По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература Драматычныя абразкi М. Гарэцкага як жанр спалучэння нацыянальнай праблематыкi i агульначалавечых пытанняу у абразку

Драматычныя абразкi М. Гарэцкага як жанр спалучэння нацыянальнай праблематыкi i агульначалавечых пытанняу у абразку

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Контрольная работа
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 10
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2009
Последнее скачивание: не скачивался

Содержание.

1. Асаблівасці творчасці Максіма Гарэцкага................................ 3
2. Драматычны жанр “абразок”....................................................... 5
3. Драматычны твор “Жартаўлівы Пісарэвіч” ...............................8
Спіс літаратуры ..................................................................................10
 

Описание.

Максім Гарэцкі — адзін з тых літаратараў, якія, безумоўна, свядома выбіралі свой цяжкі, цярністы шлях самаадданага служэння роднаму народу, заўсёды дарагой для іх бацькаўшчыне і шчыра стараліся, калі гэта толькі ад іх залежала, ніколі не збочваць з яго.

Як вядома, Гарэцкі выступіў у літаратуры яшчэ ў дакастрычніцкую пару, у той перыяд, калі патрэбна была вялікая грамадзянская мужнасць і асабістая чалавечая смеласць ужо толькі дая таго, каб заявіць сябе беларускім пісьменнікам, тым больш пісьменнікам-дэмакратам.

 

Гаворачы пра чарговыя задачы літаратурнага развіцця ў Беларусі, Максім Гарэцкі ў артыкуле «Развагі і думкі» пісаў: «Ці не даволі засыпацца разнаколерным канфеці з вершыкаў і дробных малюнкаў? Ці не пара б нашым пісьменнікам напісаць што даўжэйшае?..Прозы, прозы, добрай мастацкай прозы беларускай дайце нам! Каб на стале ў нас каля тоўстай кніжкі вершаў «Шляхам жыцця» ляжала б не цянейшая кніжка прыгожай прозы...»

Спробай такога твора (але драматычнага, а не празаічнага) з сучаснага пісьменніку жыцця з'явілася яго ўласная кніга «Антон», завершаная 22 лютага 1914 г., але надрукава-ная значна пазней — яна доўгі час праляжала ў рэдакцыі «Нашай нівы» і толькі ў першай палове 1918 г. была апублікавана віленскай газетай «Гоман».

Выдержка из работы.

Праўда, жартаўлівы Пісарэвіч непасрэдна не атэстуецца ў творы як свядомы беларускі адраджэнец. Але ён яўна з прыхільнасцю ставіцца да беларушчыны, пра што пераканальна сведчыць хоць бы тое, як часта звяртаецца ён да беларускага песеннага і прыпеўкавага фальклору. Ды і ўся сутнасць ягоная — тыпова беларуская, асабліва гумар, праз які нацыянальная адметнасць Пісарэвіча выяўляецца найбольш выразна.

«Беларусу, — разважаў М. Гарэцкі ў артыкуле «Наш тэатр», — не навіной было, устаўшы досвіткамі, анічым смагу не прагнаўшы і дбаючы на войтаў бізун, бегчы на прыгон і, спаткаўшыся з добрым чалавекам, пажартаваць, можа, каб нуду прагнаці. У гэтым беларус мае нешта супольна-жалобнае з прафесіянальным мастаком-акторам, катораму таксама трапляецца скакаць і скаліць зубы пад рогат таўпы, хаця ў самога на сэрцы жыццёвы цяжар, а з вачэй то і глядзі пакоцяцца буйныя слёзы».

Якраз такі гумар у Пісарэвіча. Чалавек інтэлігентны і па ранейшых занятках, і па складу душы, чулы да людскога гора і чужых пакут, ён менавіта гумарам спрабуе ратавацца ў самых цяжкіх варунках. Пад іранічны акампанемент асабліва славутых у тыя гады радкоў «Хто быў нічым, той стане ўсім!» ён суцяшае сябе, суцяшае іншых і тады, калі ўжо ніякага суцяшэння няма.

Вось і паяўляецца гумар чорны: «Адзін Пісарэвіч памрэ, два Пісарэвічы вырастуць. Эт, нічога. Добра... усё добра будзе...» Гаворыцца гэта ўжо тады, калі чалавек пераканаўся, што вельмі хутка два ягоныя сыны застануцца без бацькі...

Як тут не прыгадаць, што і самому пісьменніку, які, па словах ягонай дачкі, «вельмі любіў гэты твор», нярэдка даводзілася звяртацца да пісарэвічаўскага гумару. Ён выручаў шмат разоў, але дачаснага трагічнага канца, вядома, прадухіліць не мог — інквізітары новай фармацыі, якія знішчалі беларускую нацыянальную інтэлігенцыю, народнага гумару не разумелі. А іх уласны гумар быў нават і не змрочна-чорным, а, як і ва ўсіх забойцаў, літаральна смяртэльным.

Список литературы.

  1. Бугаёў Дз. Максім Гарэцкі. – Мн., 2003.
  2. Гарэцкі Максім // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. — Мн., 1994.
  3. Гарэцкі М. Творы. – Мн., 1990.
  4. Дасаева Т.М.Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. – Мн., 1993
  5. Мішчанчук М.І., Шпакоўскі І.С. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя. – Мн., 2001.
Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru