По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература Адлюстраванне духойнаго крызiсу сучаснага грамадства у пьесах Аляксея Дударава

Адлюстраванне духойнаго крызiсу сучаснага грамадства у пьесах Аляксея Дударава

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Курсовая работа
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 26
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2009
Cкачиваний: 1
Последнее скачивание: 2011-03-21

Содержание.

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………2
Адлюстраванне духойнаго крызiсу сучаснага грамадства ў
пьесах Аляксея Дударава …………………………………………………3
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………...24
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ…………………………………….25

Описание.

Асноўнай мэтай курсавой работы з’яўляецца вызначыць адлюстраванне духоўнага крызісу сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава.
В сувязі з пастаўленнай мэтай в работе сформуляваны наступныя задачы:
1. Раскрыць асноўны змест п’ес таленавітага аўтара;
2. Вызначыць адлюстраванне духоўнага крызісу сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава.
Об’ект и прадмет работы. Об’ектам работы з’яўляюцца драматургія Аляксея Дударава, а прадметам п’есы беларусскага пісьменніка.

Выдержка из работы.

На пачатку першай дзеі Андрэй Буслай у стане жорсткага пахмельнага сіндрому прачынаецца ў чужой кватэры, у атачэнні незнаёмых рэчаў. Сам інтэр'ер стварае абстаноўку адчужанасці, у якой герой мусіць адчуваць сябе досыць дыскамфортна. Незразумелымі і дзіўнымі падаюцца Буслаю жыхары чужой кватэры — Аліна і Драгун, якія аказваюцца «пацыентамі» лекара чалавечых душ, казачніка Пакутовіча. У Буслая ёсць спосаб пазбавіцца ад унутранага неспакою: бравада, любаванне ўласным падзеннем і цынізм. Ён ведае, як дзейнічаюць такія паводзіны на людзей, не пазбаўленых пачуцця гумару. Цынічныя, але дасціпныя выказванні Буслая, трапныя характарыстыкі, якімі ён надзяляе людзей, могуць выклікаць калі не сімпатыю, дык цікавасць. Нават пахмурная Аліна не можа стрымаць усмешкі, калі Буслай тлумачыць, чаму людзі п'юць: «Чалавек не жывёла, дарагуша... у яго ў гэтым кацялку (паляпаў па галаве) думкі розныя. Калі сабаку навучыць думаць, і сабака піць пачне...» [20]
Паводзіны Буслая ў чужой кватэры нагадваюць тэатральную гульню, разлічаную на вонкавы эфект, на зычлівую рэакцыю гледача. Але ў гэтай гульні, як і ў дзівацтвах герояў «Святой птушкі», мала праяў сапраўднай, выпакутаванай духоўнасці, яшчэ менш — шчырай рэфлексіі, пакаяння. Выказванні Буслая споўненыя крыўды і скепсісу. Гэтая акалічнасць дазволіла крытыку Л. Анінскаму параўнаць дудараўскага героя з Зілавым, цэнтральным персанажам п'есы А. Вампілава («Паляванне на качак»). «Ці ведаеце, у чым страшная праўда п'есы Дударава? — задае пытанне крытык. — Не ў тым, што разбураецца душа чалавечая. А ў тым, што чалавек наіўнейшым чынам гэтага ў сабе не падазрае. Што заўгодна, а вінаватым — не, вінаватым ён сябе не прызнае. Ні ён сябе, ні мы яго, ні мы — сябе».
Буслай з нейкай хваравітай злараднасцю распавядае прыпавесць, якая, на яго думку, сведчыць пра татальную бездухоўнасць, глухату да дабра. Гэта гісторыя пра тое, як чалавек, хворы на цукровы дыябет, сканаў на вуліцы ад комы, на вачах у соцень людзей, якія праходзілі міма, палічыўшы канаючага за п'янага. Буслай гатовы вынесці гучны прысуд усёй людскай грамадзе, ды нечакана перапынены пытаннем Аліны:
«А л і н а. А ты сам бы падышоў да яго?
Б у с л а й. Шчыра?
А л і н а. Шчыра...
Б у с л а й. Не! Цвярозы б не падышоў, а выпіўшы... Калі п'яны, мне ўсіх шкада, я ўсіх люблю... У мяне ў п'янага — слёзы з вачэй ад замілавання людзьмі, дрэвамі, зямлёй... Усім-усім! (Нечакана засмяяўся.) А ведаеш, ён бы сам... каб можна яго было жывой вадой паліць, падняць і прывесці на гэты прыпынак... Ён бы сам да сябе не падышоў бы... Лаўрэат гэты... Галаву даю адсекчы — не падышоў бы!»
Момант рэфлексіі, які прамільгнуў у адказе Буслая, ізноў змяніўся легкаважнай гульнёй у парадоксы. Толькі блізка да фіналу стыль паводзінаў Буслая істотным чынам мяняецца — з'яўляюцца разгубленасць, сумненні, адчай. Разбуральная крытыка наваколля саступае месца самааналізу.
Тэатральныя крытыкі (В. Казлоў, Л. Анінскі, А. Сабалеўскі) выказвалі сумненні ў раптоўным, псіхалагічна, на іхнюю думку, не абгрунтаваным маральным пераўвасабленні персанажа. Аўтары не верылі ў наступствы пранікнёнай гутаркі Буслая з казачнікам Пакутовічам, падчас якой, як згадвае Буслай, «ён маю душу ўсю ноч на кавалачкі рэзаў, як каўбасу...» Але шматслоўе, квяцістая рыторыка, якімі герой абстаўляе сваё «азарэнне», не дазваляюць паверыць у шчырасць выказвання. Хутчэй за ўсё, Буслай працягвае гульню, у якой па-ранейшаму больш самалюбавання, чым шчырага адчування ўласнага граху. [9]
Прасветліна ў душэўным стане Буслая настае тады, калі само жыццё гуляе з ім кепскі жарт, ператвараючы ў «жывога нябожчыка». Думкі Буслая пра сябе, пра ўласную «смерць» прымушаюць узгадаць пра блізкіх, якім ён зрабіў столькі ліха, якія ў вёсцы ўжо адгаласілі і «пахавалі» яго.
Праўда пра сябе ўражвае Буслая ў той момант, калі яго, бацьку, не пазнае хлопчык, а потым просіць «дзядзю» расказаць казку:
«Б у с л а й (бярэ хлопчыка на рукі). Зараз, зараз, сыночак... (Прытуляе да сябе.) Жыў-быў... (Успамінае.) Жылі-былі... (Намагаецца ўспомніць.) Жылі-былі... (З жахам.) Не памятаю... (Апускаецца на падлогу)».
Жах Буслая — ад аднаго позірку ва ўласную душу, дзе ён не знаходзіць нічога, апроч спустошанасці і няздольнасці на ўчынак, вынікам якога было б дзейснае дабро. Пяройдзены парог маральнага распаду, за якім асоба няздатная да катарсісу праз пакаянне. Такі вынік небяспечнага эксперыменту — лёгкага, «гульнёвага» абыходжання з жыццём, дзе не знайшлося месца рэфлексіі, пачуццю ўласнай віны.

