По алфавиту:

Указатель категорий Белорусская литература

Белорусская литература

Адлюстраванне духойнаго крызiсу сучаснага грамадства у пьесах Аляксея Дударава - Курсовая работа
Асноўнай мэтай курсавой работы з’яўляецца вызначыць адлюстраванне духоўнага крызісу сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава. В сувязі з пастаўленнай мэтай в работе сформуляваны наступныя задачы: 1. Раскрыць асноўны змест п’ес таленавітага аўтара; 2. Вызначыць адлюстраванне духоўнага крызісу сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава. Об’ект и прадмет работы. Об’ектам работы з’яўляюцца драматургія Аляксея Дударава, а прадметам п’есы беларусскага пісьменніка....
подробнее...Заказать уникальную работу
Гисторыя, народ, Радима у книгах: В. Вольскага - Реферат
Беларускія навукоўцы і пісьменнікі неаднаразова звярталіся да вывучэння, апісання жыцця, прыроды, гісторыі беларускага народа. Пачатак ХХ стагоддзя адзначаны выхадам у свет буйнейшай абагульняючай працы Я.Ф.Карскага “Беларусы” (1 – 3 т., 7 выпускаў; 1903 – 1922). У першым томе “Уводзіны ў вывучэнне мовы і народнай славеснасці” ён на аснове ўсебаковага параўнаўчага вывучэння разнастайных крыніц разглядае праблемы паходжання беларусаў, вызначае самабытныя, глыбока нацыянальныя рысы іх культуры. Беларусаў ён лічыў карэнным насяленнем, а іх мову адносіў да самастойнай этналінгвістычнай сістэмы, што захавала ў лепшым стане, у параўнанні з іншымі, сваю першародную славянскую аснову. У выніку арэальнага этналінгвістычнага даследавання ім была складзена этнаграфічная карта “беларускага племені”, дзе ён вызначае асноўны масіў беларускіх гаворак і іх дыялектныя асаблівасці. Працу Я.Ф.Карскага і яго ўплыў на далейшае развіцце этнаграфічнай і беларус...
подробнее...Заказать уникальную работу
Драматычныя абразкi М. Гарэцкага як жанр спалучэння нацыянальнай праблематыкi i агульначалавечых пытанняу у абразку - Контрольная работа
Максім Гарэцкі — адзін з тых літаратараў, якія, безумоўна, свядома выбіралі свой цяжкі, цярністы шлях самаадданага служэння роднаму народу, заўсёды дарагой для іх бацькаўшчыне і шчыра стараліся, калі гэта толькі ад іх залежала, ніколі не збочваць з яго. Як вядома, Гарэцкі выступіў у літаратуры яшчэ ў дакастрычніцкую пару, у той перыяд, калі патрэбна была вялікая грамадзянская мужнасць і асабістая чалавечая смеласць ужо толькі дая таго, каб заявіць сябе беларускім пісьменнікам, тым больш пісьменнікам-дэмакратам.   Гаворачы пра чарговыя задачы літаратурнага развіцця ў Беларусі, Максім Гарэцкі ў артыкуле «Развагі і думкі» пісаў: «Ці не даволі засыпацца разнаколерным канфеці з вершыкаў і дробных малюнкаў? Ці не пара б нашым пісьменнікам напісаць што даўжэйшае?..Прозы, прозы, добрай мастацкай прозы беларускай дайце нам! Каб на стале ў нас каля тоўстай кніжкі вершаў «Шляхам жыцця» ляжала б не цянейшая кніжка прыгожай прозы...» Спроба...
подробнее...Заказать уникальную работу
Жанр рэцэнзіі ў літаратурна-крытычнай творчасці М.Багдановіча - Курсовая работа
  УВОДЗІНЫ   Асоба Maкciмa Багдановича, яго творчасць на працягу многіх дзесяцігоддзяў нязменна знаходзіцца ў цэнтры пільнай увагі даследчыкаў, бібліёграфаў, гісторыкаў i тэарэтыкаў літаратуры.  Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Яго творчая спадчына — істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Паводле ацэнкі беларускага літаратуразнаўца, паэта і даследчыка А. Лойкі: «Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык... унікальная, фенаменальная з’ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох» [19, с. 11]. Адным з першых паэт ўзбагачаў нацыянальную літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры, у т.л. рускай і украінскай. Апавяданні Максіма Багдановіча, як сцвярджае літаратуразнавец Т. ...
подробнее...Заказать уникальную работу
Жыццевы i творчы шлях Я.Коласа. - Контрольная работа
Якуб Колас - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч. Творцасць народнага паэта Я. Коласа складае цэлую эпоху у гiсторыi беларускай дiтаратуры. Яго па праву лiчаць заснавальнiкам нацыянальная прозы, хаця знакамiтаму празакiку належаць i паэтычныя шедэуры — паэма «Новая зямля» i «Сымон-музыка». Жыцце i творчасць гэтага чалавека сталi значным укладам у беларускую культуру. Заслуга Якуба Коласа як нацыянальнага пiсьменнiка у тым, што ен адчынiу для развiтых лiтаратур свету беларускае пiсьменнае слова, васпеу беларускi народ. Трэба зауважыць, што Колас паказау сябе i як публiцыст, у ходзе свайго творчага шляху прымая удзел у працы газет «Наша доля» i «Наша нiва». Менавiта на старонках гэтых выданняу Колас публiкавау свае кiпучыя, напоуненыя паэт...
подробнее...Заказать уникальную работу
Максiм Багданович i беларускае Адраджэнне. - Контрольная работа
Пачатак ХХ стагоддзя - час складаны з гістарычнага боку, але і вельмі плённы этап ў развіцці беларускай літаратуры. Гэта час цяжкіх гістарычных умоваў (перш за ўсё звяааны з рэвалюцыяй 1905—1907 гг.). Менавіта ў гэты час на арэну выходзяць буйныя беларускія паэты і празаікі — Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, Цётка, Ядвігін Ш., О. Палуян, Зм. Бядуля, Ц. Гартны, А. Гарун, К. Каганец, Ул. Галубок і інш. Разам з імі Максім Багдановіч адчувае здаровую патрэбу духоўнасці, маральнасці, гуманізму для літаратуры і грамадскай думкі Беларусі увогуле, якое нясе ў сабе плынь адраджэння Беларусі паатку ХХ ст. Актуальнасць тэмы даследавамня абумоўлена неабходнасцю асэнсавання граиадска-кулътурных i палітычпых з'яў беларускай рэчаіснасці ў пачатку XX ст. у сувязі э літаратурна-мастацкай дзейнасцю М.Баглановіча. Пры гэтым даследаванне яго паэзіі, публіцыстычных i наву- кова-крытычных прац вядзецца ў святле актуальнай i для нашага часу праблеиы беларускага Адраджэння. Мэта і задачы да...
подробнее...Заказать уникальную работу
Метафара у паэтычным кантэксте пa паэме Я. Коласа - Курсовая работа
  Паэтычная мова не існуе без моцных каранёў рэальнай рэчаіснасці. Р.В. Вінакур Якуб Колас – выдатны беларускі паэт і празаік. Цяжка пераацаніць значэнне яго творчасці для беларускай літаратуры. Творчасць Якуба Коласа – гэта багацце разнастайных па сваёй тэматыцы твораў, якія ўжо колькі гадоў прывабліваюць чытачоў па-мастацку створанымі вобразамі, сюжэтамі, характарамі. Імя Якуба Коласа ўжо шмат гадоў ззяе на небасхіле беларускай літаратуры. Мастацкая вартасць паэм Якуба Коласа ацэньваецца не толькі беларускімі крытыкамі. Яго творы перакладаюцца на шматлікія мовы свету, што, безумоўна, можна лічыць сапраўдным творчым поспехам Якуба Коласа. Мастацкі тэкст сапраўднага творцы – гэта багацце не толькі ідэй, думак, пачуццяў, гэта і багацце вобразнай сістэмы, якая робіць твор па-сапраўднаму вартасным, каштоўным, каларытным. Паэма “Сымон-музыка” – адзін з цудоўных шэдэўраў беларускай літаратуры. Гэта паэма прысвечана паказу лёсу таленавітага сам...
подробнее...Заказать уникальную работу
Метафара у паэтычным кантэксте пa паэме Я. Коласа - Курсовая работа
Іменна гэтай, багатай стылявымі адценнямі, мовай і напісана “Новая зямля”. Другой мовай Колас і не мог бы стварыць такіх карцін народнага жыцця, цудоўных малюнкаў быту і духоўнага свету чалавека працы. А.Адамовіч Матэрыялам і інструментам кожнага пісьменніка з’яўляецца мова пэўнага народа ў яе літаратурнай разнавіднасці. Аднак задача паэзіі, яе асаблівасць як мастацтва слова прадвызначаюць і некаторыя адрозненні паэтычнай мовы ад літаратурнай у лексіцы, сінтаксісе, фанетыцы. Вартасць кожнага слова і яго адчувальнасць у паэтычным кантэксце надзвычай высокія. Таму для сапраўднага мастака слова неабходна ўважліва ставіцца да кожнага слова. Мова паэзіі – эмацыянальна афарбаваная. Вялікая роля ў ёй належыць сістэме пераносных значэнняў слоў – тропаў. Менавіта ў сістэме прамых і пераносных значэнняў слоў увасабляецца паэтычны змест твора. Дадзеная праца прысвечана агляду аднаго з неабходных і вельмі значных тропаў – метафары. На аснове паэмы Якуба Кол...
подробнее...Заказать уникальную работу
Мова паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” - Контрольная работа
Паэма «Энеіда навыварат»носіць ярка выражаны парадыйны характар. Яна ў лёгкай жартаўлівай форме пераказвае сусветна вядомы антычны міф аб тым, як адзін з герояў Траянскай вайны Эней — сын багіні кахання Венеры — са сваімі паплечнікамі вяртаецца на радзіму. Аўтар адкрыта насміхаецца з высокага стылю класічных трагедый, іх адарванасцю ад жыцця, увагі толькі да высокага і трагічнага. Займальны сюжэт, выразная трапная мова, цікавыя прыкметы вясковага побыту, запамінальнасць пераказу падзей зрабілі паэму творам шырока вядомым задоўга да друкавання.   Тарас на Парнасе”-адзiн з самых выдатных твораўбеларускай паэзii ХVII стагоддзя. Галоўны пафас паэмы заключаецца ўвысмейванніпсеўданароднасцi i абароне сапраўднай народнасцi. “Тарасна Парнасе“ -твор парадыйна-сатырычны. Некаторымi асаблiвасцямi ён зблiжаецца з "Энеiдай навыварат", у тых карцiнах, дзе ўналiчным плане малююцца старажытна-грэчаскiя i рымскiя багi. Падабенства в...
подробнее...Заказать уникальную работу
Праблема выбару духойных арыентырау у рамане Я. Брыля - Контрольная работа
Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўспрымаецца ў наш час як класічная. Яе мастацкая каштоўнасць прызнана не толькі на радзіме, але i за межамі рэспублікі. На працягу 60 год плённай працы Я.Брыль праявіў сябе як выдатны майстар прозы практычна ва ўcix жанрах - ад мініяцюры да рамана, - сцвердзіў сваю творчую індывідуальнасць пісьменніка-лірыка i адстаяў у выпрабаваннях часу галоўны маральны прынцып: «Вышэй за ўсе i перш за ўсё - чалавечнасць». Яго асоба i літаратурная дзейнасць заўсёды ў полi зроку даследчыкаў. Тым не менш застаюцца праблемы, якія застаюцца актуальнымі. «Кніга адной маладосці» (такі падзагаловак рамана, завершанага ў 1964 г.) мае працяглую i цікавую творчую гісторыю; аўтару яна каштавала вялікіх намаганняў i заняла значнае месца ў яго мастацкай эвалюцыі. Раман зацікавіў сучаснікаў як першы буйны твор прызнанага майстра малых форм, твор наватарскі i надзвычай змястоўны ў маральным плане. Ён выклікаў шматлікія водгукі ў прэсе, ста...
подробнее...Заказать уникальную работу
Пясняр чыстай красы (Зборнiк "Вянок" М. Багдановіча) - Курсовая работа
Верш Максіма Багдановіча традыцыйна ўвайшоў у сучасную беларускую паэзію, яго паэтычныя вынаходкі, сюжэтныя напрамкі, яго творчая спадчына ўвогуле, само яго жыццё для многіх мастакоў нашага часу — выток натхнення. Паэзія Максіма Багдановіча і сёння не страціла свайго гуманістычнага пафасу, напружанай эмацыянальнасці, што сведчыць аб глыбокім пранікнавенні паэта ў сутнасць чалавечай душы. Мэта работы - вылучыць асаблівасці паэтыкі Максіма Багдановіча. Для дасягнення дадзенай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы: выявіць сюжэтныя, стылістычныя (асаблівасці змястоўнасці і эмацыянальнай выразнасці элементаў формы ў творчай спадчыне паэта), гукавой арганізацыі вершаў; выявіць эстэтычную каштоўнасць яго паэзіі; раскрыць яго творчую індывідуальнасць. Аб'ектам даследвання з'яўляецца зборнік вершаў «Вянок», які выйшаў у свет у 1913 годзе....
подробнее...Заказать уникальную работу
Синонимы в поэме Я. Коласа. - Курсовая работа
Аб’ектам нашага даследавання з’явіліся сінонімы ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. У працы аналізуюцца семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Разглядаецца сінанімія сярод назоўнікаў, дзеясловаў, прыметнікаў і прыслоўяў. Апісваюцца і такія сінонімы, якія выдзяляюцца паўторам прэфікса. Удзяляецца ўвага і апісанню стылістычных функцый, якія выконваюць сінонімы ў паэме “Новая зямля”. Сярод іх адзначаюцца функцыя сэнсавага ўдакладнення, функцыя замяшчэння, функцыя ўздзеяння на чытачоў або слухачоў. Пры разглядзе сінаніміі розных часцін мовы называецца і прыём ампліфікацыі (градацыі) сінонімаў. Акрамя таго, вызначаны месца, значэнне і функцыі сінонімаў у паэме Я.Коласа “Новая зямля”, паказана іх роля ў структурна-семантычнай арганізацыі цэласнасці тэксту. У асобным раздзеле намі разглядаецца сінанімія фразеалагічных адзінак (ФА) у паэме з прычыны значнасці пытання і недастатковасці яго распрацоўкі ў крытычных матэрыялах. Паколькі мова Я.Коласа вельмі багатая сінанім...
подробнее...Заказать уникальную работу
Систэма педагагичнага погляду В. Витки паводле книг: - Реферат
Вітка Васіль (сапраўднае iмя Крысько Цімох), нарадзіўся 16 мая 1911 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Слуцкай прафтэхшколы (1928) працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929-1930), рэдакцыях газет «Камуніст» (Бабруйск, 1930-1933), «Ударнік» (Жлобін, 1933-1935), «Чырвоная змена» (1935-1937), «Літаратура і мастацтва» (1937-1938) і часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1938-1939). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення СП БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны - у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», а з 1942 г. - у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ рэдактарам масавых выданняў для акупіраваных раёнаў. Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». З дня ўтварэ...
подробнее...Заказать уникальную работу
Стылістычныя назіранні над творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў (на прыкладзе “Балады пра паўстанца Ваўкалаку” Уладзіміра Караткевіча) - Курсовая работа
Сёння ў літаратуразнаўчых працах манаграфічнага характару, зборніках артыкулаў, публікацыях у перыёдыцы ўсё часцей звяртаецца ўвага на жанравую спецыфіку і стылявую шматграннасць літаратуры. "Жанр і стыль – вялікая рэальнасць літаратуры, з якой нельга не лічыцца, гэта самыя стабільныя паказчыкі тэндэнцый, якія складваліся ў літаратуры стагоддзямі", - адзначае М.І. Мішчанчук  (10, с. 3). Звернемся да слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў. "Стыль (ад грэч. stylos – палачка для пісання) – паняцце, якое ўжываецца для абазначэння асаблівасцей літаратуры пэўнай эпохі; асаблівасцей твораў пэўнага літаратурнага напрамку або плыні; асаблівасцей творчасці пісьменніка. Стыль – гэта пэўнае адзінства мастацкіх прыёмаў і сродкаў, якія складаюць выяўленчую сістэму пісьменніка або літаратурнага напрамку. Паняцце стылю адносіцца пераважна да формы твораў, але вызначаецца многімі фактарамі: характарам даравання, таленту пісьменніка, жыццёвым і літаратурным, м...
подробнее...Заказать уникальную работу
Тэма дзяцінства у творчасці Змітрака Бядулі - Курсовая работа
Змітрок Бядуля — пісьменнік-гуманіст, абаронца правоў народа. Яго апавяданні арыгінальныя і даскавалыя па форме. Максім Гарэцкі адзначаў сакавітасць іх рэалістычнага малюнка, згушчанасць фарбаў, прывабнасць і свежасць параўнанняў, чыста народную вобразнасць мовы. Пагэтаму значную цікавасць выклікае тэма дзяцінства ў творах З. Бядулі. Мэтай дадзенай работы: з’яўляецца вывучэнне тэмы дзяцінства і вобразаў дзяцей у творах Змітрака Бядулі. У гэтай сувязі прадугледжваецца выкананне наступных задач: 1. вывучэнне твораў Змітрака Бядулі з мэтай характарыстыкі вобразаў дзяцей для раскрыцця тэмы дзяцінства ў творчасці З Бядулі; 2. разгляд і апісанне вобразаў дзяцей ў апавяданнях аўтара, рамане “Язэп Крушынскі” і аповесці “У дрымучых лясах”; 3. выяўленне асаблівасцей паказу тэмы дзяцінства ў творчасці Змітрака Бядулі. Аб’ект даследвання – творы Змітрака Бядулі з мэтай характарыстыкі вобразаў дзяцей. Прадмет даследвання – вобразы дзяцей...
подробнее...Заказать уникальную работу
Тэма дзяцінства у творчасці Янкі Купалы - Курсовая работа
Крытыкі і літаратуразнаўцы даволі грунтоўна прасачылі і даследавалі карэнне купалаўскага рамантызму, паказалі, які самабытны сплаў нарадзіўся ў выніку спалучэння рэалій канкрэтнага мужыцкага жыцця з высокай паэтычнай марай, прасачылі вобразнасць і сімвалічнасць паэтыкі. Але тэма дзяцінства цікавіла нямногіх даследчыкаў творчасці вялікага паэта. Відаць таму, што канкрэтна для дзяцей Я.Купала напісаў нямнога і ў асноўным у 20-30-я гады (адпаведна палітычнаму настрою грамадства, усеагульнаму лікаванню з нагоды шчаслівага жыцця ў сацыялістычных умовах). “Наогул прыйшоў час, калі даследчыку творчасці Я.Купалы ніяк нельга абмяжоўвацца тым, што ляжыць на паверхні.”[18, с.211] На наш поляд, тэма дзяцінства ў творах Я.Купалы амаль зусім не даследавана з прычыны звароту крытыкаў да іншых бакоў творчасці вялікага песняра. Таму тэма нашага даследавання падаецца актуальнай на сённяшні дзень. Мэта даследавання – прааналізаваць творы Я.Купалы, прысвечаныя дзецям, а таксама прасач...
подробнее...Заказать уникальную работу
Устарэлая лексика у прозе У. Караткевича - Курсовая работа
У кожны перыяд развіцця мовы ў ёй функцыяніруюць словы, якія належаць да актыўнага слоўнікавага запасу, якія пастаянна ўжываюцца ў гаворцы, і словы, якія выйшлі з паўсядзёнага ўжывання і таму атрымалі архаічную афарбоўку. Лексіка беларускай мовы застаецца той яе часткай, якая найбольш актыўна і дынамічна развіваецца, таму яна па–ранейшаму прыцягвае ўвагу многіх даследчыкаў. У працах Г.Андаралы, А.Аксамітава, У.Анічэнкі, А.Баханькова, А.Булыкі, І.Германовіча, А.Жураўскага, Г.Кулеш, Г.Лябёдкі, А.Падлужнага і інш. аналізуюцца як агульныя працэсы развіцця лексічнага саставу беларускай мовы на сучасным этапе, так і ўстанаўліваюцца прычыны архаізацыі асобных лексем, паказваюцца змены семантыкі лексічных адзінак, высвятляюцца асаблівасці функцыянавання ўстарэлых слоў у мове мастацкай літаратуры, фальклоры, народных гаворках. Устарэлая лексіка з’яўляецца не толькі неацэнным скарбам моўнай спадчыны, але і каштоўным матэрыялам для вывучэння мовы. Усебаковы аналіз працэсаў архаізацы...
подробнее...Заказать уникальную работу
© 2009-2017 Все права защищены — dipland.ru

Замечания и предложения высылать на e-mail