|
- устойлівыя выразы
…Устаў я нешта дужа рана, -
Здаецца, зь першых петухоў…
- ужыванне гупапераймальных слоў
…Аж тут - лоп-лоп! - цераз дарогу
Як быццам цецярук зьляцеў.
Злажыўся стрэльбай - кляпсь! - ня паліць,
Крамзель з другога! - не пякець!
Гляджу - аж вось з-за елі валіць
Як ёсьць хароміна-мядзьведзь!..
- зніжаная лексіка і памяншальна-ласкальныя суфіксы, размоўная лексіка
…Хоць не труслівы я дзяціна,
Але затросься, як асіна,
Зубом, як цюцька, лапачу.
Аж бачу - зломана лясіна,
І ўздумаў: дай-ка ўскачу!...
…А Зеўс тым часам насьцябаўся,
Што носам чуць зямлю ня рыў…
- русізмы
…Гатоў адзін другого з'есць,
Бо кожны морду ўперад суець,
Каб першым на гару ўзлезць…
- усечаная форма прыметнікаў
…Любіў ён цешыць грэшна цела
Ды часам лоўка падгуляць…
|
- перадача гутарковай мовы
...Эней спалохаўся, ўсхадзіўся.
Матуз ад портак аж зваліўся,
Са страху й нюні распусціў
Ды, як у трасцы, ён завыў.
Траянцы ўсе казлы задралі,
Са ўсіх чаўноў яны гукалі,
Ў балоце быдта лісавей,
Ачухаўшысь, ўскрычаў Эней...
- выкарыстанне зніжанай лексікі
...Траянцы такжа ўсе латрыгі",
Ўсе абібокі і юрыгі...
- выпадзенне часткі слова
...О, цар-царэвіч, тат Нептун!..
- усечаная форма слова
...Любіў ён цешыць грэшна цела...
- русізмы
...Ды грэкі вуйму нарабілі...
- памяншальна-ласкальныя суфіксы
...Здарова, свацейка Юнона,
Даўно цябе я не відаў...
...Яна мякотнага паела...
- запазычаныя словы
...3 якой фантазіі вы тут?!..
...А Норд учора з'ехаў к жонцы,
Зефір з дзяўчатамі зайграўся,
А Эўр у батракі наняўся...
|