноўныя метадалагічныя пасылкі школы, да якой належыў пісьменнік, — імкненне выявіць прычынна-выніковыя сувязі паміж гісторыяй і літаратурай, цікавасць да нацыянальнай спецыфікі слоўнага мастацтва, устаноўка на сістэмны падыход пры вывучэнні літаратурных з’яў — цалкам адпавядалі патрабаванням маладога беларускага літаратуразнаўства пачатку XX ст., якое рабіла свае першыя няўпэўненныя крокі. Менавіта таму галоўную заслугу Багдановіча як даследчыка трэба бачыць у тым, што ён, абапіраючыся на перспектыўныя ідэі і метадалагічныя пастулаты культурна-гістарычнай школы, заклаў трывалыя асновы нацыянальнага літаратуразнаўства і крытыкі, стварыў навукова абгрунтаваную канцэпцыю развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку XX ст. Талент Багдановіча-вучонага і крытыка роўнавялікі яго таленту мастака: у Багдановіча-паэта былі выдатныя папярэднікі і сучаснікі ў асобе Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна, а як літаратуразнаўца ён мусіў быць першаадкрывальнікам, ішоў па цаліку [3, c. 10], [9, c. 206], [11, c. 234].
Падзвіжніцкая дзейнасць М. Багдановіча адыграла выключную ролю ў фарміраванні ідэйна-эстэтычных асноў новай беларускай літаратуры, у вырашэнні няпростых нацыянальна-адраджэнскіх задач, якія дыктаваліся ўмовамi гістарычнага развіцця народа. Паэт стаў заканадаўцам адмысловага, асобнага культурнага архетыпа, прадэманстраваў сапраўды еўрапейскі густ, вялікую культуру творчасці (дакладней было б сказаць, жыццятворчасці), даў узоры класічнай нацыянальнай верыфікацыі паэзіі, чым набізіў яе да вяршынь сусветнай славы [21, с. 94].

Список литературы.

 

1. Адамовіч Г.Я. Праблемы літаратурнага кантэксту: паэзія французскага сімвалізму і імпрэссіяналізму (П.Верлен) ў беларускіх перакладах (М.Багдановіч) / Адамовіч Г.Я. // Беларуская мова і літаратура. - 1997. - Вып. 6. - С. 3-18.
2. Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. / Багдановіч М. - Мн.: Прагрэс, 1978. / Барсток М.М. - Мн.: Вучпедвыд БССР, 1961. 
3. Бачыла А. Дарогамі Максіма. / Бачыла А. – Мн.: Народная асвета, 1971. 
4. Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік: у 6-і т. - Мн.: БелЭн, 1993.
5. Бур’ян Б. Трывогі і вандроўкі трубадура (пра М.Багдановіча) / Бур’ян Б. // Крыніца. - 1999. - № 6. - С. 73-87.
6. Бярозкін Р. Чалавек напрадвесні: Расказ пра Максіма Багдановіча. / Бярозкін Р. - Мн., 1986.
7. Ватацы Н. Брусаў і Максім Багдановіч / Ватацы Н. // Літаратура і мастацтва, 1969, 4 крас. 
8. Гісторыя беларускай літаратуры: XIX - пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / I. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева i iнш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча2-е выд., дапрац. - Мн.: Выш. шк., 1998. - 560 с.
9. Дзяржынскі Ул. Максім Багдановіч як стылізатар беларускага вершу. / Дзяржынскі Ул. // Адраджэньне. – 1922. - № 1. - С. 206.
10. Зубараў Л. Максім Багдановіч. / Зубараў Л. - Мн.: Полымя, 1988. - 214 с.
11. Івашын В. У пошуках красы і гармоніі / Івашын В. // Полымя. - 1993. - № 9. - С. 234-244.
12. Казыра Л. Поль Верлен на беларускай мове. Урокі Багдановіча / Казыра Л. // Весці АН БССР. Сер. грамад. Навук. - 1986. - № 2. - С. 78-86.
13. Карабан С. Ля вытокаў беларускай дэмакратычнай крытыкі (1906-1916 гг.) / Карабан С. // Полымя. – 1956. - № 10. - С. 144.
 
14. Клышка А. Будзь тым, каго Беларусі не стае / Клышка А. // Багдановіч М. Зорка Венера: Творы. - Мн., 1991.
15. Конан У. Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча. / Конан У. - Мн., 1991.
16. Ластоўскі В. Мае ўспаміны аб М.Багдановічу // Ластоўскі В. Выбраныя творы. / Ластоўскі В. - Мн., 1997.
17. Лебядзевіч Дз.М. Антычная класіка ў перакладах М. Багдановіча // Кантакты і дыялогі. 1996. № 2. С. 27-31.
18. Лебядзевіч Дз.М. М. Багдановіч — перакладчык Гарацыя і Авідзія / Лебядзевіч Дз.М. // Беларуская мова і літаратура. - 1996. - Вып. 4. - С. 25-34.
19. Лойка А. Максім Багдановіч. / Лойка А. - Мн.: Полымя, 1988. – 333с.
20. Максім Багдановіч: Пра жыцце і творчасць паэта // Крыніца. - 1999. - № 6. - С. 73-87.
21. Максімовіч В.А. Беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя: Вучэбн. дапам. для студэнтаў філал. спец. ВНУ. / Максімовіч В.А. - Мн.: Беларуская навука, 2006. - 424 с.
22. Мушынскі. М. Максім Багдановіч — крытык і гісторык літаратуры / Мушынскі. М. // Полымя. - 1985. - № 9. – С. 15-18.
23. Поступальскій І. Валерій Брюсов і Максім Богдановіч / Поступальскій І. // Брюсовскіе чтенія 1966 года. - Ереван, 1968.
24. У базмежную даль / Уклад.і аўт. Прадм. С.С.Панізнік. – М.: Асар, 1996. – 432 с.
25. Яскевіч А. Запаветы майстра. Перачытваючы Максіма Багдановіча / Яскевіч А. // Літаратура і мастацтва. - 1967, 23 мая.
Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru