Указатель категорийБелорусская литератураПраблема выбару духойных арыентырау у рамане Я. Брыля

Праблема выбару духойных арыентырау у рамане Я. Брыля

ВУЗ: БГПУ
Тип работы: Контрольная работа
Предмет: Белорусская литература
Количество страниц: 13
Язык документа: Белорусский
Год сдачи: 2009
Формат файла: rar
Cкачиваний: 0
Последнее скачивание: не скачивался
Праблема выбару духойных арыентырау у рамане Я. Брыля Заказать написание индивидуальной работы
Содержание.

Уводзіны
І. Галоўная частка
1. Вобраз Алеся Руневіча ў свеце пошуку
духоўных арыентыраў.
2. Ключавыя вобразы-матывы ў рамане.
3. Асноўныя мастацкія прыёмы ў рамане.
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры

Описание.

Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўспрымаецца ў наш час як класічная. Яе мастацкая каштоўнасць прызнана не толькі на радзіме, але i за межамі рэспублікі. На працягу 60 год плённай працы Я.Брыль праявіў сябе як выдатны майстар прозы практычна ва ўcix жанрах - ад мініяцюры да рамана, - сцвердзіў сваю творчую індывідуальнасць пісьменніка-лірыка i адстаяў у выпрабаваннях часу галоўны маральны прынцып: «Вышэй за ўсе i перш за ўсё - чалавечнасць». Яго асоба i літаратурная дзейнасць заўсёды ў полi зроку даследчыкаў. Тым не менш застаюцца праблемы, якія застаюцца актуальнымі.
«Кніга адной маладосці» (такі падзагаловак рамана, завершанага ў 1964 г.) мае працяглую i цікавую творчую гісторыю; аўтару яна каштавала вялікіх намаганняў i заняла значнае месца ў яго мастацкай эвалюцыі. Раман зацікавіў сучаснікаў як першы буйны твор прызнанага майстра малых форм, твор наватарскі i надзвычай змястоўны ў маральным плане. Ён выклікаў шматлікія водгукі ў прэсе, стаў аб'ектам навуковых даследаванняў, аднак у 1967 г., калі ўжо можна было падводзіць першыя вынікi, tohкі знаўца айчыннай літаратуры М.Стральцоў шкадаваў, што «гэты раман недастаткова ацэнены нашай крытыкай. Недастаткова ацэнена яго задума... , ...яго высокі духоўны лад...» [14, с. 492]. 3 гэтым нельга не пагадзіцца. У наш час, калі шматлікія творы савецкай літаратуры патрабуюць пераацэнкі, духоўнага пераасэнсавання, нельга пакінуць па-за ўвагай прозу Я.Брыля, у тым ліку i раман «Птушкі i гнёзды».
Мэта даследавання — выявіць шляхі выбару духоўных арыентыраў у рамане Я.Брыля «Птушкі і гнёзды», ключавыя вобразы рамана, матывы, даследваць вобраз Алеся Руневіча — ностбіта духоўных прынцыпаў пісьменніка, выявіць галоўныя мастацкія прыёмы.
 

Выдержка из работы.

 

Можна сказать, што ўсе астатнія гepoi эпізадычныя. Яны даюць мажлівасць паўней i глыбей раскрыць вобраз галоўнага героя. Адны з ix дапамагаюць паказаць тое асяроддзе, якое фарміравала характар i светапогляд Алеся Руневіча (брат Толя, бацька i маці, сястра Мальвіна, настаўніца Ванда і iнш.). Іншыя ўведзены з мэтай раскрыць шырокую панараму жыцця заходнебеларускай вёскі i Германіі 1939—1941 гадоў (заходнебеларускія падпольшчыкі, парабак Іван, Крушына, немцы Шранк, Драгайма, фраў Хаземан, Марыхен, Ракаў i інш.). Алесь Руневіч знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных, гэтым, па вобразнай ацэнцы пісьменніка, «міжнародным мурашніку» [1, с. 24] з палякаў, французаў, англічан, мараканцаў i інш. Пісьменнік паказвае асобныя постаці прадстаўнікоў розных народаў. У гэтым «міжнародным мурашніку» шмат беларусаў, прызваных у польскае войска з Навагрудчыны, Скідальшчыны, Палесся, Нясвіжчыны i г. д. Пасля заключэння дагавора паміж гітглераўскай Германіяй i СССР Алесь Руневіч трапляў у асяроддзе cвaix землякоў, людзей розных палітычных i маральных арыентацый (Бутрым, Букраба, Андрэй Мазалёк, Цярэня, Саладуха, пан Самацэвіч i інш.).
Раманны час у «Птушках i гнёздах» мае тры вымярэнні, тры гістарычныя рэтраспектывы: успаміны Алеся Руневіча пра дзяціства, юнацтва, пра вайсковую службу, пра абарону польскага узбярэжжа; палон, уцёк з яго, партызанства; час, калі пісаўся твор i рыхтавалася першае яго выданне — 60-я гады.
Вельмі шмат пра сутнаснае ў творы сказаў Янка Брыль, назваўшы раман «Птушкі i гнёзды». Птушкі заусёды імкнуцца з выраю да свaix гнёздаў, пераадольваючы вялікія цяжкасці i перашкоды. У птушак гэта інстынкт. Для людзей таксама характэрна таямнічая цяга да роднага кута. Калі чалавек лёгка перажывае ростань з радзімай, то наўрад ці можна аднесці яго да высокамаральнай асобы. Бязроднасдь ніколі не ўхвалялася нашым народам.

Список литературы.

1. Брыль, Я. Птушкі і гнёзды : выбранае / Янка Брыль. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. - 462, [1] с., [1] л. партр. ; 20 см. - (Беларуская проза XX стагоддзя). - ISBN 985-02-0813-9 (у пераплёце)
2. Купала, Я. Збор твораў. - Мн. : Навука і тэхніка, 1974
3. Гілевіч, Н. І. Ключавыя вобразы-матывы ў структуры рамана Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды" / Н. І. Гілевіч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. - 2009. ? Вып. 8. ? С. 16?17.
4. Нікіфарава, В. Б. Раман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды" ў жанрава-стылёвай сістэме беларускага рамана 60-х гг. ХХ стагоддзя : Аўтарэф. дыс. на атрым. вуч. ступ. канд. філал. навук : 10.01.01 / Нац. АН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Я.Купалы. - Мн., 1998
5. Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасці Янкі Брыля ў школе : Дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.Я.Ляшук. - Мн. : Аверсэв, 2004.
6. Навумовіч, У. А. Асаблівасці нацыянальнага характару ў аповесцях Янкі Брыля / Уладзімір Навумовіч // Міфалогія - фальклор - літаратура: праблемы паэтыкi. - 2007. ? Вып. 5. ? С. 113?118.
7. Гусева, Л. Н. Янка Брыль-художник : Автореф. дис. на соиск. учен. степени канд. филол. наук / АН БССР. Ин-т литературы им. Я.Купалы. - Мн., 1966
8. Дасаева, Т. М. Максім Гарэцкі і Янка Брыль : тыпалогія малых жанраў / Т.М.Дасаева. - Мн. : Беларус. дзярж. ун-т, 2004.
9. Калеснік, У. А. Янка Брыль : Нарыс жыцця і творчасці:Для сярэд.і ст.шк.узросту. - Мн. : Нар.асвета, 1990. - (Нар.пісьменнікі БССР). - ISBN 5-341-00148-6
10. Канэ, Ю. М. Янка Брыль : Критико-биогр. очерк. - М. : Сов. писатель, 1964. - 167 с. ; 16 см
11. Майхровіч, С. К. Янка Брыль : жыццё і творчасць / Сцяпан Майхровіч. - Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961.
12. Навумовіч, У. А. Асаблівасці нацыянальнага характару ў аповесцях Янкі Брыля / Уладзімір Навумовіч // Міфалогія - фальклор - літаратура: праблемы паэтыкi. - 2007. ? Вып. 5. ? С. 113?118.
13. Скибицкая, Л. В. А. П.Чехов и Янка Брыль: литературно-художественные связи : монография / Л. В. Скибицкая. - Брест : БрГУ, 2008.
14. Стральцоў, М. Выбранае : Проза, паэзія, эсэ / Прадм.А.Адамовіча. - Мн. : Мастац.літ., 1987
 

Скачать курсовую работу на тему "Праблема выбару духойных арыентырау у рамане Я. Брыля"
Похожие работы:
ГлавнаяО сервисеЗаказать написание работыПартнерская программаПродать работу
© 2009-2010 Все права защищены — dipland.ru

Замечания и предложения высылать на e-mail
Rambler's Top100