Список литературы.

1. Адамовіч, А. Літаратура, мы і час / А. Адамовіч. — Мінск, 1979.
2. Андраюк, С. А жыццё — вышэй за ўсё: выбранае / С. Андраюк. — Мінск, 1992.
3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. - Мн., 1999. - Т.6. - С.253.
4. Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. - Мн., 1993. - Т.2. - С. 396-399.
5. Бельскі А. Пуцявінамі абнаўлення: Маладая беларуская драматургія 70-пач.90-хг.г.// Роднае слова, 1994 №3
6. Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв
7. Бельскі А. Сучасная беларуская літаратура: станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцей 80-90-х г.г.- Мн, 1997
8. Васючэнка П. Драматургія і час. –Мн., 1991
9. Васючэнка П. Ад Буслая да Вітаўта // Полымя, 1995, №5
10. Ганчароў А. Культ сонца // Беларусь. - 1986. - № 8.
11. Дудараў А. Дыялог. П'есы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1987.
12. Дударев, А.А. Порог: Пьесы Издательство: М.: Советский писатель. 1989 г.288 страниц;
13. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. — Мінск, 1999—2003. — Т. 3—4.
14. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ стагоддзе: 20—50-я гг. / пад. агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд. — Мінск, 2000.
15. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію У. Гніламёдаў. — Мінск, 2001.
16. Грамадчанка, Т. К. Перад праўдай высокай і вечнай: беларуская проза сёння / Т. К. Грамадчанка. — Мінск, 1991.
17. Каваленка, В. Веліч праўды: выбранае / В. Каваленка. — Мінск, 1989.
18. Локун, В. І. Маральна-філасофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы, 1950—1960-я гг. / В. І. Локун. — Мінск, 1995.
19. Мушынскі, М. Каардынаты пошуку: беларуская крытыка: набыткі, перспектывы / М. Мушынскі. — Мінск, 1988.
20. Рагуля, А. Імгненні... / А. Рагуля. — Мінск, 1990
21. Ратабыльская, Т. А. «Спыніся, імгненне...»: старонкі тэатр. жыцця Беларусі 1990-х гг. / Т. А. Ратабыльская. — Мінск, 2000.
22. Савік Л. Каб не астыла цяпло зямлі. - Мн., 1984. - С. 59-64.
23. Сямёнава А. Слова сапраўднага лад. - Мн., 1986. - С. 116-131.
24. "Союз. Беларусь-Россия" №382 от 13 ноября 2008 г.
Похожие работы:
© 2009-2019 Все права защищены — dipland.ru